Украінская Грэка-Каталіцкая Царква: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 42: Радок 42:
* [http://www.refine.org.ua/pageid-3839-1.html Загальна характеристика Української греко-католицької церкви]
* [http://www.refine.org.ua/pageid-3839-1.html Загальна характеристика Української греко-католицької церкви]
* [http://www.is.lviv.ua/~preobraz/perche.html Псевдо-Собор 1946 року та ліквідація УГКЦ]
* [http://www.is.lviv.ua/~preobraz/perche.html Псевдо-Собор 1946 року та ліквідація УГКЦ]
{{Бібліяінфармацыя}}

{{Усходнекаталіцкія цэрквы}}
{{Усходнекаталіцкія цэрквы}}
{{Тэрытарыяльная структура УГКЦ}}
{{Тэрытарыяльная структура УГКЦ}}

Версія ад 04:05, 3 снежня 2020

Архікатэдральны сабор св. Юра ў Львове - буйнейшы духоўны цэнтр і галоўная святыня грэка-каталіцтва ва Украіне

Украінская грэка-каталіцкая царква (УГКЦ) — найбольшая каталіцкая царква ўсходняга абраду ў свеце.

Прадстаяцель - архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў (Шаўчук), патрыярх УГКЦ.

Гісторыя

Царква прапагандуе аднаўленне першаснай еднасці Кіеўскай Царквы, адстойвае права ўкраінскага народа на сваю незалежную саборную дзяржаву і станаўлення ў ёй устойлівай грамадзянскай супольнасці; рэалізуе мноства дабрачынных і грамадскіх праектаў, як у самой Украіне, такі за яе межамі.

Грэка-каталіцкая царква фармальна паўстала пасля абвяшчэння Брэсцкай уніі ў 1596 у Брэсце, аднак першай спробай царкоўнай уніі на Русі можна назваць высілкі Данііла Галіцкага, які патрабаваў аб'яднання сіл усяго хрысціянскага свету ва ўмовах супраціву татара-мангольскаму нашэсцю.

Ідэя уніі была абумоўлена як вонкавымі палітычнымі акалічнасцямі, так і ўнутраным імкненнем вернікаў да царкоўнага адзінства: праваслаўныя вернікі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай і Венгрыі былі абмежаваныя ў правах і пераследаваліся з боку прадстаўнікоў пануючага рыма-каталіцызму як схізматыкі. Праўда, далёка не ўсе праваслаўныя далучыліся да Брэсцкай уніі: адбыўся падзел украінскіх і беларускіх вернікаў на ўніятаў (прыхільнікаў уніі) і праваслаўных.

Паводле дамоў Брэсцкай уніі, у грэка-каталіцкай царкве набажэнства, царкоўная арганізацыя і абрады засталіся такімі, якімі яны былі ў праваслаўнай царкве. Царква, па чарзе, падпарадкоўвалася Папе рымскаму і прымала як і каталіцкі дагмат сыходжання Святога Духу ад Бацькі і Сына, так і каталіцкі дагмат пра чысцец — якія ў тыя часы з'яўляліся галоўнымі рознагалоссямі паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі.

У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай, Кіеўская мітраполія грэка-каталіцкай царквы падзялілася на дзве часткі: на землях, якія адышлі да Расійскай імперыі, унія была ліквідавана ў 1839 годзе. Аднак Аўстрыйская імперыя праводзіла палітыку садзейнічання ўніяцкім працэсам, паколькі УГКЦ грала кансалідуючыю ролю ва ўкраінскім грамадстве і падтрымлівала развіццё культурна-адукацыйнага жыцця.

Росквіт Украінскай грэка-каталіцкай царквы прыходзіцца на 19 стагоддзе. Вядучай постаццю грэка-каталіцкага руху ў першай палове дваццатага стагоддзя быў львоўскі мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі. З усталяваннем савецкай улады на заходнеўкраінскіх землях УГКЦ была распушчана расійскімі ўладамі — і царква існавала толькі ў падполлі да 1989 г., калі, дзякуючы палітыцы перабудовы ў СССР, царква выйшла з падполля.

Прадстаяцелі ў ХХ-ХХІ ст.

Літаратура

  • Борцюків Б. Українська Греко-Католицька Церква і Радянська держава (1939—1950) / переклад з англ. Н. Кочан, за ред. О. Турія. Львів: Видавництво Українського Католицького Університету 2005;
  • Духнович А. История пряшевской Епархии, рос. переклад Кустодіева, перевидана у творах О. Духновича, т. 2. пряшів 1967;
  • Пекар А. Нариси Історії церкви Закарпаття. Рим 1967;
  • Hopko V. Greko-Katoličeskaja Cerkov 1846 — 1946. Пряшів 1946;
  • Pekar A. Historic Background of the Eparchy of Prjashev. Пітсбурґ 1968;
  • Kubinyi J. The History of Prjašiv Eparchy. Рим 1970;
  • The Tragedy of Gr. Cath. Church in Czechoslovakia. Нью-Йорк 1971.

Спасылкі