Сцяпан (Сеўба): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др - ізаляваны артыкул
сайт bibliofond.ru скорее всего разрушает авторские права, поэтому ссылку убираю
Радок 56: Радок 56:


=== Перыяд у БАПЦ ===
=== Перыяд у БАПЦ ===
У ходзе нямецкай акупацыі ў 1942 годзе быў выкліканы ў [[Мінск]] і пастрыжаны ў манаства пад імём Сцяпан (Стэфан) і ўзведзены ў сан [[архімандрыт]]а. 3 сакавіка 1942 года на саборы епіскапаў [[Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква|Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы]] быў узведзены ў сан епіскапа Бранскага і Смаленскага, будучы святаром-удаўцом<ref>Афанасий (Мартос), архиепископ. «Беларусь в исторической государственной и церковной жизни», Буэнос-Айрес, Аргентина, 1966 г., репринтное издание. — Минск, 1990 г., стр. 274</ref><ref> [http://www.bibliofond.ru/view.aspx?id=16518 Смоленская епархия в годы Великой Отечественной войны]</ref>.
У ходзе нямецкай акупацыі ў 1942 годзе быў выкліканы ў [[Мінск]] і пастрыжаны ў манаства пад імём Сцяпан (Стэфан) і ўзведзены ў сан [[архімандрыт]]а. 3 сакавіка 1942 года на саборы епіскапаў [[Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква|Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы]] быў узведзены ў сан епіскапа Бранскага і Смаленскага, будучы святаром-удаўцом<ref>Афанасий (Мартос), архиепископ. «Беларусь в исторической государственной и церковной жизни», Буэнос-Айрес, Аргентина, 1966 г., репринтное издание. — Минск, 1990 г., стр. 274</ref><ref name="amelchenkov"/>.


Епіскапская хіратонія протаіерэя Сцяпана павінна была адбыцца ў нядзелю 15 сакавіка 1942 года, але нечаканая хвароба [[Мітрапаліт|мітрапаліта]] [[Панцялеймон (Ражноўскі)|Панцеляймона]] перашкодзіла гэтаму. З прычыны неадкладнасці гэтай хіратоніі яе хацелі зрабіць архіепіскап [[Філафей (Нарко)|Філафей]] і епіскап [[Афанасій (Мартас)|Афанасій]], але мітрапаліт Панцеляймон не даў сваёй згоды, запатрабаваўшы ад гэтых епіскапаў ад’езду ў свае епархіі.
Епіскапская хіратонія протаіерэя Сцяпана павінна была адбыцца ў нядзелю 15 сакавіка 1942 года, але нечаканая хвароба [[Мітрапаліт|мітрапаліта]] [[Панцялеймон (Ражноўскі)|Панцеляймона]] перашкодзіла гэтаму. З прычыны неадкладнасці гэтай хіратоніі яе хацелі зрабіць архіепіскап [[Філафей (Нарко)|Філафей]] і епіскап [[Афанасій (Мартас)|Афанасій]], але мітрапаліт Панцеляймон не даў сваёй згоды, запатрабаваўшы ад гэтых епіскапаў ад’езду ў свае епархіі.


[[Архімандрыт]] Сцяпан з’ехаў у свой прыход для працягу пастырскага служэння. Мітрапаліт Панцеляймон пасля ад’езду епіскапаў разлічваў узначаліць Мінскую і Навагрудскую епархіі і кіраваць імі пры дапамозе Сцяпана, якога ён, насуперак рашэнню сабора, хацеў рукапакласці ў епіскапа [[Слуцкая епархія|Слуцкага]], вікарыя Мінскай епархіі. Гэта моцна ўстрывожыла беларускіх дзеячаў, якія паведамілі пра гэта нямецкім уладам. [[Генеральны камісарыят «Беларусь»|Генеральны камісарыят]] загадаў мітрапаліту Панцеляймону неадкладна пасвяціць Сцяпана ў сан епіскапа Смаленскага<ref name="bibliofond">[http://www.bibliofond.ru/view.aspx?id=16518 Смоленская епархия в годы Великой Отечественной войны]</ref>.
[[Архімандрыт]] Сцяпан з’ехаў у свой прыход для працягу пастырскага служэння. Мітрапаліт Панцеляймон пасля ад’езду епіскапаў разлічваў узначаліць Мінскую і Навагрудскую епархіі і кіраваць імі пры дапамозе Сцяпана, якога ён, насуперак рашэнню сабора, хацеў рукапакласці ў епіскапа [[Слуцкая епархія|Слуцкага]], вікарыя Мінскай епархіі. Гэта моцна ўстрывожыла беларускіх дзеячаў, якія паведамілі пра гэта нямецкім уладам. [[Генеральны камісарыят «Беларусь»|Генеральны камісарыят]] загадаў мітрапаліту Панцеляймону неадкладна пасвяціць Сцяпана ў сан епіскапа Смаленскага<ref name="amelchenkov">''Амельченков В. Л.'' Смоленская епархия в годы Великой Отечественной войны. — Смоленск: Свиток, Смоленская обл. тип. им. В.И. Смирнова, 2006. — 191 с. — ISBN 978-5-902-093-21-3.</ref>.


