Бітва пад Кірхгольмам: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
LaaknorBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: ru:Битва при Кирхгольме
Радок 66: Радок 66:


[[en:Battle of Kircholm]]
[[en:Battle of Kircholm]]
[[lt:Salaspilio mūšis]]
[[hu:Kircholmi csata]]
[[hu:Kircholmi csata]]
[[lt:Salaspilio mūšis]]
[[nl:Slag van Kircholm]]
[[nl:Slag van Kircholm]]
[[no:Slaget ved Kirchholm]]
[[no:Slaget ved Kirchholm]]
[[pl:Bitwa pod Kircholmem]]
[[pl:Bitwa pod Kircholmem]]
[[ru:Битва при Кирхгольме]]
[[sv:Slaget vid Kirkholm]]
[[sv:Slaget vid Kirkholm]]

Версія ад 03:03, 20 снежня 2009

Шаблон:Вызнч (17(27) верасня 1605), бітва паміж шведскім войскам (кам. Карл IX; ~11—14 тыс. ч., 11 гармат; Гл. таксама: сілы бакоў) і войскам Рэчы Паспалітай (кам. Ян Хадкевіч; ~3,9 тыс. ч., 7 гармат; Гл. таксама: сілы бакоў) каля в. Кірхгольм (сучасны Саласпілс, Латвія) у час вайны Рэчы Паспалітай і Швецыі (16001629).

Поўную перамогу ў бітве (Гл. таксама: страты бакоў і пасля падзей) ўзяло войска Рэчы Паспалітай. У выніку была знятая аблога Рыгі, і шведы адступілі з ужо занятых імі земляў Інфлянтаў. Аднак, з-за памылак вышэйшага камандавання Рэчы Паспалітай перамога, пры ўсёй сваёй значнасці, не мела карысных стратэгічных наступстваў.

Карціна Пітара Снаерса "Бітва пад Кірхгольмам" (1630).

Бітва ўваходзіць у лік вядомых поўных перамог, вядомых перамог меншымі сіламі, у лік значных перамог войска ВКЛ (бач сілы бакоў) і ў лік бітваў, дзе вырашальную ролю адыграла гусарыя.

Гістарычная спадчына бітвы з'яўляецца прадметам спрэчкі польскіх, літоўскіх і беларускіх гісторыкаў.

Перад падзеямі

Галоўным повадам бітвы была шведская аблога Рыгі (з 23.9.1605), узяцце якой дазволіла б шведам амаль без перашкод заняць Інфлянты цалкам.

Марш на Рыгу

Гетман Хадкевіч сабраў войска РП у табары пад Дорпатам, і раніцай 25 верасня вывеў войска фарсіраваным маршам на Рыгу. Двудзённы 80-кіламетровы марш скончыўся вечарам 26 верасня недалёка ад Кірхгольма, і быў сам сабою беспрэцэдэнтным дасягненнем, асабліва для войска, у складзе якога былі пяхота і артылерыя, і якое рухалася, між іншым, па цяжкапраходных лясных дарогах.

Шведскі марш

Шведскі кароль даведаўся 26 верасня пра надыход войска РП і асабіста, і насупор думцы многіх шведскіх камандзіраў, вывеў, у ноч на 27 верасня, амаль усё сваё войска насустрач Хадкевічу, пакідаючы пад Рыгай толькі невялікую сілу для падтрымання аблогі. Адзначаецца, што моцны лівень апоўначы моцна змучыў шведскае войска на маршы.

Сілы бакоў

У бітве, якая, паводле планаў абодвух камандуючых, мелася быць вырашальнай, інфлянцкія кантынгенты Швецыі і РП удзельнічалі амаль поўным складам.

Шведскае войска

Распаўсюджанай ацэнкай колькасці шведскага войска пад Кірхгольмам з'яўляецца 11 тыс. Таксама існуюць ацэнкі колькасці шведскага войска, роўныя ці амаль роўныя колькасці ўсяго шведскага войска пад Рыгай (12—14 тыс.)[1]. У гістарыяграфіі замацаваны розныя меркаванні пра суадносіны шведскай пяхоты і конніцы: 7,8 тыс. і 2,2 тыс., 6 тыс. і 5 тыс., 11 тыс. і 3 тыс.

Вядома, што на полі бітвы шведскае войска арганізацыйна складалася з 13 батальёнаў (рэгіментаў) пяхоты і 11 эскадронаў конніцы, з 11 гарматамі. Пяхота была як наёмнай, арганізаванай на 2/3 з мушкецёраў і на 1/3 з пікінёраў, так і шведскай, у якой пікінёраў было значна меней. Конніца складалася з райтарыі.

Войка Рэчы Паспалітай

У войску РП пяхота і конніца складалі, паводле розных ацэнак, прыблізна 1000—1300 і 2900—2500, адпаведна. У іх лік уваходзілі як войскі ўласна ВКЛ, так і атрады польскіх саюзнікаў-дабраахвотнікаў. Асноўнай ударнай сілай войска РП была гусарыя, якой было да 1,7—2,1 тыс. Амаль перад бітвай падыйшлі курляндскія падмацаванні — 300 райтараў. Мелася 7 гармат.

