Дом друку (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзеля пераносу файлаў
 
Радок 14: Радок 14:
== Галерэя ==
== Галерэя ==
<center><gallery widths="200" heights="200" perrow="4" caption="На старых здымках">
<center><gallery widths="200" heights="200" perrow="4" caption="На старых здымках">
Файл:Miensk, Barysaŭski-Drukarskaja. Менск, Барысаўскі-Друкарская (1935).jpg|1935 г.
Файл:Miensk, Dulevičy. Менск, Дулевічы (1935).jpg|1935 г.
Файл:Miensk, Barysaŭski-Drukarskaja, Dom druku. Менск, Барысаўскі-Друкарская, Дом друку (1953-55).jpg|1940 г.
Файл:Miensk, Dulevičy, Barysaŭski-Drukarskaja, Dom druku. Менск, Дулевічы, Барысаўскі-Друкарская, Дом друку (1953-55).jpg|1940 г.
</gallery></center>
</gallery></center>



Актуальная версія на 00:29, 30 студзеня 2021

Славутасць
Дом друку
Дом друку ў 2018 г.
Дом друку ў 2018 г.
53°55′22″ пн. ш. 27°36′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль канструктывізм[d] і канструктывізм
Дата заснавання 1935
Сайт domdruku.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом дру́ку — два будынкі у Мінску, якія месцяцца па праспекце Незалежнасці, 77 і 79, на скрыжаванні з вуліцай Сурганава (да 1977 года — вуліца Друкарская).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва Дома друку распачалося ў 1930 годзе. Паводле плана ўчастка, будынак быў запраектаваны Г-падобны ў плане, акрамя таго, на ўчастку знаходзіліся драўляныя гаспадарчыя і службовыя пабудовы, склады, пажарнае дэпо, сталовая. 6 мая 1931 года Белпаліграфаб’яднанне заключыла дагавор з Менскай гарадской будаўнічай канторай на будаўніцтва Дома друку, паводле ўмоў якога тэрмін завяршэння будаўнічых работ вызначаўся не пазней як 1 мая 1932 года. Адпаведна з пастановай урада, пуск у эксплуатацыю Дома друку прызначаўся на 4 квартал 1932 года, будаўніцтва было аднесена да «ўдарных». Аднак будаўнічыя работы паводле розных прычын (недахоп будаўнічых матэрыялаў, цякучасць рабочых кадраў) зацягваліся. Ужо ў ходзе будаўніцтва ў праект былі ўнесены карэктывы. Было вырашана адмовіцца ад узвядзення трэцяга паверха, і, такім чынам, вытворчы корпус складаўся з цокальнага, першага і другога паверхаў. Акрамя таго, раней паводле праекта ў дваровай частцы другі паверх быў карацейшы ў параўнанні з першым, але цяпер было вырашана пабудаваць аднолькава з першым.

Выдавецкі корпус быў здадзены 20 студзеня 1934 года. Ступень гатоўнасці вытворчага корпуса на 1 студзеня 1934 года. складала 38 %. Будаўніцтва Дома друку было завершана ў 1935 годзе. У чатырохпавярховым будынку месціліся друкарня, Белдзяржвыдат, Белпаліграфтрэст. У 1942 годзе тут быў набраны першы нумар падпольнай газеты «Звязда».

У пасляваенны час Дом друку быў рэканструяваны. У 1959 годзе здадзены рэдакцыйны корпус (дом № 77), у 1963 годзе — цэх глыбокага друку. У 1970 годзе над падоўжаным корпусам, які выходзіць на вуліцу Сурганава, надбудаваны 4-ы паверх, у 1975 годзе — корпус афсетнага друку, пабудаваны новы культурна-бытавы корпус, дзе размясціліся клуб на 600, сталовая на 225 месцаў, бытавыя памяшканні.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак № 79 П-падобны ў плане. Дамінуе вежападобная пяціпавярховая вуглавая частка. На ўзроўні яе першага паверха ўбудавана вуглавая лоджыя, якая акцэнтуе галоўны ўваход у будынак. Кампазіцыя чатырохпавярховага крыла, арыентаванага фасадам на праспект Незалежнасці, заснавана на рытмічным чляненні сцен вялікімі аконнымі праёмамі. Фасады, арыентаваныя на вуліцу Сурганава, пазбаўлены архітэктурнага дэкору.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]