Вікіпедыя:Да выдалення: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6: Радок 6:
* Па значнасці не праходзіць, гэта зразумела. Але тут можна налічыць сотню без значнасці. Вершы вельмі слабыя. У [[Юрый Анатольевіч Рыдкін|Рыдкіна]] хоць за кошт шызафрэніі можна, калі надзець акуляры, нешта ўбачыць, а тут - на жаль.--[[Удзельнік:Ohlumon|Ohlumon]] ([[Размовы з удзельнікам:Ohlumon|размовы]]) 12:42, 12 лютага 2021 (+03)
* Па значнасці не праходзіць, гэта зразумела. Але тут можна налічыць сотню без значнасці. Вершы вельмі слабыя. У [[Юрый Анатольевіч Рыдкін|Рыдкіна]] хоць за кошт шызафрэніі можна, калі надзець акуляры, нешта ўбачыць, а тут - на жаль.--[[Удзельнік:Ohlumon|Ohlumon]] ([[Размовы з удзельнікам:Ohlumon|размовы]]) 12:42, 12 лютага 2021 (+03)
: {{пакінуць}}, друкавалася ў аўтарытэтных літаратурных часопісах, намінантка на прэмію «Залаты апостраф. Дэбют» часопіса «Дзеяслоў» (2017). --[[Удзельнік:JerzyKundrat|JerzyKundrat]] ([[Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat|размовы]]) 12:40, 14 лютага 2021 (+03)
: {{пакінуць}}, друкавалася ў аўтарытэтных літаратурных часопісах, намінантка на прэмію «Залаты апостраф. Дэбют» часопіса «Дзеяслоў» (2017). --[[Удзельнік:JerzyKundrat|JerzyKundrat]] ([[Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat|размовы]]) 12:40, 14 лютага 2021 (+03)
: 1. У Беларусі ўсяго 4 стабільных літаратурных часопіса. Пра якую аўтарытэтнасць размова? 2. Намінантка далёка не лаўрэат. 3. У беларускай прозе ёсць дзве дзяўчыны, у паэзіі пакуль на ўзроўне Тані Скарынкінай.--[[Удзельнік:Ohlumon|Ohlumon]] ([[Размовы з удзельнікам:Ohlumon|размовы]]) 16:18, 15 лютага 2021 (+03)
* {{пакінуць}}. --[[Удзельнік:VladimirZhV|VladimirZhV]] ([[Размовы з удзельнікам:VladimirZhV|размовы]]) 14:24, 14 лютага 2021 (+03)
* {{пакінуць}}. --[[Удзельнік:VladimirZhV|VladimirZhV]] ([[Размовы з удзельнікам:VladimirZhV|размовы]]) 14:24, 14 лютага 2021 (+03)
* {{пакінуць}}. Артыкул і значнасць ня горшыя за іншыя: аўтар публікаваўся, пра аўтара пішуць СМІ. --[[Удзельнік:Hwizrotwolf|Hwizrotwolf]] ([[Размовы з удзельнікам:Hwizrotwolf|размовы]]) 14:31, 14 лютага 2021 (+03)
* {{пакінуць}}. Артыкул і значнасць ня горшыя за іншыя: аўтар публікаваўся, пра аўтара пішуць СМІ. --[[Удзельнік:Hwizrotwolf|Hwizrotwolf]] ([[Размовы з удзельнікам:Hwizrotwolf|размовы]]) 14:31, 14 лютага 2021 (+03)

Версія ад 16:18, 15 лютага 2021

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.

На гэтай старонцы ўдзельнікі прапануюць старонкі для выдалення. Заяўкі павінны быць аргументаваны і спасылацца на правілы, галоўным чынам Вікіпедыя:Выдаленне старонак і Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя.

Альтэрнатывы

Калі ласка, НЕ прапануйце артыкулы да выдалення ў наступных выпадках:

Выстаўленне старонкі да выдалення

  1. Дадайце ў пачатку старонкі шаблон {{да выдалення}} з кароткім апісаннем, чаму яна выстаўлена да выдалення.
  2. Стварыце тэму на гэтай старонцы ў фармаце:
== [[Назва артыкула]] ==
Апісанне аргументацыі... --~~~~

Значкі для галасавання

Дзеля большай яснасці пры галасаванні выкарыстоўваюцца наступныя значкі:

Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць — шаблон {{Выдаліць}};
Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць — шаблон {{Пакінуць}}.

Пры галасаванні, калі ласка, патлумачце ваш выбар.

