Дом па вуліцы Леніна, 53 (Віцебск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Збудаванне |Беларуская назва = |Арыгінальная назва = |Выява = |Подп...'
 
+ 4 categories using HotCat
Радок 65: Радок 65:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{крыніцы/ЗП|Віцебская|20|Жылы дом з рэстаранам|[[Т. I. Чарняўская]]}}
* {{крыніцы/ЗП|Віцебская|20|Жылы дом з рэстаранам|[[Т. I. Чарняўская]]}}

[[Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Віцебска]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аляксандра Бельскага]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Анатоля Расейкіна]]

Версія ад 14:58, 8 студзеня 2021

Дом па вуліцы Леніна, 53
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Аляксандр Аляксеевіч Бельскі і Анатоль Іванавіч Расейкін

Дом па вуліцы Леніна, 53 — будынак у Віцебску, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, на былым Падлогу. Пабудаваны ў 1973 годзе па праекце архітэктараў А. Бельскага, А. Расейкіна.

Архітэктура

Адзінаццаціпавярховы мураваны П-падобны ў плане будынак размешчаны на розных узроўнях мясцовасці. На ніжні ўзровень выходзяць падоўжаны галоўны і адзін тарцовы фасады, на верхні — другі тарцовы фасад. На галоўным фасадзе рытмічна чаргуюцца гладкія прасценкі і шырокія аконныя праёмы. На 1-м паверсе размешчаны магазін кулінарыі, кафэ, бар і рэстаран, які займае таксама і цыліндрычны двухпавярховы аб’ём, што прылягае да галоўнага фасада. Тарцовы фасад, які выходзіць на вул. Леніна, мае балконы-лоджыі. Унутраная планіроўка жылой часткі будынка секцыйнага тыпу з адна-, двух- і трохпакаёвымі кватэрамі. 3 галоўным фасадам арганічна спалучаецца партэрны сквер з малымі архітэктурнымі формамі: падпорнай сценкай уздоўж вул. Леніна, лесвіцамі, свяцільнямі.

Літаратура