Капліца Святога Тадэвуша (Вухвішча): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 37: Радок 37:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
[[Файл:Vuchvišča. Вухвішча (1918).jpg|міні|злева]]
[[Файл:Vuchvišča, Kaplica. Вухвішча, Капліца (1918).jpg|міні|злева]]
Фундавана яна была ў 1861 годзе ўладальнікам маёнтка А. Любенскім і яго сястрой А. Івашэўскай. Знішчана ў гады [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]].
Фундавана яна была ў 1861 годзе ўладальнікам маёнтка А. Любенскім і яго сястрой А. Івашэўскай. Знішчана ў гады [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]].



Версія ад 17:10, 25 студзеня 2021

Капліца-пахавальня
Капліца Святога Тадэвуша
55°14′52″ пн. ш. 28°28′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вухвішча
Дата заснавання 1861
Дата пабудовы 1861 год
Map

Капліца Святога Тадэвуша — былая каталіцкая мураваная капліца ў в. Вухвішча Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзілася ў парку на высокім пагорку.

Гісторыя

Фундавана яна была ў 1861 годзе ўладальнікам маёнтка А. Любенскім і яго сястрой А. Івашэўскай. Знішчана ў гады Другой сусветнай вайны.

Архітэктура

Архітэктура мураванага будынка была вырашана ў стылі рэтраспектыўнай готыкі (па ідэі фундатара капліца павінна была асацыіравацца з гатычным касцёлам св. Ганны ў Вільні). Уяўляла сабой прамавугольны аб’ём з пяціграннай апсідай і сакрысціямі. Над галоўным фасадам узносілася высокая васьмерыковая вежа-званіца са шпілем. Стракаты сілуэт будынка фармавалі шматлікія вастраверхія фіялы, вертыкальную дынамічную накіраванасць кампазіцыі надавалі стральчатыя нішы і вокны.

На чырвоным фоне цаглянай муроўкі вылучаліся пабеленыя элементы архітэктурнай пластыкі: ажурны аркатурны фрыз, фіялы прасценачных контрфорсаў, ліштвы стральчатых вокнаў. Галоўны фасад быў фланкіраваны гранёнымі пілонамі са шпілямі. У галоўным алтары знаходзіўся абраз св. Тадэвуша. У склепе хавалі памерлых уладальнікаў маёнтка. Помнік з белага мармуру ўвекавечваў памяць Адэлі Сялявы, а з чорнага Эльвіры Мікульскай, дачкі Любенскага[1].

Зноскі

Спасылкі