Сажры багацеяў!: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
A8807 (размовы | уклад)
Новая старонка: ''''Сажры багацеяў!''', тое ж сама '''З’еш багацеяў!''' ({{lang-en|Eat the rich!}}) — гэта [[палітычны лозунг]...'
(Няма розніцы)

Версія ад 00:36, 28 студзеня 2021

Сажры багацеяў!, тое ж сама З’еш багацеяў! (англ.: Eat the rich!) — гэта палітычны лозунг, які на працягу шмат год выкарыстоўваецца разнастайнымі групамі людзей супроць уладальнікаў капіталу і блізкіх да ўладальнікаў капіталу колаў і абазначае ці то заклік да пераразмеркавання багацця сярод тых, у каго багацця няшмат, ці то заклік да адкрытага гвалту супраць капіталістычнай сістэмы і эканамічнае няроўнасці, ці то як узгадняльны эмацыянальны воклік на падзеі, у выніку якіх уладальнікі капіталу губляюць свае актывы.

Лозунг гэты пачаў ужывацца ці не раней як у кастрычніку 1793 году, калі, па звестках Цьер, прэзідэнт Парыжскай камуны, П’ер Гаспар Шамэт, падчас выступу, сказаў:

" фр.: Rousseau était peuple aussi, et il disait: Quand le peuple n'aura plus rien à manger, il mangera le riche[1] "
" Русо, што быў адным з нас, мовіў: Калі ў людзей не застанецца чаго з’есці, яны з’ядуць багацеяў! "

У цяперашні час лозунг часцяком выкарыстоўваецца ў Сеціве, асабліва ў дачыненні да падзей, звязаных з так званым познім капіталізмам.[2]

Зноскі