Дом па вуліцы Леніна, 53 (Віцебск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ 4 categories using HotCat
Радок 17: Радок 17:
|Замарожаны =
|Замарожаны =
|Адменены =
|Адменены =
|Заканчэнне будаўніцтва =
|Заканчэнне будаўніцтва = 1973
|Адкрыццё =
|Адкрыццё =
|Пашкоджаны =
|Пашкоджаны =
Радок 70: Радок 70:
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аляксандра Бельскага]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аляксандра Бельскага]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Анатоля Расейкіна]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Анатоля Расейкіна]]
[[Катэгорыя:1973 год у Віцебску]]

Версія ад 14:59, 8 студзеня 2021

Дом па вуліцы Леніна, 53
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1973
Архітэктар Аляксандр Аляксеевіч Бельскі і Анатоль Іванавіч Расейкін

Дом па вуліцы Леніна, 53 — будынак у Віцебску, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, на былым Падлогу. Пабудаваны ў 1973 годзе па праекце архітэктараў А. Бельскага, А. Расейкіна.

Архітэктура

Адзінаццаціпавярховы мураваны П-падобны ў плане будынак размешчаны на розных узроўнях мясцовасці. На ніжні ўзровень выходзяць падоўжаны галоўны і адзін тарцовы фасады, на верхні — другі тарцовы фасад. На галоўным фасадзе рытмічна чаргуюцца гладкія прасценкі і шырокія аконныя праёмы. На 1-м паверсе размешчаны магазін кулінарыі, кафэ, бар і рэстаран, які займае таксама і цыліндрычны двухпавярховы аб’ём, што прылягае да галоўнага фасада. Тарцовы фасад, які выходзіць на вул. Леніна, мае балконы-лоджыі. Унутраная планіроўка жылой часткі будынка секцыйнага тыпу з адна-, двух- і трохпакаёвымі кватэрамі. 3 галоўным фасадам арганічна спалучаецца партэрны сквер з малымі архітэктурнымі формамі: падпорнай сценкай уздоўж вул. Леніна, лесвіцамі, свяцільнямі.

Літаратура