17 мая 1942 года ў Мінску ён быў высвечаны ў епіскапа Смаленскага і Бранскага. Чын хіратоніі здзяйснялі: мітрапаліт Мінскі Панцеляймон, епіскапы Гродзенскі [[Венедыкт (Бабкоўскі)|Венедыкт]] і Магілёўскі Філафей. На наступны дзень епіскап Сцяпан з’ехаў у свой прыход у Ракаў для падрыхтоўкі да ад’езду ў [[Смаленск]]. У Смаленск епіскап Сцяпан прыехаў толькі 27 снежня 1942 года. У гэты ж дзень пасля [[Літургія|літургіі]] ў малым [[Богаяўленскі сабор (Смаленск)|Богаяўленскім саборы]] адбылася яго ўрачыстая сустрэча з клірам і паствай Смаленскай епархіі<ref name="bibliofond" />. Недахоп святароў заахвоціў епіскапа Смаленскага Сцяпана арганізаваць у Смаленску пастырскія курсы, якія выпусцілі за першыя 7 месяцаў свайго існавання 40 святароў. Арганізуючы сваю епархію, ён аб’ехаў увесь фронт, пабываўшы нават у [[Бранск]]у. Адрозніваўся сціпласцю, абслугоўваў сябе сам, у тым ліку сам сабе рыхтаваў вячэру<ref name="Kornilov" />.
17 мая 1942 года ў Мінску ён быў высвечаны ў епіскапа Смаленскага і Бранскага. Чын хіратоніі здзяйснялі: мітрапаліт Мінскі Панцеляймон, епіскапы Гродзенскі [[Венедыкт (Бабкоўскі)|Венедыкт]] і Магілёўскі Філафей. На наступны дзень епіскап Сцяпан з’ехаў у свой прыход у Ракаў для падрыхтоўкі да ад’езду ў [[Смаленск]]. У Смаленск епіскап Сцяпан прыехаў толькі 27 снежня 1942 года. У гэты ж дзень пасля [[Літургія|літургіі]] ў малым [[Богаяўленскі сабор (Смаленск)|Богаяўленскім саборы]] адбылася яго ўрачыстая сустрэча з клірам і паствай Смаленскай епархіі<ref name="amelchenkov"/>. Недахоп святароў заахвоціў епіскапа Смаленскага Сцяпана арганізаваць у Смаленску пастырскія курсы, якія выпусцілі за першыя 7 месяцаў свайго існавання 40 святароў. Арганізуючы сваю епархію, ён аб’ехаў увесь фронт, пабываўшы нават у [[Бранск]]у. Адрозніваўся сціпласцю, абслугоўваў сябе сам, у тым ліку сам сабе рыхтаваў вячэру<ref name="Kornilov" />.


У верасні 1943 года [[Рабоча-сялянская Чырвоная армія|савецкія войскі]] занялі Смаленск і Сцяпан эвакуяваўся ў [[Барысаў]]. 7 чэрвеня 1944 года прыбыў у [[Трэці рэйх|Германію]]. У 1945—1948 гадах быў намеснікам старшыні [[Царкоўна-дабрачынны камітэт Германскай епархіі|Царкоўна-дабрачыннага камітэта Германскай епархіі]].
У верасні 1943 года [[Рабоча-сялянская Чырвоная армія|савецкія войскі]] занялі Смаленск і Сцяпан эвакуяваўся ў [[Барысаў]]. 7 чэрвеня 1944 года прыбыў у [[Трэці рэйх|Германію]]. У 1945—1948 гадах быў намеснікам старшыні [[Царкоўна-дабрачынны камітэт Германскай епархіі|Царкоўна-дабрачыннага камітэта Германскай епархіі]].

