Свята-Георгіеўская царква (Львоў): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 66: Радок 66:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://archive.is/20121225063031/orthodox-lviv.narod.ru/firstr.htm/ Афіцыйны сайт]
* [http://archive.is/20121225063031/orthodox-lviv.narod.ru/firstr.htm/ Афіцыйны сайт]
{{Бібліяінфармацыя}}

{{Славутасці Львова}}
[[Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Украіны]]
[[Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Украіны]]
[[Катэгорыя:Храмы Львова]]
[[Катэгорыя:Храмы Львова]]

Версія ад 19:31, 12 снежня 2020

Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
Від на сабор з Захаду
Від на сабор з Захаду
49°50′30″ пн. ш. 24°02′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Львоў, вул. Караленкі  (руск.), 3
Канфесія праваслаўе
Епархія Львоўская і Галіцкая епархія  (руск.) (Маскоўскага Патрыярхату)
Архітэктурны стыль неавізантыйскі  (руск.)
Будаўнік Вінцэнт Раўскі
Архітэктар Густаў Захс
Першае згадванне 1785
Будаўніцтва 18971901 гады
Статус Ахоўваецца дзяржавай
Матэрыял цэгла
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква святога вялікапакутніка Георгія Пераможца ў Львове (вул. Караленкі, 3)

Гісторыя будаўніцтва

Будаўніцтвам царквы Святога Георгія ў Львове займалася Букавінская Праваслаўная Мітраполія, якая адказвала ў часы Аўстра-Венгерскай імперыі за справы ўсёй праваслаўнай царквы ў Галіцыі. У 1856 г. на вуліцы Францысканскай (зараз Караленка) ёю быў набыты значны зямельны надзел з дзвюма хатамі. У 1895 г. быў зацверджаны праект будаўніцтва праваслаўнага храма і царкоўнай хаты, выкананы архітэктарам Густавам Захсам з Вены.

1 верасня 1897 быў закладзены краевугольны камень пад храм і пачата яго будаўніцтва. У тым жа 1897 годзе быў арганізаваны будаўнічы камітэт, у які ўвайшоў у якасці царкоўнага апекуна Міхаіл Грушэўскі, прафесар Львоўскага ўніверсітэта, вядомы ўкраінскі гісторык. Будаўніцтва ад закладання падмурка да яго поўнага завяршэння вёў архітэктар Вінцэнт Раўскі. Асвячэнне храма адбылося 14 кастрычніка 1901 года. Унутранае ўбранне царквы святога Георгія было выканана венскімі і мясцовымі львоўскімі майстрамі. Каляровыя вітражныя вокны ў металічнай аправе для храма вырабіла і ўсталявала венская фірма "Ціролер глясмалерай анштальт". Гэтая ж фірма выканала мазаічную ўстаўку над галоўным уваходам. Чатырох'ярусны іканастас усталявалі венскія майстры: сталярную частку і разьбу іканастаса рабіў Карл Вормунд, усе абразы пісаў Фрыдрых Шылер. Эскізы поліхраміі, як і ўсяго мастацкага афармлення інтэр'еру, вырабіў венскі мастак Карл Ёбст, майстэрскім афармленнем кіраваў асабіста аўтар будаўнічага праекту Густаў Захс. Званы для храма адлівала фірма Карла Швабе. З сямі званоў чатыры мелі надпіс на румынскай мове, тры - на ўкраінскай.

У 1902 г. у храме ўсталяваны дзве ганаровыя табліцы, чаго патрабавала царкоўнае кіраўніцтва ў Чарнаўцах. Першая - у гонар 50-летняга юбілею ўсшэсця на трон аўстра-венгерскага імператара Франца-Іосіфа - на румынскай, нямецкай і ўкраінскай мовах; другая - пасля асвячэння храма - на румынскай і ўкраінскай. Абедзве табліцы вырабіў з мармура львоўскі скульптар Людвіг Тыровіч, які вырабіў да гэтага каменны пасад у храме.

