Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 15: Радок 15:


== Абітурыенты ==
== Абітурыенты ==
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Пасля заканчэння каледжа навучэнцы гэтых груп атрымліваюць дыплом з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі. Навучанне ў каледжы бясплатнае.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Пасля заканчэння каледжа навучэнцы атрымліваюць дыплом з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі. Навучанне ў каледжы бясплатнае.


{| class=wikitable
{| class=wikitable

Версія ад 14:20, 29 снежня 2020

Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля
Дата заснавання 16 кастрычніка 2010
Тып каледж
Размяшчэнне

Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля — каталіцкая тэалагічная навучальная ўстанова ў горадзе Мінску. Апякуном вучэльні з’яўляецца святы Ян Хрысціцель. Навучання праходзяць пры Чырвоным касцёле ў Мінску.

Гісторыя

16 кастрычніка 2010 года распачаў сваю дзейнасьць цэнтра падрыхтоўкі катэхетаў пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які пазней стаў Мінскім тэалагічным каледжам. Дзяржаўную рэгістрацыю атрымаў 29 жніўня 2013 года[1].

Кірункі

  • Група «А» [тэалогія] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію і іншыя прадметы згодна з праграмай навучання. Навучэнцы гэтай групы атрымліваюць дыплом аб заканчэнні каледжа без прысваення кваліфікацыі.
  • Група «B» [тэалогія + катэхетыка] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці катэхета (настаўніка катэхізіса). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
  • Група «C» [тэалогія + касцёльны спеў] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці кантара (кіраўніка спеваў). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне арганізацыі літургічных спеваў.
  • Група «D» [тэалогія + сродкі масавай камунікацыі] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных сродках масавай камунікацыі ў якасці супрацоўніка КСМК (каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне сродкаў масавай камунікацыі.
  • Група «Е» [тэалогія + рэлігійны турызм] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных структурах у якасці куратара пілігрымак. Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне рэлігійнага турызму[2].

Навучэнцы ІІІ курса, у залежнасці ад групы (B, C, D, Е), акрамя прадугледжаных праграмай навучання прадметаў, наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай кваліфікацыі (катэхет, кантар, супрацоўнік КСМК, куратар пілігрымак)[3].

Абітурыенты

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Пасля заканчэння каледжа навучэнцы атрымліваюць дыплом з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі. Навучанне ў каледжы бясплатнае.

Год/чалавек Паступіла Выпускнікоў
2018 18[4] ?
2019 ? 10[5]
2020 ? 11[6]

Выкладчыкі

  • біскуп Аляксандр Яшэўскі
  • Дзмітрый Барыла
  • Юрый Рашатко
  • Алена Шымак
  • Уладзімір Марушэўскі
  • Кс. Павел Эйсмант
  • кс. Яўген Вінтоў

Дырэктары

  • кс. Ян Крэміс

Зноскі