Ян Антоні Храпавіцкі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) |
|||
Радок 56: | Радок 56: | ||
* {{Крыніцы/ЭнцВКЛ|том=2|старонкі=717|артыкул=Храпавіцкі Ян Антоні|аўтар=[[Валерый Пазднякоў|Пазднякоў В.]]}} |
* {{Крыніцы/ЭнцВКЛ|том=2|старонкі=717|артыкул=Храпавіцкі Ян Антоні|аўтар=[[Валерый Пазднякоў|Пазднякоў В.]]}} |
||
{{Продкі}} |
|||
{{Бібліяінфармацыя}} |
|||
{{DEFAULTSORT:Храпавіцкі Ян Антоні}} |
{{DEFAULTSORT:Храпавіцкі Ян Антоні}} |
||
[[Катэгорыя:Род Храпавіцкіх|Ян Антоні]] |
[[Катэгорыя:Род Храпавіцкіх|Ян Антоні]] |
Версія ад 22:54, 26 снежня 2020
Ян Антоні Храпавіцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Валовіч | ||||||
Пераемнік | Леанард Габрыэль Пацей | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 кастрычніка 1612[1] |
||||||
Смерць |
3 лістапада 1685 (73 гады) |
||||||
Род | Храпавіцкія | ||||||
Бацька | Крыштаф Храпавіцкі | ||||||
Маці | Алена з Войнаў-Ясянецкіх | ||||||
Жонка |
Беата Канстанцыя з Вярбіцкіх Ганна з Вылежынскіх |
||||||
Дзеці | Ян Францішак, Крыштаф Антоні, Карнэлія, Барбара, Кацярына, Юзаф, Міхал, Антоні, Вацлаў, Стэфан Антоні, Людвіка Агнешка, Францішак Ян, Марыяна | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм[3] | ||||||
Дзейнасць | пісьменнік, палітык, службовая асоба | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | палітычная дзейнасць[d][2] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Антоні Храпавіцкі (1 кастрычніка 1612, вёска Падбярэззе каля Віцебска — 3 лістапада 1685, Лукішкі пад Віцебскам) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, аўтар дзённіка. Харунжы (з 1650) і падкаморы смаленскі (з 1660), ваявода віцебскі (з 1669). Трымаў Дарагабужскае, Азярыцкае і Маркаўскае староствы, адміністратар Магілёўскай эканоміі (1684).
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Храпавіцкіх герба «Газдава», сын Крыштафа і Алены з Войнаў-Ясянецкіх. Скончыў калегіум Навадворскага ў Кракаве, працягваў навучанне ў Лондане і Падуі. У 1637 годзе перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва, што дало яму магчымасць займацца грамадскай і палітычнай дзейнасцю і зрабіць кар'еру.
Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў. Быў сакратаром караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна Казіміра. Актыўны ўдзельнік палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай: браў удзел у працы 24 соймаў, маршалак соймаў 1665 і 1668 гадоў, уваходзіў у шматлікія соймавыя камісіі, а таксама ў Скарбовы Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.
У сярэдзіне XVII ст. удзельнічаў у працы камісіі для размежавання Веліжскага і Усвяцкага старостваў з Невельскім. Браў удзел у перамовах з Маскоўскай дзяржавай, а таксама ў падпісанні Андросаўскага перамір'я (1667).
Дзённік
Пакінуў дзённік за 1658—1685 гады — каштоўную гістарычную крыніцу, дзе ёсць звесткі пра палітычнае жыццё Рэчы Паспалітай, соймы, штодзённае жыццё заможнай шляхты, звычаі і норавы.
Крыніцы
- Пазднякоў В. Храпавіцкі Ян Антоні // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 717. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 59. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 121, 227. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1612 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім ваяводстве
- Памерлі 3 лістапада
- Памерлі ў 1685 годзе
- Памерлі ў Віцебскім ваяводстве
- Асобы
- Род Храпавіцкіх
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай
- Ваяводы віцебскія
- Падкаморыя смаленскія
- Харунжыя смаленскія
- Старосты дарагабужскія
- Старосты азярыцкія
- Старосты маркаўскія
- Адміністратары Магілёўскай эканоміі
- Мемуарысты Вялікага Княства Літоўскага
- Памерлі ў Віцебску
- Аўтары знакамітых дзённікаў