Лінаўскі касцёл: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
др Artsiom91 перанёс старонку Ліноўскі касцёл у Лінаўскі касцёл
 
(Няма розніцы)

Актуальная версія на 02:20, 12 снежня 2020

Каталіцкі храм
Лінаўскі касцёл
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Лінава
Канфесія Каталіцтва

Лінаўскі касцёл — колішні драўляны касцёл у аграгарадку Лінава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова драўляны касцёл знаходзіўся ў Аранчыцах і быў уніяцкім. Будынак быў пабудаваны ў ХVІІІ стагоддзі. Пасля пабудовы новай мураванай праваслаўнай царквы ў Аранчыцах, драўляны будынак былой уніяцкай царквы аддалі каталікам. Вернікі разабрал яго, перанеслі і зноў склалі ў Лінаве, але ўжо як каталіцкі храм.

Касцёл знаходзіўся ў аварыйным стане і быў разабраны ў 1995 годзе.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Храм з’яўляўся помнікам драўлянага дойлідства з элементамм неаготыкі. Двухзрубавы храм завершаны высокім стромкім дахам, крыху паднятым каля завесаў. Высокі франтон кансольна вынесены над плоскасцю галоўнага фасада. Дах над апсідай крыху ніжэйшы, з характэрнымі валмавымі схіламі. Высокі стромкі дах вылучаецца унікальнай кроквнай канструкцыяй, якая забяспечвае яго ўстойлівасць[1].

Зноскі