Pony Time: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
A8807 (размовы | уклад)
Новая старонка: ''''«Pony Time»''' (''«Час поні»'') - песня, выпушчаная Донам Кавэем і Джон Беры|Джонам...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:10, 26 студзеня 2021

«Pony Time» («Час поні») - песня, выпушчаная Донам Кавэем і Джонам Беры (удзельнікам ранейшай вакальнай групы Кавэя, The Rainbows), а запісаная ў 1960 годзе Кавэем і ягонай групай The Goodtimers.

Але ж песня дасягнула найбольшага поспеху, калі яе перазапісаў у 1961 Чабі Чэкер. У ягоным выкананні яна ўзнялася на #1 у Білборд Хот 100 (гэта быў другі такі ягоны поспех пасле песні The Twist у 1960 годзе). Так жа сама гэты хіт трапіў на #1 у Білборд РнБ.[1]

Песня спарадзіла новы танец, поні, танцуючы які выканаўцы выглядалі так, быццам яны скакалі на кані. А фраза «Boogety Shoe» («бугі-башмак») з песні была запазычана Беры Мэнам у ягоны хіт «Who Put the Bomp» (1961).

Зноскі

  1. Whitburn, Joel (2004). Top R&B/Hip-Hop Singles: 1942-2004. Record Research. p. 114.