Версія ад 03:25, 23 лістапада 2020

Архіепіскап Сцяпан
Архіепіскап Сцяпан
6-ы Архіепіскап Венскі і Аўстрыйскі
13 жніўня 1946 — 25 студзеня 1965
Царква Руская праваслаўная царква за мяжой
Папярэднік Нафанаіл (Львоў)
Пераемнік Антоній (Барташэвіч)
Епіскап Бранскі і Смаленскі
17 мая 1942 — 1943
Царква Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква
Папярэднік Мадэст (Нікіцін)
Пераемнік Сергій (Смірноў)

Адукацыя
Дзейнасць святар
Імя пры нараджэнні Сямён Сеўба
Сымон Сеўба
Нараджэнне 17 (29) красавіка 1872
Смерць 25 студзеня 1965(1965-01-25) (92 гады)
Пахаванне

Архіепіскап Сцяпан (Стэфан, свецкае імя: Сямён Сеўба, Сымон Сеўба; 17 (29) красавіка 1872, Цялуша, Бабруйскі павет, Расійская імперыя — 25 студзеня 1965, Зальцбург, Аўстрыя) — епіскап Бранскі і Смаленскі[d] Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (1942—1943), архіепіскап Венскі і Аўстрыйскі[d] Рускай праваслаўнай царквы за мяжой (1946—1965)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 17 красавіка 1872 года ў сям’і Іосіфа Сеўбы, спевака царкоўнага хора ў вёсцы Цялуша Бабруйскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. Страціў ў раннім дзяцінстве бацьку, таму яго выхоўвала маці[2].

Пасля заканчэння духоўнага вучылішча ў 1891 годзе паступіў у Мінскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 1894 годзе. У 1896 годзе быў пасвечаны ў святары, больш за 30 гадоў служыў у Мінскай епархіі ў Ракаве.

Пасля падзелу Беларусі ў 1921 годзе ў выніку Рыжскага міру застаўся на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў Польскай Рэспубліцы. Быў зацятым праціўнікам аўтакефаліі Польскай праваслаўнай царквы, за што падвяргаўся пераследу, неаднаразова сядзеў у турмах (у Наваградку і Бярозе-Картузскай). У часе зняволення пачалася савецка-нямецкая вайна 1941—1945 гадоў, Сямён Сеўба быў вызвалены і вярнуўся ў Ракаў[2].

Перыяд у БАПЦ

У ходзе нямецкай акупацыі ў 1942 годзе быў выкліканы ў Мінск і пастрыжаны ў манаства пад імём Сцяпан (Стэфан) і ўзведзены ў сан архімандрыта. 3 сакавіка 1942 года на саборы епіскапаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы быў узведзены ў сан епіскапа Бранскага і Смаленскага, будучы святаром-удаўцом[3][4].

Епіскапская хіратонія протаіерэя Сцяпана павінна была адбыцца ў нядзелю 15 сакавіка 1942 года, але нечаканая хвароба мітрапаліта Панцеляймона перашкодзіла гэтаму. З прычыны неадкладнасці гэтай хіратоніі яе хацелі зрабіць архіепіскап Філафей і епіскап Афанасій, але мітрапаліт Панцеляймон не даў сваёй згоды, запатрабаваўшы ад гэтых епіскапаў ад’езду ў свае епархіі.

Архімандрыт Сцяпан з’ехаў у свой прыход для працягу пастырскага служэння. Мітрапаліт Панцеляймон пасля ад’езду епіскапаў разлічваў узначаліць Мінскую і Навагрудскую епархіі і кіраваць імі пры дапамозе Сцяпана, якога ён, насуперак рашэнню сабора, хацеў рукапакласці ў епіскапа Слуцкага, вікарыя Мінскай епархіі. Гэта моцна ўстрывожыла беларускіх дзеячаў, якія паведамілі пра гэта нямецкім уладам. Генеральны камісарыят загадаў мітрапаліту Панцеляймону неадкладна пасвяціць Сцяпана ў сан епіскапа Смаленскага[4].

