ФК Фіярэнціна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Склад: - Лірола
→‎Склад: - Дункан
Радок 75: Радок 75:
{{Ігрок|6|{{Сцяг|Іспанія}}|ПА|[[Борха Валера]]||1985}}
{{Ігрок|6|{{Сцяг|Іспанія}}|ПА|[[Борха Валера]]||1985}}
{{Ігрок|7|{{Сцяг|Францыя}}|Нап|[[Франк Рыберы]]||1983}}
{{Ігрок|7|{{Сцяг|Францыя}}|Нап|[[Франк Рыберы]]||1983}}
{{Ігрок|8|{{Сцяг|Гана}}|ПА|[[Альфрэд Дункан]]||1993}}
<!--{{Ігрок|8|{{Сцяг|Гана}}|ПА|[[Альфрэд Дункан]]||1993}}-->
{{Ігрок|9|{{Сцяг|Сербія}}|Нап|[[Душан Улахавіч]]||2000}}
{{Ігрок|9|{{Сцяг|Сербія}}|Нап|[[Душан Улахавіч]]||2000}}
<!--{{Ігрок|9|{{Сцяг|Бразілія}}|Нап|[[Педру Гілермі Абрэу дус Сантус|Педру]]||1997}}-->
<!--{{Ігрок|9|{{Сцяг|Бразілія}}|Нап|[[Педру Гілермі Абрэу дус Сантус|Педру]]||1997}}-->
Радок 88: Радок 88:
{{Ігрок|22|{{Сцяг|Уругвай}}|Аб|[[Марцін Касерэс]]||1987}}
{{Ігрок|22|{{Сцяг|Уругвай}}|Аб|[[Марцін Касерэс]]||1987}}
{{Ігрок|23|{{Сцяг|Італія}}|Аб|[[Ларэнца Венуці]]||1995}}
{{Ігрок|23|{{Сцяг|Італія}}|Аб|[[Ларэнца Венуці]]||1995}}
{{Падзел складу}}
<!--{{Ігрок|24|{{Сцяг|Італія}}|ПА|[[Марка Бенасі]]||1994}}-->
<!--{{Ігрок|24|{{Сцяг|Італія}}|ПА|[[Марка Бенасі]]||1994}}-->
<!--{{Ігрок|25|{{Сцяг|Італія}}|Нап|[[Федэрыка К’еса]]||1997}}-->
<!--{{Ігрок|25|{{Сцяг|Італія}}|Нап|[[Федэрыка К’еса]]||1997}}-->
{{Ігрок|27|{{Сцяг|Італія}}|Аб|[[Антоніа Барэка]]||1995}}
{{Ігрок|27|{{Сцяг|Італія}}|Аб|[[Антоніа Барэка]]||1995}}
{{Падзел складу}}
{{Гулец|28|{{Сцяг|Іспанія}}|ПА|[[Тофаль Мант’ель]]||2000}}
{{Гулец|28|{{Сцяг|Іспанія}}|ПА|[[Тофаль Мант’ель]]||2000}}
<!--{{Ігрок|32|{{Сцяг|Данія}}|Аб|[[Якаб Расмусен]]||1997}}-->
<!--{{Ігрок|32|{{Сцяг|Данія}}|Аб|[[Якаб Расмусен]]||1997}}-->

Версія ад 01:40, 19 студзеня 2021

Фіярэнціна
ACF Fiorentina.svg
Поўная назва ACF Fiorentina SpA
Заснаваны 26 жніўня 1926
Горад Фларэнцыя, Італія
Стадыён Артэміа Франкі
Умяшчальнасць: 43 147
Уладальнік Рока Каміса[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2019/20 10 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Фіярэнціна» (італ.: Fiorentina) — італьянскі футбольны клуб з горада Фларэнцыя. Заснаваны ў 1926 годзе пры аб’яднанні клуба «Фірэнцэ» і футбольнай секцыі моладзевай каманды «Лібертас», аднак быў перафарміраваны ў 2002 годзе пасля банкруцтва. «Фіярэнціна» большасць часу свайго існавання гуляе ў найвышэйшым дывізіёне італьянскага футбола, і толькі чатыры клубы правялі ў Серыі A больш сезонаў, чым «Фіярэнціна». «Фіярэнціна» двойчы перамагала ў італьянскім чэмпіянаце, у сезоне 1955/56, а затым у сезоне 1968/69. Таксама клуб з’яўляецца 6-разовым уладальнікам Кубка Італіі, уладальнікам Кубка кубкаў (1961).

З 1931 года клуб гуляў на стадыёне «Артэміа Франкі», які ў цяперашні час мае магутнасць у 47 282 чалавек. Стадыён выкарыстаў некалькі імёнаў на працягу многіх гадоў і зведаў некалькі рэканструкцый. «Фіярэнціна» шырока вядомая пад мянушкай «фіялкі», якая мае спасылку на іх адметны фіялетавы колер формы.

Гісторыя

Стварэнне

«Фіярэнціна» была заснавана ў 1926 годзе членам Нацыянальнай фашысцкай партыі маркізам Луіджы Рыдольфі[2], які ініцыяваў зліццё двух фларэнційскіх клубаў — «Фірэнцэ» (італ.: Club Sportivo Firenze) і «Лібертас» (італ.: Palestra Ginnastica Libertas). Мэтай гэтага зліцця было з’яўленне ў Фларэнцыі моцнага клуба, здольнага канкураваць з супернікамі ў паўночна-заходняй Італіі. Таксама мела месца культурнае адраджэнне «Фларэнційскага кальча», продка сучаснага футболу, у які гулялі члены сям’і Медычы.