Калі вы бярэцеся выправіць артыкул і тым самым выратаваць яго ад выдалення, вы можаце скарыстацца наступным значком:

✋ Я выратую артыкул! (абяцаю паспець да пазначанай даты) — шаблон {{Зраблю}} з параметрам даты.

Пры карыстанні значкамі памятайце, што гэта старонка не з’яўляецца старонкай галасавання, значкі Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць і Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць могуць выкарыстоўвацца для яўнага пазначэння меркавання і спрашчэння пры падвядзенні вынікаў, аднак яны мусяць быць падмацаваны абгрунтаваннем. Пры падвядзенні выніку ўлічваецца сіла аргументаў, а не колькасць галасоў. Галасы без абгрунтавання могуць ігнаравацца пры падвядзенні вынікаў.

Бягучыя абмеркаванні

Новыя тэмы, калі ласка, дадавайце зверху Дадаць тэму

Значнасць асобы пад сумневам.--Liashko (размовы) 02:12, 12 лютага 2021 (+03)[адказаць]

  • Па значнасці не праходзіць, гэта зразумела. Але тут можна налічыць сотню без значнасці. Вершы вельмі слабыя. У Рыдкіна хоць за кошт шызафрэніі можна, калі надзець акуляры, нешта ўбачыць, а тут - на жаль.--Ohlumon (размовы) 12:42, 12 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць, друкавалася ў аўтарытэтных літаратурных часопісах, намінантка на прэмію «Залаты апостраф. Дэбют» часопіса «Дзеяслоў» (2017). --JerzyKundrat (размовы) 12:40, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
1. У Беларусі ўсяго 4 стабільных літаратурных часопіса. Пра якую аўтарытэтнасць размова? 2. Намінантка далёка не лаўрэат. 3. У беларускай прозе ёсць дзве дзяўчыны, у паэзіі пакуль на ўзроўне Тані Скарынкінай.--Ohlumon (размовы) 16:18, 15 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Энцыклапедычная значнасць асобы адсутнічае. Шараговая эмігрантка, актывістка, якая не зрабіла нічога адметнага. Апроч таго, у артыкуле няма крыніц інфармацыі. --Krylowicz (размовы) 22:17, 9 лютага 2021 (+03)[адказаць]

  • Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць. Напэўна, нейкі чалавек піша, бо не зусім ведае крытэрыі значнасці... Гэта ўжо не першы такі артыкул. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:18, 9 лютага 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць, тэкст захаваны ў артыкуле пра бацьку — Аляксандр Орса. --JerzyKundrat (размовы) 23:47, 9 лютага 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць, Напэўна ж чалавек піша, а не іншапланетнік з Альфа-Цэнтаўры. Крытэрыі значнасці ў Вікі ведаю вельмі добра: "кожны што хоча - то вароча" - каму што не падабаецца, то і выдаляе, бо камусьці сябра некалькіх беларускіх эмігранцкіх арганізыцыяў нязначны, а камусьці і герой савецкіх саюзаў розных сто год непатрэбны. За 2,5 года пакуль я ў Вікі, быў выдалены толькі адзін мой артыкул, які сапраўды быў мала значны, і гэта прытым, што за гэты час я напісаў ужо каля ~200. Цікава, што адзін ці два з іх раней да мяне былі выдаленыя за "нязначнасць", хоць потым