17 мая 1942 года ў Мінску ён быў высвечаны ў епіскапа Смаленскага і Бранскага. Чын хіратоніі здзяйснялі: мітрапаліт Мінскі Панцеляймон, епіскапы Гродзенскі Венедыкт і Магілёўскі Філафей. На наступны дзень епіскап Сцяпан з’ехаў у свой прыход у Ракаў для падрыхтоўкі да ад’езду ў Смаленск. У Смаленск епіскап Сцяпан прыехаў толькі 27 снежня 1942 года. У гэты ж дзень пасля літургіі ў малым Богаяўленскім саборы адбылася яго ўрачыстая сустрэча з клірам і паствай Смаленскай епархіі[4]. Недахоп святароў заахвоціў епіскапа Смаленскага Сцяпана арганізаваць у Смаленску пастырскія курсы, якія выпусцілі за першыя 7 месяцаў свайго існавання 40 святароў. Арганізуючы сваю епархію, ён аб’ехаў увесь фронт, пабываўшы нават у Бранску. Адрозніваўся сціпласцю, абслугоўваў сябе сам, у тым ліку сам сабе рыхтаваў вячэру[2].

У верасні 1943 года савецкія войскі занялі Смаленск і Сцяпан эвакуяваўся ў Барысаў. 7 чэрвеня 1944 года прыбыў у Германію. У 1945—1948 гадах быў намеснікам старшыні Царкоўна-дабрачыннага камітэта Германскай епархіі.

Перыяд РПЦЗ

12 лютага 1946 года ўвайшоў у юрысдыкцыю РПЦЗ. З 7 па 10 мая 1946 года ўдзельнічаў у працы Архірэйскага Сабора РПЦЗ ў Мюнхене[5]. 13 жніўня 1946 года рашэннем Архірэйскага Сінода РПЦЗ быў прызначаны епіскапам Венскім і Аўстрыйскім з ўзвядзеннем ў сан архіепіскапа[6].

Развіў плённую дзейнасць па харчаванню бежанцаў у лагерах перамешчаных асобаў Парш (Зальцбург), Келерберг, Куфштайн. У выніку палітычных прычын яму давялося пераехаць у Зальцбург, які знаходзіўся ў заходняй зоне акупацыі Аўстрыі. На тэрыторыі ягонай епархіі пасля заканчэння вайны знаходзілася каля 100 тысяч «перамешчаных асобаў» з СССР, якія жылі ў мясцовых лагерах і стварылі 33 праваслаўныя абшчыны. Епіскап Сцяпан пасяліўся на тэрыторыі вялікага лагера Парш пад Зальцбургам, дзе ўжо дзейнічалі тры барачныя царквы. Адной з іх ён надаў статус «кафедральнага сабора». Архіепіскапа Сцяпана ўспаміналі як добрага і сардэчнага чалавека, які падоўгу гутарыў на лавачцы з бежанцамі, слухая іх апавяданні і паўсядзённыя праблемы. Сцяпан не гаварыў па-нямецку, таму перакладчыцай у яго служыла А. Гунбіна, якая шмат зрабіла для лагернага прыхода[7].

У 1948 годзе архіепіскап Сцяпан арганізаваў прыход для бежанцаў у Зальцбургу. Набажэнствы праводзіліся ў адной з прыбудоваў каталіцкай царквы на Рэзыдэнцплац, асвячонай у імя Архістратыга Міхаіла. Абразы для часовага іканастаса напісалі барон Мікалай Мэйендорф і Іван Дзікі, якія раней працавалі мастакамі ў Югаславіі. У 1950 годзе сабор у лагеры Парш спалілі савецкія смершаўцы, у сувязі з чым быў пабудаваны новы будынак сабора ў іншай частцы лагера. Архіепіскап Сцяпан сам зрабіў для яго іканастас.

У канцы 1940-х гадоў бежанцы сталі актыўна выязджаць з Аўстрыі, галоўным чынам у Амерыку і Аўстралію, у сувязі з чым паства архіепіскапа Сцяпана стала імкліва змяншацца. Да 1953 года каля 90 % бежанцаў эмігравала, а рэшта баяліся высылкі ў СССР і хаваліся. У 1956 годзе католікі адмовілі РПЦЗ у храме на Рэзыдэнцплац, таму епіскап Сцяпан зладзіў дамавую Пакроўскую царкву на першым паверсе ў былым замку баронаў Цінен-Адлерфліхт, якая змяшчала ўсяго 20 чалавек, з-за чаго шмат каму з людзей, якія маліліся, даводзілася стаяць у калідоры. Таксама набажэнствы для вернікаў РПЦЗ у Зальбургу адбываліся ў Мікольскай царкве пры бежанскай багадзельні, якая праіснавала тры дзесяцігоддзі. З 1962 года яна размяшчалася ў каталіцкай царкве святога Ераніма на Мюльнер на Гауптштрасэ, 6[8].

