Слонім: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
практычна перапісаў гісторыю да ХІХ ст. наноў з улікам гістарыяграфіі
Радок 159: Радок 159:
* [[Помнік Льву Сапегу (Слонім)|Помнік Льву Сапегу]] (2019)
* [[Помнік Льву Сапегу (Слонім)|Помнік Льву Сапегу]] (2019)
* [[Слонімская мячэць (1994)|Мячэць]] (1994)
* [[Слонімская мячэць (1994)|Мячэць]] (1994)

=== Страчаная спадчына ===
* [[Слонімская мячэць]] (1882)


<center><gallery mode="packed" caption="Славутасці Слоніма" widths="190" heights="160" perrow="4">
<center><gallery mode="packed" caption="Славутасці Слоніма" widths="190" heights="160" perrow="4">
Радок 174: Радок 171:
Выява:Чыгуначны вакзал Слоніма.jpg|[[Слонімскі чыгуначны вакзал|Будынак вакзала]]
Выява:Чыгуначны вакзал Слоніма.jpg|[[Слонімскі чыгуначны вакзал|Будынак вакзала]]
</gallery></center>
</gallery></center>

== Страчаная спадчына ==
* [[Слонімская мячэць]] (1882)


== Вядомыя асобы ==
== Вядомыя асобы ==

Версія ад 18:09, 24 лістапада 2020

Горад
Слонім
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1252
Плошча
  • 46 км²
Вышыня цэнтра
156 ± 1 м і 134 м[1]
Насельніцтва
49 441 чалавек[2] (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1562
Паштовыя індэксы
231800
Аўтамабільны код
4
СААТА
4254501000
Афіцыйны сайт
Слонім на карце Беларусі ±
Слонім (Беларусь)
Слонім
Слонім (Гродзенская вобласць)
Слонім

Сло́нім[3] (афіц. транс.: Slonim) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слонімскага раёна, на р. Шчара пры ўпадзенні ў яе р. Іса. За 148 км на паўднёвы ўсход ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі БаранавічыВаўкавыск. Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Баранавічамі, Івацэвічамі, Ружанамі, Зэльвай, Дзятлавам. Насельніцтва 49 441 чалавек (2018)[2].

Гісторыя

Летапісныя назвы: Услонім, Васлонім, якія, магчыма, паходзілі ад слова «услон»—заслон, у значэнні фарпосту на важнай рачной магістралі.

Паводле археалагічных даследаванняў, у XI ст. на месцы сучаснага горада існавалі два ўмацаваныя гарадзішчы на абодвух берагах Шчары, якія, магчыма, паслужылі повадам для ўзнікнення назвы.

Наконт даты заснавання Слоніма ідзе дыскусія. Многія даследчыкі, спасылаючыся на польскага гісторыка XV стагоддзя Яна Длугаша, пішуць, што ў 1040 годзе кіеўскі князь Яраслаў Уладзіміравіч, «спаткаўшыся на палях слонімскіх з літвінамі, перамог іх так, што затым, калі ён праехаў Літву да самага Нёмана, прымусіў яе на пэўны час падпарадкавацца». На думку гісторыкаў, калі існавалі «палі слонімскія», то, лагічна, мусіў існаваць і сам Слонім. Такім чынам, спасылаючыся на Длугаша, у гістарычных даведках пра Слонім з’явілася і другая дата — 1040 год, як пачатак існавання горада, першае ўпамінанне аб ім у хроніках. Такая згадка прысутнічае ў "Апісанні горада Слоніма" (1891) М. Мілакоўскага[4], міжваенным "Нарысе гісторыі горада Гродна" (1934) Годэля Гольдберга[5], падтрымлівае яе зараз і слонімскі гісторык-краязнаўца Сяргей Чыгрын[6]. Аднак яшчэ слонімскі гісторык Васіль Супрун не знайшоў у перавыданнях Яна Длугаша згадак пра "слонімскія палі"[7]. Шэраг сучасных гісторыкаў (Васіль Герасімчык, Сяргей Ёрш) лічаць гэту згадку са спасылкай на Длугаша гістарыяграфічнай памылкай, якія ўзнікла ў ХІХ стагоддзі. Як падсумоваў гэту дыскусію Сяргей Ёрш: "Паход 1040 года Яраслава Мудрага ў наш рэгіён быў. Але няма ніякіх вартых даверу пісьмовых сведчанняў, што ў той час ужо існаваў Слонім. 1040 год, як і 1044-ы, і 1036-ы, на жаль, нельга лічыць за першую згадку нашага горада"[8].