чамусьці крытэрый раптоўна змяніўся і яны сталі значныя. Адносна крыніц і літаратуры: пару крыніц дадаў тых, на якія можна спасылацца і якія ўдалося лёгка знайсці без таго каб пісаць лісты/паведамленні да гісторыкаў беларускай эміграцыі. Адносна самога выдалення: найперш трэба было б вось напрыклад з катэгорыі "Героі Сацыялістычнай Працы" добрую палову артыкулаў выдаліць, таксама ж пасуюць на выдаленне. Дзеля аб'ектыўнасці, можна вось і з катэгорыі "Педагогі Беларусі" палову прыбраць па такіх жа крытэрыях. Адносна значнасці: цытаты з "крытэрыяў" - "Асоба лічыцца значнай, калі яна апісана ў надзейных другасных крыніцах, незалежных ад суб’екта."; "Асоба, якая адпавядае асноўнаму крытэрыю, можа лічыцца значнай без праверкі дадатковых крытэрыяў (ніжэй)."; Нават, калі ўзяць дадатковыя крытэрыі, дык падпадае пад напрыклад "Эстрадныя артысты", цытата з крытэрыяў: "Акцёры, акцёры агучкі, комікі, заканадаўцы думак, мадэлі і знакамітасці: Здымаліся ў значных ролях у шматлікіх значных фільмах, тэлеперадачах, выступалі на сцэне ці інш.;". Бачу, што раптоўна за пару дзён ажна адразу два мае артыкулы былі намінаваныя на выдаленне, значыць пэўна далей будзе яшчэ больш. У выпадку, калі артыкулы з тых катэгорый вышэй застануцца, а мае будуць выдаленыя - ня бачу аніякага сэнсу далей нешта рабіць у Вікі, дзе значныя толькі савецкія дзеячы, а ўсе астатнія дыскрымінаваныя. Hwizrotwolf (размовы) 11:59, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць, асноўнаму крытэру значнасці артыкул адпавядае, да таго ж ён выглядае паўнейшым за, напрыклад, артыкул пра Аляксея Амбросенку: і крыніцаў болей, і звестак пра ейную дзейнасць больш. -- Gleb Leo (размовы) 14:20, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Ці мог бы шаноўны спадар таксама пакінуць сваё меркаванне пад другім артыкулам на выдаленне ніжэй? Бо мне здаецца там прычыны, абмеркаванні і вынікі ёсць/будуць тыя ж самыя. --Hwizrotwolf (размовы) 14:28, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Аляксей Пятровіч Амбросенка атрымаў найвышэйшую ўзнагароду СССР, гэта лічыцца дастатковым для пацвярджэння значнасці асобы, нават калі артыкул пра яе няпоўны. --JerzyKundrat (размовы) 15:05, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць. Сапраўды, значнасць дзейнасці дзеячоў беларускай паваеннай эміграцыі выклікае пытанні, якія патрэбна вырашаць не пры дапамозе прэцэдэнтаў, а на глебе кампрамісу. Напрыклад, у БелВікі ёсць з некалькі тысяч артыкулаў, не толькі пра асобы, значнасць якіх ніякая. У дадзеным выпадку, чалавек займаўся актыўнай грамадскай дзейнасцю на эміграцыі, працаваў настаўнікам, адзін з выпускнікоў Беларускай гімназіі. --Dzianis Niadbajla (размовы) 13:44, 15 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Значнасць прадмету артыкула не паказана. Больш прыкметным дзеячам быў муж — Аўген Смаршчок. --JerzyKundrat (размовы) 11:52, 7 лютага 2021 (+03)[адказаць]

  • Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:59, 7 лютага 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць, Абгрунтаванне як і для артыкула вышэй. Таксама як і там, дадаў тут у артыкул літаратуру/крыніцу. Калі па фактах, дык во цытаты з "крытэрыяў" - "Асоба лічыцца значнай, калі яна апісана ў надзейных другасных крыніцах, незалежных ад суб’екта."; "Асоба, якая адпавядае асноўнаму крытэрыю, можа лічыцца значнай без праверкі дадатковых крытэрыяў (ніжэй)."; Для грамадскіх дзеячоў не напісаныя дадатковыя крытэрыі, таму асабліва няма на што спасылацца, але значнасць дадаткова пацьвярджаецца тым, што асоба была грамадскім дзеячом на працягу ўсяго свайго жыцця (ад СБМ да арганізацыі эмігранціх з'ездаў), згадваецца ў літаратуры (калі адной спасылкі недастаткова, дык назбіраю тады яшчэ), асоба вядомая ў эмігранцкім коле і ня толькі, што пацьвярджаецца бурнай рэакцыяй СМІ на яе смерць. Калі ігнараваць гэта і лічыць, што гэтыя крытэрыі не з'яўляюцца значнымі, то паглядзеўшы зараз па розных катэгорыях, з Вікі можна добрую палову артыкулаў выкінуць і пакінуць толькі маршалаў, генералаў і герояў розных Савецкіх Саюзаў, бо значная частка артыкулаў ўсё ж аб больш-менш шэраговых дзеячах, якія вядомыя ўдзелам у некалькіх арганізацыях. Hwizrotwolf (размовы) 12:23, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Для грамадскіх дзеячоў не напісаныя дадатковыя крытэрыі, але патрэбна, каб іх дзейнасць выходзіла за межы штодзённасці і трывіяльнасці. --JerzyKundrat (размовы) 12:27, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Ну дык асабіста мне таксама шмат чаго трывіяльна і штодзённа, гэта не аргумэнт у абмеркаванні, бо гэта прыватная думка. Але ўсё ж запярэчыць "штодзённасці і трывіяльнасці" можна ў наступны спосаб: асоба - сябра СБМ, вядомы эміграцыйны дзеяч, сябра шматлікіх арганізацый, мецэнат, асоба пакінула след нават у найнайноўшай гісторыі Беларусі (ад 1994 года) сваім удзелам у акцыях, асобай цікавяцца і публікуюць звесткі пра яе незалежныя ад сябе сучасныя гісторыкі (напрыклад Наталля Гардзіенка і Аляксандр Адзінец) і дзеячы мінулага (напрыклад, Беларускае студэнцтва на чужыне - Рагуля Барыс), на пахаванні былі шматлікія вядомыя дзеячы, смерцю асобы адразу зацікавіліся шматлікія беларускія СМІ, ды зрэшты сам факт эміграцыйнай грамадскай дзейнасці ўжо можна аднесці да значнасці, бо ня так многа вядомых і значных эміграцыйных дзеячаў ёсць - інакш бы зараз гісторыкі публікавалі не кніжкі на 300-700 старонак пра эміграцыйных дзеячаў XX ст. з усяго свету ў рамках адной кнігі, а рабілі бы шматтомнікі па кожнай асобнай краіне. Мо якому-небудзь эміграцыйнаму дзеячу гэта і падасцца трывіяльным ў параўнанні з артыкулам пра якога-небудзь прэзідэнта БНР або вайсковы шлях і уклад ў медыцыну Барыса Рагулі, а якому-небудзь аматару СССР гэта ўвогуле будзе нецікава, але гэта ня стане повадам для выдалення, бо з такім самым абгрунтаваннем можна выдаліць будзь які артыкул пра будзь якую асобу. Калі выдаляць, дык спачатку выдаліць сотні-тысячы іншых артыкулаў, дзе нават няма ані значных крыніц, ані звестак у СМІ ані прынамсі такой як тут значнасці. Ці адныя артыкулы будзем выдаляць, а іншыя - не? Hwizrotwolf (размовы) 13:13, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Насамрэч артыкулаў пра асобаў выдалялася ў нас даволі шмат. Можам канешне пашукаць фактаў, каб даказаць значнасць канкрэтнай асобы. На чым з вашэйзгаданага Вы б прапанавалі закцэнтаваць увагу? --JerzyKundrat (размовы) 13:22, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Я закрануў некалькі тэмаў, аб чым канкрэтна Вы пытаеце? Калі Вас добра зразумеў, то во напрыклад для аб'ектыўнасці і нейтральнасці адчыніў я галоўную старонку Вікі і клікнуў ~5 разоў на Выпадковая старонка пакуль мне не трапіўся першы артыкул пра асобу. Ім быў спадар Міхаіл Фёдаравіч Навіцкі, пра якога вядома толькі, што гэта беларускі жывапісец, які нешта недзе калісьці маляваў, быў недзе нейкім членам і далей ідзе пералік некалькі ягоных твораў. На маю думку значнасці там няма, бо тое, што яго імя недзе там надрукаванае ў нейкай кнізе, гэта таксама не аргумэнт, як і ў выпадку з артыкулам пра Зоя Жалязоўская-Смаршчок (інакш бы мы гэта тут далей не абмяркоўвалі). Магу яшчэ пару разоў паклікаць на тую кнопку "random" для аб'ектыўнасці. Выдаляем артыкул пра спадара Навіцкага? На маю думку ён нашмат менш значны ды і інфармацыі там - два вершы. Hwizrotwolf (размовы) 13:49, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Пры падвядзенні выніку Вікіпедыя:Архіў запытаў на выдаленне/2020#Аляксандр Кулакоўскі разглядаўся прэцэндэнт, калі ў артыкуле паказаны значны ўнёсак асобы ў станаўленне мясцовай супольнасці, пры тым што асоба не займала высокіх пасад. Але ў гэтым выпадку размова ішла акурат пра лідара суполкі, а не проста