Словазлучэнне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Радок 13: Радок 13:


==Падыходы да трактоўкі словазлучэння==
==Падыходы да трактоўкі словазлучэння==
===Лексікалагічная трактоўка===
=== Лексікалагічная трактоўка ===
Вузкі аспект разумення словазлучэння.
Вузкі аспект разумення словазлучэння.


Словазлучэнне разглядаецца толькі як спалучэнне 2 ці больш паўназначных словаў. У беларускім мовазнаўстве гэтай трактоўкі трымаюцца А. І. Наркевіч, Л. П. Падгайскі, М. С. Яўневіч, А. Я. Міхневіч і іншыя.
Словазлучэнне разглядаецца толькі як спалучэнне 2 ці больш паўназначных словаў. У беларускім мовазнаўстве гэтай трактоўкі трымаюцца [[Аркадзь Іосіфавіч Наркевіч|А. І. Наркевіч]], [[Леанід Пракопавіч Падгайскі|Л. П. Падгайскі]], [[Міхаіл Станіслававіч Яўневіч|М. С. Яўневіч]], [[Арнольд Яфімавіч Міхневіч|А. Я. Міхневіч]] і іншыя.

===Сінтаксічная трактоўка===
===Сінтаксічная трактоўка===
*Вельмі шырокі аспект (Г. Н. Клюсаў).
*Вельмі шырокі аспект (Г. Н. Клюсаў).

Версія ад 05:45, 21 лістапада 2020

Словазлучэнне ў лінгвістыцы — дапаможная сінтаксічная адзінка, утвораная ў выніку аб'яднання двух ці больш самастойных слоў або словаформ, якія граматычна і па сэнсе звязаныя паміж сабой і абазначаюць пэўнае паняцце.

Словазлучэнне і слова

Адрозненне

  • Словы з'яўляюцца простымі назвамі прадметаў, а словазлучэнні выступаюць як складаныя або разгорнутыя назвы адпаведных з'яў.

Падабенства

  • Як і словы, словазлучэнні служаць для абазначэння пэўных прадметаў ці з'яў аб'ектыўнай рэчаіснасці і з'яўляюцца структурным матэрыялам сказу.
  • Словазлучэнне, як і слова (калі яно змяняецца), мае сістэму формаў.

Словазлучэнне і сказ

Адрозненне

  • Словазлучэнні не маюць сэнсава-граматычнай і інтанацыйнай самастойнасці і не выражаюць закончанай думкі (не з'яўляюцца асобным паведамленнем). Словазлучэнні — гэта часткі сказа, і толькі ў сказе яны набываюць канкрэтнае значэнне і выконваюць тую ці іншую функцыю. Некаторыя словазлучэнні могуць супадаць па форме з самастойнымі сказамі, але ніколі не супадаюць з імі па сваёй функцыі.
  • Словазлучэнне ў адрозненне ад сказа камунікатыўнай адзінкай не з'яўляецца.

Падыходы да трактоўкі словазлучэння

Лексікалагічная трактоўка

Вузкі аспект разумення словазлучэння.

Словазлучэнне разглядаецца толькі як спалучэнне 2 ці больш паўназначных словаў. У беларускім мовазнаўстве гэтай трактоўкі трымаюцца А. І. Наркевіч, Л. П. Падгайскі, М. С. Яўневіч, А. Я. Міхневіч і іншыя.

Сінтаксічная трактоўка

  • Вельмі шырокі аспект (Г. Н. Клюсаў).

Словазлучэнне — любое двухчленнае спалучэнне (службовае слова і знамянальнае, або службовае слова і службовае).

  • Больш вузкі аспект (Л. І. Бурак).

Словазлучэнне — спалучэнне толькі паўназначных слоў.

Літаратура

  • Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ун-таў / Л.І.Бурак. − Мінск: Універ-кае, 1987.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы : у 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс / навук. рэд. А. А.Лукашанец. – Мінск : Беларус. навука, 2009.

Шаблон:Сінтаксіс