29 мая 1959 года для пабудовы храма за 49 тысяч марак быў набыты ўчастак, размешчаны паблізу ракі Зальц, у квартале Леэн. Праект новага храма стварыў архітэктар Яўген Салпіус, эмігрант з Прыбалтыкі. Будаўніцтва ішло павольна і вельмі эканомна. Нягледзячы на свой узрост, архіепіскап Сцяпан асабіста адправіўся ў ЗША для збору ахвяраванняў. Новы Пакроўскі сабор асвяцілі 26 чэрвеня 1964 года архіепіскап Сцяпан і архіепіскап Берлінскі і Германскі Аляксандр (Лоўчы). На асвячэнні прысутнічалі кіраўнікі мясцовых каталіцкіх і пратэстанцкіх епархій.

Памёр 25 студзеня 1965 года ў Зальцбургу. Пахаваны на мясцовых могілках[9].

Зноскі

  1. Падрыхтоўка й арганізацыя БАПЦ у часе Другой Сусьветнай вайны
  2. а б в Корнилов А. А., Духовенство перемещенных лиц: биографический словарь. Нижний Новгород. 2002
  3. Афанасий (Мартос), архиепископ. «Беларусь в исторической государственной и церковной жизни», Буэнос-Айрес, Аргентина, 1966 г., репринтное издание. — Минск, 1990 г., стр. 274
  4. а б в Амельченков В. Л. Смоленская епархия в годы Великой Отечественной войны. — Смоленск: Свиток, Смоленская обл. тип. им. В.И. Смирнова, 2006. — 191 с. — ISBN 978-5-902-093-21-3.
  5. Нивьер А. Православные священнослужители, богословы и церковные деятели русской эмиграции в Западной и Центральной Европе. 1920—1995: Биографический справочник / Библиотека-фонд «Русское Зарубежье». Русский путь / YMCA-Press. 978-5-85887-206-1. 2007, стр. 472
  6. Шкаровский М. В. Архиерейский Синод Русской Православной Церкви за границей и русская церковная эмиграция в Югославии после окончания второй мировой войны (в 1945—1950-х гг.) // Христианское чтение. 2015 — № 6, стр. 219—272
  7. Денис Mицкевич. Преломления эмигрантского опыта // Судьбы поколения 1920-1930-х годов в эмиграции. Очерки и воспоминания / сост. Людмила Флам. — М.: Русский путь, 2006. — 472 p. — ISBN 5-85887-253-0.
  8. Искусство и архитектура русского зарубежья — ЦЕРКОВЬ ПОКРОВА ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ. Зальцбург, Австрия
  9. Магіла Сямёна Сеўбы

Літаратура

  • Редчайший юбилей // «Православная Русь». — 1962. — № 7. — С. 2-3
  • Бачманов М. Смерть и погребение архиепископа Стефана // «Православная Русь». — 1965. — № 3. — С. 6
  • Бобров Н. Памяти высокопреосвященного Стефана Архиепископа Венского и Австрийского // «Православная Русь». — 1965. — № 5. — С. 6-7
  • Боголюбов С. Н. Светлой памяти архиепископа Стефана // «Православная Русь». — 1965. — № 3. — С. 5
  • Вечная память приснопамятного архиепископа Стефана // «Православная Русь». — 1965. — № 6. — С. 7
  • Памяти Владыки Стефана. Архиепископа Венского и Австрийского // «Церковные ведомости» Официальный орган Православной Германской Епархии. — 1965. — № 1-6. — С. 6
  • Тальберг Н. Д. Доброй памяти архиепископа Стефана // «Православная Русь». — 1965. — № 3. — С. 6-7
  • Памяти Владыки Стефана, архиепископа Австрийского // ЦВГЕ. 1965. No 1-6;
  • Архиепископ Стефан (Севбо) // «Вестник Западно-Европейской епархии Русской Православной Церкви за Рубежом». — 1977. — № 8. — С. 40-45

Спасылкі