З XII ст., відаць, на правабярэжжы на так званым Замчышчы (у цэнтры сучаснага горада на беразе Шчары) існаваў драўляны замак. У XIIXIII стст. горад з высокай матэрыяльнай культурай, развітымі рамёствамі і гандлем. У сувязі з барацьбой галіца-валынскіх і літоўскіх князёў за Панямонне горад быў аб'ектам ваенна-палітычных дзеянняў, таму неаднаразова пераходзіў ад адных князёў да другіх. У 1240-я гады Панямоннем авалодаў літоўскі князь Міндоўг, які перадаў Слонім свайму сыну Войшалку. Галіца-валынскія войскі Данілы і Васількі Раманавічаў спрабавалі вярнуць гэтыя землі. У 1252 г. адбылося іх нашэсце на Панямонне. Войшалк перадаў княжанне Раману Данілавічу, пры гэтым даў "Новгород от Миндовга", а Слонім у ліку іншых гарадоў - "от себе"[9]. Гэта падзея і лічыцца першай афіцыйнай згадкай Слоніма ў Іпацьцеўскім летапісе пад 1252 г. Паводле мірнага дагавора 1254 г. землі Панямоння засталіся за Літвой. У 1276 г. галіца-валынскія князі зноў захапілі Слонім. У 1280-я гады, як паведамляе Іпацьеўскі летапіс, горадам правіў "князь вослонимский" Васілька[10].

Умацаваным цэнтрам Слоніма быў Верхні замак на левым беразе Шчары. У 1340 г. Слонім ва ўладанні Манівіда (старэйшага сына Гедзіміна), у 1345 г. горад адыйшоў да троцкага князя Кейстута Гедзімінавіча. У 1382 г. - уласнасць Вітаўта. "У 1388 г. вялікі князь літоўскі Вітаўт, які хацеў развіць заняпалыя гаспадарча літоўскія гарады і павялічыць іх насельніцтва, даў габрэям прывілей жыць у літоўскіх гарадах і займацца там гандлем і рамёствамі. Габрэі пачынаюць тады сяліцца ў літоўскіх гарадах, у тым ліку і ў Слоніме. Напачатку ХV стагоддзя ў Слоніме паяўляецца невялікае габрэйскае паселішча, якое з цягам стагоддзяў павялічваецца і шмат у чым спрычыняецца да развіцця горада"[5].

Слонімская харугва прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве 1410 г. Пасля гэтай біты Вітаўт размясціў у Слоніма як памежную варту татараў, якія яму дапамагалі на вайне. З гэтага часу у горадзе паяўляецца асобная татарская калонія, што затым вылучылася ў асобную Татарскую вуліцу (цяпер вуліца імя Кірава).

З 1413 г. Слонімскае княства было ператворана ў Слонімскі павет і ўвайшло ў Троцкае ваяводства ВКЛ. У 1483 г. вялікакняжацкім намеснікам быў літоўскі падскарбі Солтан Аляксандравіч, у 1492 г. намеснікам назначаны літоўскі падскарбі Ян Літавор Храптовіч.

У 1490 г. Казімір Ягелончык будуе ў горадзе першы касцёл (на яго месцы збудаваны мураваны касцёл св. Андрэя (1775).

