Алесь Гародня: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 49: Радок 49:


У рэцэнзіі на зборнік вершаў [[Тодар Кляшторны|Т. Кляшторнага]] «Светацені» крытык А. Гародня заўважыў занадта многа ''«трухі»:
У рэцэнзіі на зборнік вершаў [[Тодар Кляшторны|Т. Кляшторнага]] «Светацені» крытык А. Гародня заўважыў занадта многа ''«трухі»:
''«багемшчыну»'', ''«эстэтнічанне»'', ''«песімізм»'' і ''«беспадстаўны сум»'', ''«гітарную возбразнасць»'', эпітэты, узятыя з ''«літаратурных анучнікаў»'' і інш., а ў ''«галіне ідэялагічнай»'': не можа ''«аб’ектыўна падысці да сучаснасці»'' і ''«зрабіць правільныя вынікі»'', ''«пазбаўлены класавага пачуцця»'' і ''«ў класавым змаганні Кляшторны яшчэ дагэтуль не вызначыў сабе шляхі»''<ref>''[[Полымя (часопіс)|Полымя]].'' 1928. № 8. С. 167 — 169.</ref>.
''«багемшчыну»'', ''«эстэтнічанне»'', ''«песімізм»'' і ''«беспадстаўны сум»'', ''«гітарную возбразнасць»'', эпітэты, узятыя паэтам з ''«літаратурных анучнікаў»'' і інш., а ў ''«галіне ідэялагічнай»'': не можа ''«аб’ектыўна падысці да сучаснасці»'' і ''«зрабіць правільныя вынікі»'', ''«пазбаўлены класавага пачуцця»'' і ''«ў класавым змаганні Кляшторны яшчэ дагэтуль не вызначыў сабе шляхі»''<ref>''[[Полымя (часопіс)|Полымя]].'' 1928. № 8. С. 167 — 169.</ref>.


=== Творы ===
=== Творы ===
* «На крэсах»: аповесць (Мн., 1927)
* «На крэсах»: аповесць (Мн., 1927)
* «Варта на Рэйне»: аповесць (Мн., 1930)
* «Варта на Рэйне»: аповесць (Мн., 1930)
* '' Варта на Рэйне'': аповесць. – Мінск : Галіяфы, 2021. – 203 с. – (Святлацені ; вып. 2) ISBN 978-985-7140-69-9.
* '' Варта на Рэйне'': аповесць. – Мінск : Галіяфы, 2021. – 203 с. – (Святлацені ; вып. 2). ISBN 978-985-7140-69-9.


{{Зноскі}}
{{Зноскі}}

Версія ад 00:14, 10 лютага 2021

Алесь Гародня
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Аляксандр Функ
Псеўданімы Алесь Гародня, Ф. Гарадзенскі, Ян Дораг, Яндораг, А. Падбярэзкі
Дата нараджэння 8 студзеня 1899(1899-01-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 верасня 1944(1944-09-12) (45 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, крытык, рэдактар
Мова твораў беларуская
Дэбют 1925
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Але́сь Гаро́дня, сапраўднае імя Алякса́ндр Эра́ставіч Функ (8 студзеня 1899, Перм, Расійская імперыя — 12 верасня 1944, ГУЛАГ) — празаік, крытык, рэдактар. Вядомы таксама пад псеўданімамі Ф. Гарадзенскі, Ян Дораг, Яндораг, А. Падбярэзкі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і нямецкага памешчыка. Сям’я часта наведвалася на Пружаншчыну, дзе мелі маёнткі дзед (у Здзітаве) і маці (у Семянчы) Аляксандра Функа[1]. Яго бацька, польскі чыноўнік, варожа ставіўся да беларускай мовы, а сам Аляксандр цікавіўся беларускім словам, вывучаў пружанскі фальклор[1].

Кастрычніцкі пераварот сустрэў у Фінляндыі. У 1917 пераехаў у Маскву на вучобу. Далучыўся да мясцовай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады. Працаваў тэхнічным рэдактарам часопіса «Чырвоная Беларусь» (пачатак 1930) разам з Міхасём Чаротам, Валерыем Мараковым і мастаком Анатолем Тычынам.

Арыштаваны 3 лістапада 1930 года па адрасе: Менск, зав. Маляўскі, д. 19. Абвінавачаны ў нацыянал-дэмакратызме, 15 чэрвеня 1931 асуджаны да зняволення, этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер[ru] НКУС Карэла-Фінскай ССР (ст. Мядзведжая Гара). Вызвалены ў 1934 годзе.

Паўторна арыштаваны 30 лістапада 1935, сасланы ў Самаркандскую вобласць (Узбекская ССР). 19 снежня 1942 прыгавораны да расстрэлу. Прысуд заменены 10 гадамі пазбаўлення волі. Памёр у зняволенні.

Дзейнасць

Друкавацца пачаў у 1925 годзе ў часопісе «Полымя». Член «Літаратурнай камуны», пазней «Маладняка».

Як літаратурны крытык выступаў з пазіцый вульгарнага сацыялагізму. Галоўным аб’ектам крытычных нападак была літаратурная дзейнасць сябраў аб’яднання «Узвышша». Таксама прычыніўся да выкрыцця так званых «нацдэмаў».

У сакавіку 1929 года верш А. Дудара «Пасеклі наш Край папалам»[2], які распаўсюджваўся ў рукапісу, стаў прычынаю арышту паэта органамі дзярбяспекі. А. Гародня пад псеўданімам А. Падбярэзскі тут жа надрукаваў артыкул (фактычна зрабіў данос) пад кідкай назвай «На трухлявым карчы», дзе абвінаваціў паэта ў «нацыянал–дэмакратызме», а верш «Пасеклі наш Край папалам» назваў «выразна контррэвалюцыйным»[3].

У рэцэнзіі на зборнік вершаў Т. Кляшторнага «Светацені» крытык А. Гародня заўважыў занадта многа «трухі»: «багемшчыну», «эстэтнічанне», «песімізм» і «беспадстаўны сум», «гітарную возбразнасць», эпітэты, узятыя паэтам з «літаратурных анучнікаў» і інш., а ў «галіне ідэялагічнай»: не можа «аб’ектыўна падысці да сучаснасці» і «зрабіць правільныя вынікі», «пазбаўлены класавага пачуцця» і «ў класавым змаганні Кляшторны яшчэ дагэтуль не вызначыў сабе шляхі»[4].

Творы

  • «На крэсах»: аповесць (Мн., 1927)
  • «Варта на Рэйне»: аповесць (Мн., 1930)
  • Варта на Рэйне: аповесць. – Мінск : Галіяфы, 2021. – 203 с. – (Святлацені ; вып. 2). ISBN 978-985-7140-69-9.

Зноскі

  1. а б Канстанцін Карнялюк. Шляхі вядуць у Здзітава і Семянчу… // Раённыя будні. — Пружаны: 24 чэрвеня 1997. — № 50 (7498). — С. 2.
  2. [1]
  3. Маладняк. 1929. № 4. С. 103.
  4. Полымя. 1928. № 8. С. 167 — 169.

Літаратура

Спасылкі