Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 125: Радок 125:
[[Катэгорыя:Члены ЦК КПБ]]
[[Катэгорыя:Члены ЦК КПБ]]
[[Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ]]
[[Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ]]
[[Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны]]

Версія ад 20:33, 4 лютага 2021

Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў
Сцяг Першы сакратар Какчэтаўскага абкама КП КазССР
ліпень 1955 — снежань 1960
Папярэднік Міхаіл Рагінец
Пераемнік Сямён Новікаў
Сцяг Старшыня Савета Міністраў Беларускай ССР Сцяг
сакавік 1948 — чэрвень 1953
Папярэднік Панцеляймон Панамарэнка
Пераемнік Кірыл Мазураў
Сцяг Першы сакратар Полацкага абкама КП(б) БССР
май 1946 — сакавік 1948
Папярэднік Якім Жылянін
Пераемнік Іван Ганенка
Сцяг Першы сакратар Пінскага абкама КП(б) БССР
20 ліпеня 1944 — красавік 1946
Папярэднік Аўксенцій Мінчанка
Пераемнік Пётр Цецюшаў

Нараджэнне 12 (25) лютага 1905
Смерць 13 снежня 1968(1968-12-13)[1] (63 гады)
Месца пахавання
Партыя УКП(б) (1928)
Дзейнасць палітык, партызан, афіцэр
Ваенная служба
Гады службы 1927—1929, 1941—1944
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Партызанскі рух
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Камандаваў Пінскае партызанскае злучэнне
Бітвы Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Аляксе́й Яўхі́мавіч Кляшчо́ў (12 лютага (25 лютага) 1905, в. Міхнавічы, Магілёўская губерня — 13 снежня 1968, г. Масква) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, старшыня Савета Міністраў БССР, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху падчас Вялікай Айчыннай вайны (1944), генерал-маёр[3].

Біяграфія

Аляксей Яфімавіч Кляшчоў нарадзіўся 12 (25) лютага 1905 у вёсцы Міхнавічы Магілёўскай губерні Расійскай імперыі ў сялянскай сям'і. Па нацыянальнасці — беларус. З 1928 года Кляшчоў член УКП(б), а потым і КПСС. У 1924—27 гадах ён працаваў на пасадзе старшыні сельсавета.

Магіла Кляшчова на Новадзявочых могілках Масквы.

У 1927—29 гадах Кляшчоў служыў у Чырвонай Арміі. У 1930—39 гадах ён працаваў на пасадзе дырэктара Шклоўскай, Дрысенскай і Мехаўскай МТС у Беларускай ССР. З верасня 1939 года Аляксей начальнік зямельнага аддзела Пінскай вобласці Беларусі.

З ліпеня 1941 года Кляшчоў — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Аляксей быў у складзе Пінскага абласнога падпольнага партыйнага цэнтра, ствараў падпольныя партыйныя ячэйкі на акупаванай тэрыторыі, праводзіў арганізатарскую працу па аказанні супраціву нямецкім захопнікам.

З верасня 1942 года Кляшчоў — упаўнаважаны ЦК КП(б) Беларусі па Пінскай вобласці, а з 1943 года — сакратар Пінскага падпольнага абкама партыі.

Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 16 верасня 1943 года № 1000 Аляксею Яхімавічу Кляшчову прысвоена воінскае званне «генерал-маёр» [3].

З 1944 года Кляшчоў на пасадзе першага сакратара Пінскага, а ў 1946—48 гадах і Полацкага абкамаў КП Беларусі. У 1948—53 гадах ён старшыня Савета Міністраў Беларускай ССР [4].

У 1955—60 гадах — першы сакратар Какчатаўскага абкама КП Казахстана.

Кляшчоў абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га, 3-га і 5-га скліканняў. На 20-м з'ездзе КП(б) Беларусі ён абіраўся членам ЦК і быў членам Бюро ЦК КП(б) Беларусі ў 1948—53 гадах.

З 1961 года Кляшчоў выйшаў на пенсію.

Пасля выхаду на пенсію Аляксей жыў у Маскве. Аляксей Яфімавіч Кляшчоў памёр 13 снежня 1968 года. Ён быў пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках на ўчастку 7[3].

Узнагароды

Ушанаванне памяці

  • У гонар Кляшчова названы Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум[3].
  • Вуліца ў Полацку названая ў гонар Кляшчова[3].
  • На будынку райсельгастэхніцы ў горадзе Шклоў, дзе ён працаваў, устаноўлена мемарыяльная дошка[3].

Спасылкі

Зноскі

  1. Клещёв Алексей Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Клещёв Алексей Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б в г д е Клещёв Алексей Ефимович (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 25 лютага 2012.
  4. Кіраўнікі дзяржаў. // Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012.