З 1500 г. Слонім - цэнтр Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1506 г. быў горад разбураны крымскімі татарамі на чале з Менглі-Гірэем, стары замак больш не аднаўляўся. З 1508 г. - цэнтр Слонімскага староства. Слонімскім намеснікам быў назначаны Васіль Глінскі па мянушцы Сляпы. У 1520 г., пры намесніку Яну Мікалаевічу Радзівілу, на левым беразе Шчары пабудаваны новы "Верхні замак, які хоць і нагадваў традыцыйнае абарончае ўмацаванне, больш прыстасоўваўся пад адміністрацыйны цэнтр. З пераносам замка на левабярэжжа канчаткова перамясціўся і цэнтр горада. Ранейшы ж цэнтр паступова траціў сваё значэнне, і правабярэжжа горада атрымала назву Замосця (з XVI стагоддзя)".[7] У 1529 г. была пабудавана драўляная Пятніцкая царква.

У 1531 г. вялікі князь Жыгімонт Стары даў Слоніму гарадское самакіраванне па магдэбургскім праве, пацверджанае ў 1591 г. Жыгімонтам Вазам (скасавана ў 1776 г.). Горад меў свой герб з 1591 г.: у сінім полі барочнага шчыта залаты леў трымае ў лапе сярэбраны герб "Ліс" (родавы герб Сапегаў). З мая 1558 г. паводле граматы вялікага князя Жыгімонта ІІ Аўгуста праводзіліся два кірмашы штогод, развіваецца рамяство. У першай палове XVI стагоддзя ў Слоніме было 22 рамесныя спецыяльнасці: бляхары, ігольнікі, гваздзільшчыкі, замочнікі, залатых і сярэбраных спраў майстры і інш. Узніклі цэхавыя рамёствы. З 1556 г. пачалі дзейнічаць гарадскі і земскі суды, збіраліся павятовыя сеймікі.

Абарончыя збудаванні - слонімскія замкі - размяшчаліся на левым беразе р. Шчара. Верхні замак быў умацаваным цэнтрам сярэднявяковага горада, знаходзіўся на ўзвышшы. Побач з Верхнім размяшчаўся Ніжні замак, які быў абкружаны земляным валам і вадзяным ровам. Слонім не меў уласна гарадскіх умацаванняў. З паўднёвага захаду горад акружалі высокія ўзвышшы, што панавалі над ваколіцай. На сутыку гандлёвых шляхоў была размешчана сістэма ўмацаванняў з цэркваў і кляштараў, якая запірала ўезды і выезды з горада. На тэрыторыі замка размяшчаліся каралеўская адміністрацыя, сядзібы феадалаў, заезны дом, канюшні, праваслаўныя і каталіцкія храмы[9].

З 1560 г. Слонім становіцца уласнасцю маршалка Р. Валовіча, з 1586 — канцлера літоўскага Льва Сапегі. "Новы староста спрыяў уздыму культуры і прамысловасці горада, яго палітычнай значнасці. Побач з замкам, на беразе Шчары, Сапега ўзвёў мураваны палац, названы пазней яго імём. Там па хадайніцтву старосты са студзеня 1597 г. праходзілі генеральныя сеймікі ВКЛ... Праводзіліся тыя сеймікі ў Слоніме аж да 1685 года. Тут адбываліся і сеймікі павятовыя, дзе выбірался паслы на сеймікі генеральныя.

У гэты час пры замку існавалі неблагая бібліятэка і архіў. Парупіўся Сапега і аб дабраўпарадкаванні прымакаўшых да замка вуліц, аб прывядзенні ў належны стан мастоў і дарог. Пры яго гаспадаранні былі насыпаны новыя грэблі і дамбы. У 1595 годзе ён аднавіў знішчаны крымскімі татарамі ў 1506 г. адзіны каталіцкі касцёл на Замосці. Пісьмовыя крыніцы згадваюць аб вялікай колькасці існаваўшых тады ў Слоніме праваслаўных цэркваў. Па волі старосты і частковы за яго кошт былі ўзведзены і шыкоўныя заезныя дамы... Не без захадаў і клопату Сапегі з 1605 г. Слонім атрымаў права "склада", што абавязвала купцоў, якія везлі праз горад тавары, спыняцца і гандляваць імі. У тым жа 1605 г. Леў Сапега заснаваў тут першы ткацкі цэх"[7].