актывіста. --JerzyKundrat (размовы) 13:56, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Артыкул Міхаіл Фёдаравіч Навіцкі ёсць у "Беларускай энцыклапедыі". --JerzyKundrat (размовы) 13:58, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Пры абмеркаванні Вікіпедыя:Архіў запытаў на выдаленне/2019#Таццяна Юшкевіч, дзе размова ішла не пра лідара суполкі, а простага актывіста, прычым ўнёсак якога ў станаўленне сяброўскай арганізаці быў значна меншы і асоба не займала аніякіх пасад, такі артыкул быў пакінуты. Калі выдаляем гэты артыкул, то выдаляем таксама і Таццяна Юшкевіч, а таксама пераглядаем увесь Архіў Вікі, бо значнасць не змяняецца з часам. Адносна самой крыніцы, вартасць "Беларускай энцыклапедыі" для мяне аднолькавая з кнігай Аляксандра Адзінца "Паваенная эміграцыя", у якой былі надрукаваныя звесткі пра асобу Зоя Жалязоўская-Смаршчок. Hwizrotwolf (размовы) 14:24, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
На працягу істонага прамежку часу ў БелВікі ствараліся артыкулы аб членах антысавецкіх арганізацый. Такім чынам фарміраваўся кансэнсус наконт прымальнасці артыкулаў гэтай тэматыкі. Вядома ж у выпадку, калі вытрымоўваецца агульны крытэрый значнасці. --JerzyKundrat (размовы) 14:46, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Вартасць "Беларускай энцыклапедыі" як крыніцы — першачарговая, бо гэта ўніверсальная беларускамоўная энцыклапедыя. --JerzyKundrat (размовы) 14:46, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Тое, што адная крыніца больш вартая за іншыя, ня значыць, што ўсе іншыя крыніцы ўвогуле ня вартыя, і што Вікіпедыя цяпер павінна быць запаведнікам савецкіх энцыклапедый, бо ў іх сотні-тысячі імёнаў розных герояў рознай працы і труда СССР з 2 радкамі інфармацыі і сумнеўнай значнасцю працаўніка будаўнічага крана. Як раз такі эміграцыйны дзеяч мае шансы на цікаўнасць, а вось героя працы з савецкай энцыклапедыі ніхто ніколі ў жыцці шукаць ня будзе, бо большая частка з іх значная толькі тым, што атрымала ўзнагароду і таму з'явілася ў энцыклапедыі. Адносна кансэнсусу цікава, а ці быў кансэнсус адносна эміграцыйных дзеячаў або ці пачаў ён прынамсі фармавацца? Архіў выдаленняў, канешне, я і раней глядзеў, але каб кожную старонку адтуль перавяраць - так не рабіў. --Hwizrotwolf (размовы) 14:59, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Наконт эміграцыйных дзячаў тут дыскусію і вядзем. Пры тым, не думаю, што эміграцыя з'яўляецца сама па сабе асабліва важкім аргументам, які паказвае асобу ў нейкай надзвычайнай сітуацыі. --JerzyKundrat (размовы) 15:12, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Чаму ж не з'яўляецца, як раз такі з'яўляецца, толькі што эмігранты розныя бываюць: адныя палітычныя, а іншыя каўбасныя. Калі мы абмяркоўваем кагосьці, хто пераехаў з Індыі ў ЗША і на тым ягоная дзейнасць скончылася, то ён вядома ня значны, але ж бы тут абмяркоўваем беларускіх грамадскіх дзеячоў, якія эмігравалі з палітычных прычынаў, прычым за мяжой працягнулі сваю грамадскую дзейнасць і вылучыліся сярод іншых тым, што пра іх ведаюць, памятаюць і пішуць кнігі гісторыкі. Таксама як узброеныя беларускія камбатанты-ўдзельнікі антысавецкіх паўстанняў больш значныя ў беларускай Вікі, чым простыя камбатанты-удзельнікі грмадзянскай вайны ў Непале. --Hwizrotwolf (размовы) 15:25, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Пані ўдзельнічала ў прафашысцкай арганізацыі, і адступала "са сваімі", гэтаксама як "са сваімі" крыху раней адступалі на ўсход Янка Купала ці Васіль Быкаў. Але для апошніх гэтага факту было б недастаткова, каб напісаць пра іх артыкул у Вікіпедыі. Таксама камбатанты-удзельнікі грмадзянскай вайны ў Непале для Вікіпедыі маюць прыкладна такое ж значэнне, што й беларускія. У якой меры дапушчальны беларусацэнтрызм у БелВікі, пытанне дыскусійнае. --JerzyKundrat (размовы) 16:03, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Ну нарэшце, "ўдзельнічала ў прафашысцкай арганізацыі" - дзякуй, хоць нарэшце вытлумачылі прычыну выдалэння. Пытанняў больш ня маю. --Hwizrotwolf (размовы) 17:11, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Не выдумвайце. --JerzyKundrat (размовы) 17:19, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Пра на якім прысутнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары са шмат якіх краінаў у артыкуле няма. Калі б сапраўды паказаць, што гэта была прыкметная імпрэза ды роля пані ў яе арганізацыі лідарская — вось і прамалёўваецца энцыклапедычна значная постаць. --JerzyKundrat (размовы) 16:22, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]
На Вашую просьбу дадаў крыху інфармацыі пра з’езд. --Gleb Leo (размовы) 16:48, 14 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Архіў

Не дапускайце да перапаўнення!

Радкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.