Ян Вісліцкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: аўтаматычнае выдаленне шаблона з дапамогай AWB
Радок 47: Радок 47:


== Беларускія пераклады ==
== Беларускія пераклады ==
* Пруская вайна // Маладосць. 1997. № 12.
* Пруская вайна // Маладосць. 1997. № 12. Пераклала [[Жанна Некрашэвіч-Кароткая]]


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 23:37, 19 снежня 2020

Ян Вісліцкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 1485[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1520
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў лацінская мова

Ян Вісліцкі (каля 1485 — 1520) — сярэдневяковы літаратар, паэт-лацініст ВКЛ і Польшчы.

Біяграфічныя звесткі

Сын небагатага шляхціча. Ян Вісліцкі нарадзіўся, верагодна, на тэрыторыі летапіснай Літвы паміж Клецкам і Пінскам, дзе цячэ рака Вісліца. Іншыя даследчыкі лічаць месцам яго нараджэння Польшчу.

Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве, уваходзіў там у літаратурны гурток прафесара Паўла Русіна, атрымаў вучоныя ступені бакалаўра і магістра свабодных мастацтваў. У 1510—12 працаваў там жа магістрам (у актах пазначаны як «русін»). Ян Вісліцкі чытаў студэнтам курсы па філасофіі Арыстоцеля, матэматыцы Эўкліда, рыторыцы Цыцэрона.

Апублікаваў у Кракаве новалацінскую паэму «Пруская вайна», прысвечаную перамозе над Тэўтонскім ордэнам у Грунвальдскай бітве (1410) аб'яднаных войскаў Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы.

Творчасць

Ян Вісліцкі пісаў оды, эпіграмы, элегіі, пасланні («Ода да караля Жыгімонта», «Элегія да багародзіцы дзевы Марыі», «Эпіграма на зайздросніка»).

Аўтар эпічнай гістарычнай паэмы «Пруская вайна» (1515), у якой уславіў перамогу над крыжакамі, здабытую як народнае змаганне. Твор вызначаецца манументальнасцю батальных сцэн, пластычнасцю вобразаў прыроды. Паэма стаіць каля вытокаў жанру эпапеі ў беларускай, польскай і літоўскай літаратурах.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. Jan. Wislicy // opac.vatlib.it

Літаратура

  • Парэцкі Я. Ян Вісліцкі. — Мн., 1991.
  • Конан У., Кавалёў С. На парозе Новага часу // Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 1. — 3-е выд. — Мн., 2010. ISBN 978-985-08-1166-0.