22 верасня 1929 года на таварыскі матч з «Ромай» футбалісты «Фіярэнціны» ўпершыню выйшлі на поле ў фіялетавых футболках з эмблемай у выглядзе фларэнційскай лілеі, да гэтага моманту каманда выступала ў чырвона-белай форме.

Пасля цяжкага старту і трох сезонаў у ніжэйшых лігах, «Фіярэнціна» выйшла ў Серыю A ў 1931 годзе. У тым жа годзе быў адкрыты новы стадыён у Фларэнцыі, названы «Джавані Берта», у гонар знакамітага фашыста, аднак цяпер ён вядомы як «Артэміа Франкі». У той час стадыён быў шэдэўрам інжынернага мастацтва, і цырымонія яго адкрыцця была грандыёзнай. Каб на роўных спаборнічаць з найлепшымі камандамі Італіі, «Фіярэнціна» ўмацавалася новымі ігракамі, у прыватнасці ўругвайцам Педра Петронэ па мянушцы «бамбардзір» (ісп.: El Artillero). Нягледзячы на ​​добра праведзены сезон і занятае чацвертае месца, у наступным годзе «Фіярэнціна» вылецела ў Серыю B, аднак хутка вярнулася ў вышэйшы дывізіён. У 1941 годзе клуб атрымаў свой першы Кубак Італіі, але каманда не здолела дамагчыся значнага поспеху ў 1940-х гадах з-за Другой сусветнай вайны і іншых праблем.

Першы скудэта

У 1950-х гадах «Фіярэнціна» займала стале месца ў пяцёрцы найлепшых каманд лігі. Каманда складалася з выдатных ігракоў, Джуліяна Сарта, Серджыа Чэрвата, Франчэска Разета, Гвіда Гратона, Джузэпэ К'япэла і Альда Скарамучы, але найлепшым з усіх быў атакавалы дуэт у асобе бразільца Жулінью і аргенцінца Мігеля Мантуоры. Гэтая каманда выйграла першае чэмпіёнства для «Фіярэнціны» ў сезоне 1955/56, на 12 ачкоў адарваўшыся ад «Мілана», які фінішаваў другім. «Мілан» абышоў «Фіярэнціну» ў наступным годзе ў барацьбе за чэмпіёнства, але больш значным стала тое, што «Фіярэнціна» стала першай італьянскай камандай, якая згуляла ў фінале Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе прайграла ў асноўны час з лікам 0:2 мадрыдскаму «Рэалу», дзе бліскаў Альфрэда Ды Стэфана. У наступных трох сезонах «Фіярэнціна» займала другое месца ў Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў. У сезоне 1960/61 клуб зноў перамог у розыгрышы Кубка Італіі і паспяхова выступаў на міжнароднай арэне, выйграўшы Кубак уладальнікаў кубкаў у матчы супраць «Рэйнджэрс».

Пасля некалькіх гадоў, на працягу якіх каманда станавілася віцэ-чэмпіёнам, «Фіярэнціна» апусцілася ўніз у 1960-х гадах, займаючы 4—6 месцы, аднак клуб атрымаў перамогі ў Кубку Італіі і Кубку Мітропы ў 1966 годзе.

Склад

Станам на студзень 2021 года.

Паз. Імя Нар.
1 Італія Бр П’етра Тэрачана 1990
2 Аргенціна Аб Лукас Марцінес 1996
3 Італія Аб Крысціяна Бірагі 1992
4 Сербія Аб Нікола Міленкавіч 1997
5 Італія ПА Джакома Банавентура 1989
6 Іспанія ПА Борха Валера 1985
7 Францыя Нап Франк Рыберы 1983
9 Сербія Нап Душан Улахавіч 2000
10 Італія ПА Гаэтана Кастравілі 1997
11 Кот-д’Івуар Нап Крысціян Куамэ 1997
20 Аргенціна Аб Херман Пецэлья Капітан каманды 1991
22 Уругвай Аб Марцін Касерэс 1987
23 Італія Аб Ларэнца Венуці 1995
27 Італія Аб Антоніа Барэка 1995
Паз. Імя Нар.
28 Іспанія ПА Тофаль Мант’ель 2000
32 Італія Аб Крысціян Дале Мура 2002
33 Італія Бр Федэрыка Бранкаліні 2001
34 Марока ПА Саф’ян Амбарат 1996
63 Італія Нап Патрык Кутронэ 1998
69 Польшча Бр Бартламей Дрангоўскі 1997
77 Іспанія Нап Хасэ Кальехон 1987
78 Чылі Аб Эрык Пульгар 1994
92 Францыя ПА Валентэн Эсерык 1992
98 Бразілія Аб Ігар Жуліу 1998
Уругвай Аб Максіміліяна Алівера 1992
Швейцарыя ПА Нікі Белока 2000
Харватыя Нап Ёсіп Маганьіч 1999

Зноскі

  1. Transfermarkt — 2000. Праверана 20 ліпеня 2022.
  2. Martin Simon. Football and Fascism: The National Game Under Mussolini. — Berg Publishers. — ISBN 1-85973-705-6

Спасылкі