У 1613 г. у горадзе адбылося некалькі вялікіх пажараў, якія нанеслі яму значныя страты. У 1630 г. быў заснаваны кляштар бернардзінцаў. У 1633 г. старостай стаў падканцлер літоўскі Казімір Леў Сапега (сын Льва Сапегі). У 1639 г. на левым беразу р. Шчара каралеўскі сакратар А. Радван заклаў фундамент мураванага касцёла бернардзінцаў Святой Тройцы. У 1635 г. Я.С. Сапега заснаваў кляштар канонікаў латэранскіх. Кляштарны комплекс знаходзіўся на краі Рыначнай плошчы. У 1640-я гг. у Слоніме існаваў кляштар бернардзінак, заснаваны К. Юдзіцкай-Салятыцкай. У 1642 г. у стыле барока была пабудавана сінагога. З 1645 г. існаваў драўляны касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі, які згарэў у 1656 г., у 1670-96 гг. быў пабудаваны мураваны касцёл пад ранейшай назвай.

У выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) горад быў спустошаны. Паводле тагачаснай габрэйскай хронікі "Tit Hajawen" казацкае войска выразала ў Слоніме некалькі соцен габрэйскіх сем'яў. Заняпад горадаў дайшоў да такой ступені, што ў 1678 г. Гарадзенскі сейм вырашыў вызваліць горад ад усіх падаткаў на карысць каралеўскай казны.

У 1709-25 гг. тут дзейнічала місія Навагрудскага іезуіцкага калегіума, у 1725-73 гг. - рэзідэнцыя. Пры рэзідэнцыі быў канвікт (інтэрнат) для дзяцей збяднелай шляхты. У 1745 г. з цэглы была пабудавана капліца святога Дамініка. У сярэдзіне 18 ст. у цэнтры Слоніма была ўзведзена ратуша.

Новы ўздым Слоніма звязаны з дзейнасцю Слонімскага старасты Міхала Казіміра Агінскага. У 2-ой пал. XVIII ст. ён заснаваў тут рэзідэнцыю, адкрыў друкарню, стварыў капэлу, тэатральную трупу, пры якой працавалі балетная і музычная школы. Слонімская музычная школа існавала ў 1770-1780-я гады пры тэатры Агінскага. У школе навучаліся хлопчыкі і дзяўчынкі, у т.л. прыгонныя, з мэтай падрыхтоўкі спевакоў і музыкантаў для тэатра і капэлы Агінскага[11]. З 1777 г. існаваў невялікі балетны ансамбль (8 чалавек), падрыхтаваны балетмайстрам Ноакам. У 1781 г. пад яго кіраўніцтвам укамплектавана Слонімская балетная школа (у 1785 г. — 18 вучняў, пасля 1790 яшчэ больш). Спачатку сярод вучняў пераважалі дзеці прыдворных музыкантаў, пазней — прыгонных сялян[11].

Сучаснікі звалі Слонім «Палескiмі Афінамі». Былі пабудаваныя прадпрыемствы па вытворчасці шаўковых тканін, дываноў і шэраг іншых, прыстань для рачных судоў. У канцы XVIII ст. кампаноўку гораду вызначала Замкавая плошча (пляц Льва Сапегі) з радыяльна адыходнымі трактамі на Мінск, Вільню (Моўчадскі тракт) і Гродна (з XV ст. Замкавы тракт, потым Дзярэчынскі тракт, злучаў з гарадскім цэнтрам праз масты на Шчары левабярэжную частку гораду і прыгарадную вёску Панасоўку). Пад 1796 г. у горадзе ўжо існавалі і былі занесеныя ў гарадскі план будынкі палацавага комплексу М. Агінскага.

