Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}
Радок 87: Радок 87:


[[Катэгорыя:Дзяржаўная прэмія імя Якуба Коласа| ]]
[[Катэгорыя:Дзяржаўная прэмія імя Якуба Коласа| ]]
[[Катэгорыя:Узнагароды Беларускай ССР]]
[[Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Якуба Коласа]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратурныя прэміі]]

Версія ад 21:21, 8 лютага 2021

Літарату́рная прэ́мія імя́ Яку́ба Ко́ласа — літаратурная прэмія, заснаваная пастановай Савета Міністраў БССР №81 10 лютага 1959 года.

Прысуджалася за высокаідэйны і высокамастацкі зборнік апавяданняў, аповесць, раман, а таксама работу па літаратуразнаўстве і крытычную работу, якія былі апублікаваны ў рэспубліканскім друку ў тым годзе, за які прысуджаецца прэмія, і якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне[1].

У 1965 годзе прэміі нададзены статус дзяржаўнай: Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа[2]. З 1992 года — у складзе Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь па літаратуры, музыцы і мастацтве[3].

У Рэспубліцы Беларусі прысуджаецца штодвагады за таленавітыя, глыбокія па змесце і адметныя па форме творы літаратуры, якія робяць значны ўнёсак у беларускую нацыянальную культуру, развіваюць мастацкія традыцыі і садзейнічаюць устанаўленню агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму[4].

Лаўрэаты

Год прысуджэння    Лаўрэат    За твор
1957   Іван Шамякін   раман «Крыніцы»
1959   Пятрусь Броўка   «Калі зліваюцца рэкі»
1962   Іван Мележ   раман «Людзі на балоце»
1963   Янка Брыль   «Працяг размовы»[5]
1964   Васіль Быкаў   «Трэцяя ракета»
1965   Максім Лужанін   «Колас расказвае пра сябе»
1967   Іван Шамякін   раман «Сэрца на далоні»
1968   Міхась Лынькоў   раман «Векапомныя дні»
1972   Іван Навуменка   «Янка Купала: Духоўны воблік героя» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя»
1974   Андрэй Макаёнак   п’есы «Трыбунал» і «Таблетку пад язык»
1976   Алесь Адамовіч   «Хатынская аповесць»
1976   Алена Васілевіч   тэтралогія «Пачакай, затрымайся»[6]
1976   Іван Мележ   зборнік «Жыццёвыя клопаты»
1978   Васіль Быкаў   «Воўчая зграя» і «Яго батальён»
1980   Ніл Гілевіч  
1980   Уладзімір Калеснік[7]   удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980   Адам Мальдзіс   удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980   Міхась Мушынскі   удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[8]
1980   Навум Перкін   удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[9]
1980   Юльян Пшыркоў   удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[9]
1980   Міхась Ярош   удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1982   Янка Брыль   «Золак, убачаны здалёк»[5]
1982   Віктар Казько   «Суд у слабадзе»
1984   Зміцер Бугаёў   кніга крытычных нарысаў «Талент і праца»[10]
1984   Уладзімір Караткевіч   раман «Чорны замак Альшанскі» (пасмяротна)
1986   Анатоль Кудравец   раман «Сачыненне на вольную тэму»
1990   Генадзь Кісялёў   «Разыскивается классик…» і «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча»
1990   Алег Лойка   раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае»
1992   Сяргей Грахоўскі   зборнік «Споведзь»
1992   Алесь Жук   «Праклятая любоў»
1992   Васіль Сёмуха  
1996   Генрых Далідовіч  
2002   Васіль Жураўлёў   кніга «У пошуку духоўных ідэалаў: на матэрыяле беларускай літаратуры XIX — пачатку XX стаг.»[3]

Зноскі

  1. Пастанова Савета Міністраў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб устанаўленні літаратурных прэмій імя Я. Купалы і Я. Коласа. Ушанаванне Якуба Коласа сучаснікамі і нашчадкамі. Архівы Беларусі. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  2. Аглядная даведка. Якуб Колас: асоба і творчасць. Архівы Беларусі. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  3. а б Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага (1 снежня 2015). Праверана 24 чэрвеня 2019.
  4. Дзяржаўная прэмія ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Узнагароды і прэміі. Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  5. а б Творчы шлях (руск.). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  6. Писатели Случчины, памятники Случчины (руск.). Наследие Слуцкого края. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  7. Яркая постаць літаратуразнаўчай навукі. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (7 верасня 2012). Праверана 24 чэрвеня 2019.
  8. Літаратуразнаўцы-магілёўцы аб творчасці Я. Коласа і Я. Купалы. Магілёўская абласная бібліятэка. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  9. а б Міхась Тычына. Акадэмічныя літаратуразнаўцы — ветэраны вайны // «Наука и инновации». — 2010. — № 5 (87).
  10. Пад знакам таленту і працы. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (6 студзеня 2009). Праверана 24 чэрвеня 2019.