Стэфан Баторый: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: pt:Estêvão Báthory
SieBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: zh:斯特凡·巴托里
Радок 63: Радок 63:
[[uk:Стефан Баторій]]
[[uk:Стефан Баторій]]
[[vi:Stefan Batory của Ba Lan]]
[[vi:Stefan Batory của Ba Lan]]
[[zh:斯特凡·巴托里]]

Версія ад 15:25, 25 снежня 2009

Карціна Яна Матэйкі "Стэфан Баторый пад Псковам", 1872.

Ст · фан БАТ · РЫЙ (венг.: Báthory István, рум.: Ştefan Báthory, простамоўнае Сцяпан Батура; 27 верасня 153312 снежня 1586), кароль польскі, вялікі князь літоўскі.

Нарадзіўся ў г. Жыладзішомльё ў Трансільваніі (сучасны Шымлеў-Сілва́ніей у Румыніі). Паходзіў з венгерскага роду Баторыяў, з лініі Ш · мля (z Somlyó). З 15 гадоў на вайсковай службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуі. Служыў у трансільванскага кн. Януша Зігмунда з Заполья, быў паслом пры імператары Максіміляне II. Пасля разрыву адносінаў паміж гэтымі краінамі немцы тры гады трымалі яго закладнікам.

Пасля смерці Януша з Заполья стаў князем Трансільваніі. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых Валуа ўцёк у Францыю, Стэфан Баторый выставіў сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай і быў абраны (снежань 1575). Каранаваны 1 мая 1576, каранаваны на вялікага князя літоўскага ў чэрвені 1576.

Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.

Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Гродне. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы.

Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гродне, у Старым замку. Жыхарам Гродна ён даў пэўныя ільготы. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Каспарам Бекешам.

Памёр у Гродне. З-за таго, што прычына яго смерці выклікала спрэчку паміж прыдворнымі медыкамі, было праведзенае першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатамаванне трупа (14 снежня 1586).

У Сеціве

Шаблон:БлокПА