Зварот да ўбоства: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
A8807 (размовы | уклад)
Новая старонка: 'міні|Лазар ля палаца багацея '''Зварот да ўбоства''' ({{lang-la|Argumentum ad lazarum}})...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:15, 29 студзеня 2021

Лазар ля палаца багацея

Зварот да ўбоства (лац.: Argumentum ad lazarum) - гэта лагічная памылка, пры якой падмануты мяркуе, што сцверджанне вернае, бо выказчык бедны, ці наадварот, нявернае, бо выказчык багаты. Гэтая памылка па латыні названа ў гонар біблейскага Лазара, жабрака з Новага запавету, які атрымаў узнагароду пасля смерці.

Папулярная форма гэтае памылкі выражаецца ў словах "бедны, але сумленны", дзе "але" (магчыма невыказана) падмяняецца на лагічнае следства і пераўтвараецца ў "бедны - значыць сумленны".

Існуе і адваротная лагічная памылка, зварот да багацця.

Нягледзячы на фармальны характар дэдуктыўнае логікі, якая не патрабуе эксперыментаў для вывярэння праўдзівасці, існуюць аргументы з богу індуктыўнае логікі, накшталт даследавання Гросмана і Брынзы (2017), у якім сцвярджаецца, што "магчымасць разглядаць альтэрнатывы большая ва ўбогіх", аднак у цэлым, гэта толькі адзіночнае даследаванне, і ніяк не мяняе памылковасці звароту да ўбоства.[1][2]

Зноскі

  1. Michael Price. "The lower your social class, the 'wiser' you are, suggests new study". Science, 2017-12-20. doi:10.1126/science.aar8218
  2. Justin P. Brienza, Igor Grossmann. "Social class and wise reasoning about interpersonal conflicts across regions, persons and situations". Proceedings of the Royal Society B, 2017-12-20. Accessed 2017-12-23. DOI:10.1098/rspb.2017.1870