Стэфан Арвідсан: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Вучоны}} |
{{Вучоны}} |
||
'''Стэфан Арвідсан''' (нар. [[1968]] |
'''Стэфан Арвідсан''' (нар. [[1968]]) - [[Швецыя|шведскі]] [[Гісторыя|гісторык]], [[прафесар]] [[Гісторыя рэлігіі|гісторыі релігіі]] [[Стакгольмскі ўніверсітэт|Стакгольмскага ўніверсітэту]], а таксама прафесар [[рэлігіязнаўства]] ва [[Універсітэт Лінэя|Універсітэце Лінэя]]. |
||
==Біяграфія== |
==Біяграфія== |
Версія ад 20:20, 28 студзеня 2021
Стэфан Арвідсан | |
---|---|
Дата нараджэння | 1968[1] |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | рэдактар, навуковы работнік, пісьменнік |
Стэфан Арвідсан (нар. 1968) - шведскі гісторык, прафесар гісторыі релігіі Стакгольмскага ўніверсітэту, а таксама прафесар рэлігіязнаўства ва Універсітэце Лінэя.
Біяграфія
Арвідсан нарадзіўся ў Транасе, Швецыя, у 1968 годзе. У 2000 годзе абараніў доктарскую ступень у галіне гісторыі рэлігіі ва Універсітэце Лунда.
У 2007 зрабіўся асацыяваным прафесарам гісторыі рэлігіі ў Стакгольмскім універсітэце, а з 2012 займае свае бягучыя пасады - прафесара гісторыі релігіі Стакгольмскага ўніверсітэту і прафесара рэлігіязнаўства ва Універсітэце Лінэя.
Погляды
Арвідсан - заўзяты марксіст, але, па ягоных жа словах, "недагматычны марксіст". Арвідсан шкадуе, што, па ягоных меркаваннях, Шведская сацыяльна-дэмакратычная партыя і Левая партыя пакінулі, што ён называе, шлях "сапраўднага сацыялізму". Арвідсан з’яўляецца сам прапанентам больш радыкальнай плыні сацыялізму па тыпе "Сажры багацеяў!", і такое ён называе "рамантычным сацыялізмам". За працоўнае жыццё Арвідсан напісаў шэраг марксісцкіх публікацый, некаторыя з іх былі прафінансаваны Банкам Швецыі.
Арвідсан - вялікі крытык тэорыі агульнае Індаеўрапескае міфалогіі, якую ён заве "найгоршай міфалагічнай прыдумкай цяперашняга часу". Ягоны доктарскі тэзіс, дарэчы, зваўся англ.: Aryan Idols. The Indo-European Mythology as Ideology and Science (2006) (Арыйскія Ідалы. Індаеўрапейская міфалогія ў якасці ідэалогіі і навукі), у якім ён прыбягае да ad hominem у бок індаеўрапеістаў, у прыватнасці ў бок Жоржа Дзюмезіля, якога Арвідсан абвінавачвае ў фашысцкім жыццяпозірку. Такім метадам, як мяркуе сам Арвідсан, ён мусіць дыскрэдытаваць галіну вывучэння індаеўрапейскай міфалогіі ў межах вывучэння гісторыі рэлігіі ўвогуле.