Бітва

Раніцай 27 верасня абодва войскі занялі зручныя для абароны пазіцы. Шведы стаялі фронтам шырынёй да 800 м на ўзгорку за ручаём, з апорай левага крыла на балоцістую мясцовасць, а правага — на ўзгорак і вёску Кірхгольм. Іх сілы былі пастаўленыя ў 4 лініі, лініі пяхоты і кавалерыі па чарзе. Перад першай лініяй была выстаўлена артылерыя.

Войска РП стаяла на процілеглым узгорку, абапіраючыся левым крылом на ўмацаваны табар над Дзвіной. Хадкевіч так паставіў свае войскі, каб скрыта ад праціўніка забяспечыць значную колькасную перавагу, асабліва ў гусарыі, на сваім левым крыле. Апроч таго, Хадкевіч загадаў сваім атрадам стаяць як мага цясней, каб здавалася, што іх яшчэ меней, чым было. 5 гармат былі пастаўлены з пяхотай у першай лініі, рэшта артылерыі была пакінутая ў табары.

Праціўнікаў падзяляла каля да 1,5 км нізіны, якую дзяліла высахлае старое рэчышча Дзвіны з невялікім ручаём. Каб выцягнуць шведаў з іх абароннай пазіцыі, Хадкевіч з раніцы высылаў на поле гарцоўнікаў, але да палудня сітуацыя не мянялася. Тады Хадкевіч ужыў ваенную хітрасць, загадаўшы гарцоўнікам уцякаць з поля так, каб гэта выглядала як агульнае адступленне ўсяго войска.

Карл IX няправільна ацаніў сітуацыю і загадаў наступаць першым дзвюм лініям (7 батальёнаў пяхоты ад Ленартсанам, 6 эскадронаў райтарыі пад Брантам (злева) і Мансфельдам (справа)) наступаць на пазіцыі сіл РП. Такім чынам, шведскае войска раздзялілася на дзве аддаленыя часткі, і войскі РП атрымалі магчымасць змагацца толькі з паловай шведаў за раз.

Перайшоўшы ручай, шведы пачалі падымацца на ўзгорак, і былі сустрэтыя стралковым і артылерыйскім агнём. Пяхота затрымалася, і была атакаваная гусарскімі харугвамі Войны (300 гусараў) і курляндскімі райтарамі Кетлера (300 райтараў). Злева шведскую пяхоту абыйшла ўдарная групіроўка (гуф) Дубровы (900 гусараў) і ў сустрэчным баі разбіла райтарыю Мансфельда, якая прыкрывала тыл пяхоты. Скіраваўшы ў пагоню за разбітымі райтарамі лёгкія харугвы, Дуброва павярнуў свой гуф на пяхоту. Амаль адначасова на правым крыле гуф Сапегі (700 гусараў) здолеў разбіць і пагнаць колькасна мацнейшую райтарыю Бранта (1200 райтараў). Тымчасам, гуфы Войны і Кетлера вязалі боем шведскую пяхоту.

Такім чынам, шведы трапілі ў цяжкае становішча: палова іх конніцы была разбітая, а палова пяхоты трапіла ў акружэнне з трох бакоў. Тады Карл IX скіраваў супраць гуфа Сапегі рэшту сваёй кавалерыі, з 4-й лініі, а адагнаная райтарыя Бранта здолела затрымацца, упарадкавацца і ўдарыла на гуф Сапегі з фланга.

Зараз у цяжкім становішчы апынуўся гуф Сапегі. Тады Хадкевіч, бачачы, што Карл IX ужо не мае рэзерваў, скіраваў свой рэзервны гуф Ляцкага (200 гусараў) шырокім абыходным рухам, каб ударыць з флангу па райтарыі, якая білася з гуфам Сапегі. Атака ўдалася, райтарыя была разбітая і хутка пачала ўцякаць.

Пасля гэтага гусарыя Сапегі і Ляцкага атакавала левы фланг 1-й лініі шведскай пяхоты, якая ўсё яшчэ абаранялася, і разбіла шведскія баявыя парадкі, прымусіўшы ўцякаць і пяхоту.

На гэтым лёс бітвы быў вырашаны. Шведы кінуліся ў агульнае бегства, за імі гналіся і секлі на працягу 9 км. Сам Карл IX з рэшткамі войска ледзьве здолеў уцячы на карабліі і адплысці. Войска РП ўзяло 60 сцягоў і 11 гармат.

Страты бакоў

Страты шведаў былі нечувана вялікімі, і дасягалі 9 тыс. ч. Страты войска РП былі, наадварот вельмі малымі, і складалі 100 ч. забітымі і 200 ч. параненымі.

Зноскі

  1. Напрыклад, такая лічба пададзена ў справаздачы самога Яна Хадкевіча каралю, пісанай 30 верасня з-пад Рыгі.

крыніцы

  • J. Cichowski, A. Szulczynski. Husaria. — Warszawa, WMON, 1977. — 267 с., іл.

Вонкавыя спасылкі