З 1795 г. Слонім знаходзіцца ў складзе Расійскай імперыі і з’яўляецца цэнтрам губерні. У 1801 г. як цэнтр павета ўвайшоў у Гродзенскую губерню.

У 1799 г. царскі ўрад аднавіў пабудову Агінскага канала, на якім у 1804 г. адкрыта суднаходства. Узрасла прамысловая і гандлёвая роля горада. У 1806 г. Войцех Пуслоўскі заснаваў папяровую фабрыку "Альберцін".

У чэрвені 1812 г. Слонім быў акупіраваны французскімі войскамі. Пры адступленіні французскіх войскаў французскіх войскаў адбыўся Слонімскі бой, рускі атрад на чале з генералам Е.І. Чапліцам разбіў французскі полк гвардзейскіх уланаў Яна Канопкі і заняў горад.

У 1886 г. праз горад прайшла чыгунка Баранавічы—Беласток, пры будаўніцтве чыгункі былі цалкам зрэзаныя замкавае ўзвышша на правым беразе Шчары і суседні яўрэйскі могільнік (найстарэйшы ў горадзе). У 1896—1946 гг. дзейнічаў Слонімскі лесапільны завод. Падчас Першай сусветнай вайны акупаваны нямецкімі войскамі (1915), разбураны. У 1919—1920 гг. заняты польскімі войскамі. З 1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр павета. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. цэнтр раёна Баранавіцкай вобласці У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты знішчылі ў горадзе і раёне 42 тыс. чалавек. У 1954 г. Слонім як цэнтр раёна ўключаны ў склад Гродзенскай вобласці.

Насельніцтва

Эканоміка

У горадзе больш 20 прадпрыемстваў машынабудавання і металаапрацоўкі, мэблевай, цэлюлозна-папяровай, харчовы, лёгкай і інш. галін прамысловасці. Цэнтр турызму. Гасцініца «Шчара». Санаторый-прафілакторый «Сонечны». Горад уключаны ў турыстычна-экскурсійныя маршруты «Каменны летапіс Панёмання», «На радзіму Тадэвуша Касцюшка», «Архіпелаг Сапегаў», «Сядзібы, палацы, замкі», «Архітэктурныя помнікі Слоніма».

У 1813—1905 гг. у горадзе працавала Альбярцінская суконная памешчыцкая фабрыка.

Культура

Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага

Слонімскі драматычны тэатр. Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І. І. Стаброўскага, этнаграфічны музей-майстэрня «Беларускае мястэчка», музей кнігі Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа. Горад — старажытны цэнтр мастацкага ткацтва.

Адукацыя

У горадзе працуюць 10 сярэдніх школ, гімназія, ліцэй. Слонімскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці, Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж, Слонімскі дзяржаўны політэхнічны прафесійны ліцэй.

СМІ

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  4. Милаковский М. Описание города Слонима . Гродно: Типография Губернского правления, 1891. С. 7.
  5. а б Goldberg Godel. Zarys dziejów miasta Słonima. Słonim, 1934. S. 9.
  6. Чыгрын Сяргей. Слонім і ваколіца. Мінск: Кнігазбор, 2014. С. 5.
  7. а б в Супрун Васіль. Дзеі над Шчарай (з гісторыі зямлі Слонімскай). Слонім: Слонімская друкарня, 2000. С. 43.
  8. Ёрш Сяргей. Хто ж першы згадаў пра “палі Слонімскія” у 1040 годзе? // Слонімскі край. №2 (36). С. 1-6.
  9. а б Слонім // Гарады і вёскі Беларусі. Гродзенская вобласць. Кніга ІІІ. С. 345.
  10. ПСРЛ, СПб, 1843. Т.2. С.209.
  11. а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — с. 90.
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Дучыц Л. Слонімскі ідал // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.6. Мінск, 2001.

Літаратура

Спасылкі