Адрыяна Сальвацьера: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28: Радок 28:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [https://m.facebook.com/Adriana1989sa/ Старонка] ў [[Facebook]]
* [https://m.facebook.com/Adriana1989sa/ Старонка] ў [[Facebook]]
* [https://mobile.twitter.com/adriana1989sa Старонка] ў [[Twitter]]
* [https://www.instagram.com/accounts/login/?next=/adriana_salvatierra/ Старонка] ў [[Instagram]]
* [https://www.instagram.com/accounts/login/?next=/adriana_salvatierra/ Старонка] ў [[Instagram]]
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}

Версія ад 09:31, 2 снежня 2020

Адрыяна Сальвацьера
ісп.: Adriana Salvatierra Arriaza
Сцяг в.а. Прэзідэнт Балівіі Сцяг
 — 10 лістапада 2019
Папярэднік Эва Маралес
Пераемнік Жанін Аньес (в.а)

Нараджэнне 3 чэрвеня 1989(1989-06-03) (34 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адрыяна Сальвацьера Арыаса (ісп.: Adriana Salvatierra Arriaza; нар. 3 чэрвеня 1989, Санта-Крус-дэ-ла-Сьера, Балівія[1]) — балівійскі палітычны дзеяч. На працягу некалькіх гадзін 10 лістапада 2019 года дэ-юрэ выконвала абавязкі прэзідэнта Балівіі, не ўступаючы пры гэтым афіцыйна на пасаду. Аднак неўзабаве падала ў адстаўку. Да гэтага была старшынёй сената Балівіі са студзеня 2019 года[2].

Біяграфія

Уступленне Адрыяны Сальвацьеры ў палітыку пачалося ў 2005 годзе, калі ёй было ўсяго 16 гадоў. Яна ўступіла ў шэрагі «Руху да сацыялізму». У 2014 годзе моладзевая арганізацыя партыі абрала яе кандыдатам у сенатары за яе прафесіяналізм і нізавую працу з грамадскімі, грамадзянскімі і сялянскімі арганізацыямі. Яна была абраная ў Сенат ва ўзросце 26 гадоў у 2015 годзе ад Дэпартамента Санта-Крус. У 29 гадоў Сальвацьера была самым маладым старшынёй Сената ў гісторыі Балівіі[3].

10 лістапада 2019 года Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес абвясціў аб сваёй адстаўцы пасля пратэстаў і ўльтыматуму ад вайскоўцаў. Услед за ім сваю пасаду пакінуў віцэ-прэзідэнт краіны Альвара Гарсія Лінера. Наступны ў чарзе на выкананне абавязкаў прэзідэнта быў старшыня Палаты дэпутатаў Віктар Борда, які, аднак, сышоў у адстаўку раней за прэзідэнта Маралеса. Паводле Канстытуцыі ў такім выпадку выконваць абавязкі прэзідэнта павінна Старшыня Сената Адрыяна Сальвацьера[4].

Сальвацьера абвясціла аб сваёй адстаўцы ў гэты ж дзень і папрасіла прытулку ў мексіканскім пасольстве ў Ла-Пасе, неўзабаве пасля таго, як гэта зрабіў Маралес ва ўмовах палітычнага крызісу ў краіне[5]. Другой віцэ-старшыня Сената Жанін Аньес, у сілу адмовы першага віцэ-старшыні, тады змяніла яе на пасадзе. Аднак пазней Сальвацьера сцвярджала, што, хоць яна і падала ў адстаўку, сенат да таго часу яе яшчэ не прыняў, і, такім чынам, яна заставалася старшынёй Сената[6].

Сенат канчаткова прыняў яе адстаўку 14 лістапада 2019 года і выбраў Моніку Ева Копа новым старшынёй[7].

Зноскі

Спасылкі