Эдуард-Антон Якаўлевіч Красоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Replacing A_Krassovsky.jpg with File:PGRS_2_053_Krassovsky_-_crop.jpg (by CommonsDelinker because: File renamed: Criterion 4 (harmonizing names of file set)).
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5: Радок 5:
|Шырыня =
|Шырыня =
|Подпіс =
|Подпіс =
|Дата нараджэння =
|Дата нараджэння = 18.3.1823 (6)
|Месца нараджэння =
|Месца нараджэння =
|Дата смерці =
|Дата смерці =
Радок 26: Радок 26:
}}
}}
{{цёзкі2|Красоўскі}}
{{цёзкі2|Красоўскі}}
'''Эдуард-Антон Якаўлевіч Красоўскі''' ([[1831]]—[[1898]]) — акадэмік, лейб-акушэр, [[сапраўдны тайны саветнік]], [[гінеколаг]], [[акушэр]], заснавальнік [[акушэрства]] ў Расіі.
'''Эдуард-Антон Якаўлевіч Красоўскі''' ([[1823]]—[[1898]]) — акадэмік, лейб-акушэр, [[сапраўдны тайны саветнік]], [[гінеколаг]], [[акушэр]], заснавальнік [[акушэрства]] ў Расіі.


== Адукацыя ==
== Адукацыя ==
Нарадзіўся 6 ([[18 сакавіка]]) [[1823]] года ў [[Слуцк]]у.
У 1842 годзе Красоўскі скончыў [[Слуцкая гімназія|Слуцкую гімназію]]. У [[1848]] годзе, адвучыўшыся ў [[Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава|медыка-хірургічнай акадэміі]], дзе вывучаў аператыўную хірургію пад кіраўніцтвам [[Мікалай Іванавіч Пірагоў|М. І. Пірагова]], атрымаў прафесію лекара. З [[1849]] года працаваў ардынатарам клінікі акушэрства, жаночых і дзіцячых хвароб. У [[1852]] годзе атрымаў ступень доктара медыцыны, абараніўшы дысертацыю на тэму «Melatemato quaedam de uteri ruptura».
У 1842 годзе Красоўскі скончыў [[Слуцкая гімназія|Слуцкую гімназію]]. У [[1848]] годзе, адвучыўшыся ў [[Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава|медыка-хірургічнай акадэміі]], дзе вывучаў аператыўную хірургію пад кіраўніцтвам [[Мікалай Іванавіч Пірагоў|М. І. Пірагова]], атрымаў прафесію лекара. З [[1849]] года працаваў ардынатарам клінікі акушэрства, жаночых і дзіцячых хвароб. У [[1852]] годзе атрымаў ступень доктара медыцыны, абараніўшы дысертацыю на тэму «Melatemato quaedam de uteri ruptura».



Версія ад 19:27, 6 студзеня 2021

Эдуард-Антон Якаўлевіч Красоўскі
Дата нараджэння 6 (18) сакавіка 1823(1823-03-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 (13) красавіка 1898 ці 1898[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці гінеколаг, хірург, акушэр
Навуковая сфера гінекалогія, акушэрства
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага

Эдуард-Антон Якаўлевіч Красоўскі (18231898) — акадэмік, лейб-акушэр, сапраўдны тайны саветнік, гінеколаг, акушэр, заснавальнік акушэрства ў Расіі.

Адукацыя

Нарадзіўся 6 (18 сакавіка) 1823 года ў Слуцку. У 1842 годзе Красоўскі скончыў Слуцкую гімназію. У 1848 годзе, адвучыўшыся ў медыка-хірургічнай акадэміі, дзе вывучаў аператыўную хірургію пад кіраўніцтвам М. І. Пірагова, атрымаў прафесію лекара. З 1849 года працаваў ардынатарам клінікі акушэрства, жаночых і дзіцячых хвароб. У 1852 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны, абараніўшы дысертацыю на тэму «Melatemato quaedam de uteri ruptura».

Медыцынская дзейнасць

Красоўскі па справядлівасці лічыцца самым выдатным рускім акушэрам XIX стагоддзя. Ён падняў на вялікую вышыню аператыўнае акушэрства і аператыўную гінекалогію ў Расіі і ў гэтых адносінах стаў аўтарытэтам ва ўсім вучоным свеце.

Асаблівую славу ён набыў як адзін з самых ранніх і выдатных аварыятамістаў. У 1862 ён упершыню вырабіў аварыятамію са шчасным зыходам і распрацаваў арыгінальны спосаб гэтай аперацыі. Красоўскі правёў больш за 800 аперацый, што складала для таго часу велізарную лічбу[2].

Таксама Красоўскі займаўся пытаннямі даследавання маткі зондам, лячэннем пры скрыўленні маткі, засцярогай пахвіны пры родах выкарыстаннем надрэзаў і іншымі.

Красоўскі быў ініцыятарам заснавання першай у Расіі кафедры педыятрыі.

Сумесна з іншымі ўрачамі, ім было заснавана першае гінекалагічнае і акушэрскае таварыства ў Пецярбургу, якім ён старшыняваў некалькі гадоў.

З 1887 па 1892 Красоўскі быў адным з рэдактараў «Журнала акушерства и женских болезней».

Публікацыі

  • «De l'ovariotomie» (з атласам, 1868; пазней выйшла і на рускай мове)
  • «Курс практического акушерства» (СПб., 1865)
  • «Оперативное акушерство» (1879; 4-е выданне)
  • «Оперативное акушерство со включением учения о неправильностях женского таза» (СПб., 1889; 4-е выданне)

Узнагароды і званні

  • Ганаровы член 34 рускіх і замежных навуковых таварыстваў.
  • Узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага. Імя акадэміка Красоўскага носіць Клініка акушэрства і гінекалогіі Санкт-Пецярбургскай Ваенна-медыцынскай акадэміі.

Зноскі

Спасылкі