Баруны (Ашмянскі раён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзеля пераносу файла
Радок 60: Радок 60:
<center><gallery caption="Мястэчка на старых здымках" widths=150 heights=150 perrow="4">
<center><gallery caption="Мястэчка на старых здымках" widths=150 heights=150 perrow="4">
Выява:Baruny, Halšanskaja. Баруны, Гальшанская (1916).jpg|Агульны выгляд
Выява:Baruny, Halšanskaja. Баруны, Гальшанская (1916).jpg|Агульны выгляд
Выява:Baruny. Баруны (1915-18).jpg|Панарама
Выява:Baruny. Баруны (1916) (3).jpg|Панарама
Выява:Baruny-plac.jpg|У цэнтры мястэчка
Выява:Baruny-plac.jpg|У цэнтры мястэчка
Выява:Baruny, Bazylanski. Баруны, Базылянскі (1915-18).jpg|Царква па перабудове [[Маскоўскі патрыярхат|МП]]
Выява:Baruny, Bazylanski. Баруны, Базылянскі (1915-18).jpg|Царква па перабудове [[Маскоўскі патрыярхат|МП]]

Версія ад 00:34, 3 лютага 2021

Аграгарадок
Баруны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
292 ± 1 м
Насельніцтва
525 чалавек (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1593
Аўтамабільны код
4
СААТА
4249804021
Баруны на карце Беларусі ±
Баруны (Ашмянскі раён) (Беларусь)
Баруны (Ашмянскі раён)
Баруны (Ашмянскі раён) (Гродзенская вобласць)
Баруны (Ашмянскі раён)

Бару́ны[1] (трансліт.: Baruny, руск.: Боруны) — аграгарадок у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Жылянка. Адміністрацыйны цэнтр Барунскага сельсавета. Насельніцтва 525 чал. (2001). Знаходзяцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад горада Ашмяны, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны.

Баруны вядома цудоўным абразам Маці Божай і базыльянскім манастыром, у якім цягам XVIIIXIX стст. дзейнічала адна з найлепшых школаў на Літве[2].

Гісторыя

У 1613 мітрапаліт Язэп Руцкі спрыяў адкрыццю шэрагу ўстаноў адукацыі, у тым ліку пачатковай школы для манахаў і святароў у Барунах, мястэчку Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 17781793 тут вялося ўзвядзенне мураванага манастырскага корпуса, па сканчэнні якога школа пераўтварылася ў 6-класную. У розны час у ёй навучаліся пісьменнікі А. Адынец, Ю. Корсак, I. Ходзька; сярод настаўнікаў школы былі базыльяны Ф. Бялдоўскі, М. Лебель, Б. Ляўковіч, Г. Лебель, Б. Гамалінскі, С. Катовіч, С. Ушацкі.

«Майдэборскія правы» Баруны атрымалі 5 лістапада 1705 года. У прывілеі падкрэслена, што судовыя ўстановы дзейнічаюць у месце па тых жа прынцыпах і нормах, што і мястэчку Жыровіцкім: мяшчане, незадаволеныя рашэннем «майдэборскага» суда, мусілі звяртацца з апеляцыяй да «велебнага» старшага Барунскага ўніяцкага манастыра, а ад яго да вышэйшай інстанцыі — архімандрыта. Мяшчанам таксама было дазволена праводзіць у месце штотыднёвыя таргі па пятніцах і нядзелях, акрамя таго нададзена дзве ярмаркі — у «дзень пакрава Панны Марыі» і «на зялёныя святкі»[3].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Баруны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Куцавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Па здушэнні вызваленчага паўстання (18301831) расійскія ўлады ліквідавалі школу, пазней гвалтоўна перарабілі грэка-каталіцкую царкву на праваслаўную. Станам на 1855 тут было 17 двароў. У кастрычніку 1884 у мястэчку пачала дзейнічаць царкоўнапрыходская школа (28 вучняў, настаўнік В. Завадскі, выпускнік Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі). У канцы XIX ст. Баруны былі ўласнасцю ведамства духавенства Маскоўскага патрыярхату. У Першую сусветную вайну мястэчка пэўны час займалі нямецкія войскі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Баруны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У пач. 1920-х у мястэчку дзейнічала беларуская настаўніцкая семінарыя, дырэктарам якой быў С. Рак-Міхайлоўскі. Жыхары Барунаў і вакольных вёсак бралі актыўны ўдзел у беларускім нацыянальна-вызваленчым руху. Адзін з яго кіраўнікоў — пасол сойму В. Станулевіч. Улетку 1928 і ў снежні 1929 тут адбыліся мітынгі, на апошнім сябры Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клуба «Змаганне» Я. Гаўрылік і Ф. Валынец распаўсюджвалі ўлёткі.

У 1939 Баруны ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавета Ашмянскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1991 тут было 168 двароў.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Барунах працуюць сярэдняя школа, бібліятэка, дом культуры.

Эканоміка

Эксперыментальная база і гравійна-сартавальны завод «Баруны».

Славутасці

Галерэя

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Канстанцін Антановіч. У Барунах па каралеўскім прывілеі // «Культура» № 18 (938), 1—7 мая 2010.
  3. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  4. А. Р. Каранеўскі. Баруны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 313.

Літаратура

Спасылкі