Архітэктура

Храм пабудаваны ў рамана-візантыйскім стылі, мае пяць купалаў. Пры будаўніцтве выкарыстоўвалася адмысловага абпалу чырвоная цэгла і часаны белы камень, прывезены з Цярнопальшчыны. Аснову кампазіцыі храма складае грэчаскі крыж. Цэнтральны аб'ём царквы ўвянчаны купалам візантыйскай формы. Галоўны фасад упрыгожаны вежамі-званіцамі. Па архітэктурным рашэнні царква святога Георгія нагадвае семінарскі храм у рэзідэнцыі чарнавіцкага мітрапаліта (аўтар праекту Іосіф Глаўня). У аналагічнай будаўнічай тэхніцы пабудаваная і царкоўная двухпавярховая хата, якая прымыкае да храма. Царква святога Георгія-Пераможца і царкоўная хата складаюць адзіны ансамбль і прызнаюцца адным з найлепшых узораў стылю гістарызму ў сакральнай архітэктуры Украіны.

Прававое становішча

Яшчэ ў 1862 года аўстрыйскі ўрад вызначыў будучаму праваслаўнаму храму "права публічнасці (грамадзянства)", але ніколі не прызнаваў правы прыходу. Аднак храм вёў метрычныя кнігі ўсіх праваслаўных, народжаных на Галіччыне. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі храм з усёй яго маёмасцю знаходзіўся пад куратарствам Румынскага рэлігійнага фонду, а затым у выніку дзеянняў вернікаў і судоў перайшоў пад юрысдыкцыю спачатку Польскага ўрада, а затым Польскай праваслаўнай царквы. З 1924 г. храм належыў рускаму праваслаўнаму прыходу, большасць вернікаў якога былі галіцкімі русафіламі (у тым ліку стараста прыходу Сямён Бендасюк), а частка - эмігрантамі з Расіі. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны знаходзіцца пад кіраўніцтвам Рускай праваслаўнай царквы, а з 1990 - яе самакіравальнай часткі, Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхата). У храме некалькі пасляваенных гадоў служыў протапрэсвітэр Гаўрыіл Кастэльнік, забіты ўкраінскімі нацыяналістамі[крыніца?] ў 1948 годзе.

Святыні

У храме захоўваюцца часціцы мошчаў святой вялікапакутніцы Варвары, прыпадобных айцоў Кіева-Пячэрскіх, прыпадобнага Іова (ігумена Пачаеўскага), Іоасафа Белгарадскага, Кукшы Адэскага. У храме знаходзіцца таксама копія абраза "Ціхвінская-Слёзатачывая", напісаная і асвечаная на Афоне, якая была перададзена ад рускіх пустэльнікаў Расійскаму імператарскаму консульству ў Львове. Змешчаны ў храме вобраз у 1997 годзе рашэннем Святога Сінода Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага патрыярхата) быў прызнаны цудатворным.

Сучаснае становішча

Настаяцелем храма Святога вялікапакутніка Георгія-Пераможцы з 1978 з'яўляецца протапрэсвітэр Васіль Асташэўскі. З 1992 года, як і некалі, храм становіцца кафедральным і зараз адзіным рускім праваслаўным храмам у Львове. З таго ж года на Львоўскай кафедры знаходзіцца епіскап Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага патрыярхата) Аўгусцін (Маркевіч). Пры царкве знаходзіцца рэдакцыя епархіяльнай газеты "Святло Праваслаўя", дзейнічае філіял Свята-Ціханаўскага багаслоўскага інстытута, місіянерскі аддзел, моладзевае праваслаўнае брацтва, скауцкая арганізацыя, бібліятэка. Набажэнствы праводзяцца на царкоўнаславянскай мове, пропаведзі чытаюцца на рускай і ўкраінскай мовах. Тэрыторыя храма прымыкае да будынка львоўскага Рускага культурнага цэнтра імя Пушкіна.

Зноскі

Спасылкі