Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Шклоў): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 64: Радок 64:
З боку галоўнага фасада касцёла ў пачатку XX стагоддзя была зроблена мураваная агароджа, якая з астатніх трох бакоў заставалася драўлянай. У правым куце агароджы стаяла драўляная на мураваным падмурку [[званіца]], у якой ужо меліся 4 [[звон|званы]].
З боку галоўнага фасада касцёла ў пачатку XX стагоддзя была зроблена мураваная агароджа, якая з астатніх трох бакоў заставалася драўлянай. У правым куце агароджы стаяла драўляная на мураваным падмурку [[званіца]], у якой ужо меліся 4 [[звон|званы]].
<gallery caption="Касцёл на старых фотаздымках" widths=150 heights=150 class="center">
<gallery caption="Касцёл на старых фотаздымках" widths=150 heights=150 class="center">
Škłoŭ, Kaściеlnaja. Шклоў, Касьцельная (1901-17).jpg|Алтар касцёла, да 1918 года.
Škłoŭ, Śviatych Piatra i Paŭła. Шклоў, Сьвятых Пятра і Паўла (1901-17).jpg|Алтар касцёла, да 1918 года.
Škłoŭ, Prabojnaja, Śviatych Piatra i Paŭła. Шклоў, Прабойная, Сьвятых Пятра і Паўла (A. Viner, 1939).jpg|Фасад, 1939 год.
Škłoŭ, Prabojnaja, Śviatych Piatra i Paŭła. Шклоў, Прабойная, Сьвятых Пятра і Паўла (A. Viner, 1939).jpg|Фасад, 1939 год.
Škłoŭ, Kaściеlnaja, Śviatych Piatra i Paŭła. Шклоў, Касьцельная, Сьвятых Пятра і Паўла (A. Viner, 1939).jpg|Апсіда, 1939 год.
Škłoŭ, Kaściеlnaja, Śviatych Piatra i Paŭła. Шклоў, Касьцельная, Сьвятых Пятра і Паўла (A. Viner, 1939).jpg|Апсіда, 1939 год.

Версія ад 20:11, 16 лютага 2021

Каталіцкі храм
Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла
54°11′48″ пн. ш. 30°18′04″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцтва
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Дэканат Магілёўскі
Архітэктурны стыль класіцызм
Першае згадванне XVI стагоддзе
Дата пабудовы 1849 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000568шыфр 513Г000568
Стан дзейнічае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцё́л Святы́х Апо́сталаў Пятра́ і Па́ўла — мураваны каталіцкі храм у горадзе Шклове Магілёўскай вобласці, помнік архітэктуры класіцызму.

Гісторыя

Каталіцкая грамада ў Шклове існуе з XVI стагоддзя, першы касцёл згадваецца ў 1669 годзе. Былы прыходскі касцёл, пабудаваны ў 1784 годзе, быў драўляным.

Пляц, дзе размяшчаецца цяперашні храм, ахвяравала прыходу ў 1838 годзе генерал-маёрша графіня Марыя Цуката. На ім знаходзіўся будынак старадаўняга тэатра, пабудаванага былым уладальнікам Шклова С. Г. Зорычам у 1780 годзе, які пасля пераезду тэатральнай трупы ў 1800 годзе ў Санкт-Пецярбург прыйшоў у заняпад. Будынак быў напалову двух-, напалову трохпавярховы, без даху, вокнаў і падлогі, на сценах месцамі меліся трэшчыны. Даўжыня яго без залы складала 45 аршын, шырыня 18 аршын, прымыкаючая зала мела памеры 48х18 аршын. Губернскае праўленне выдала дазвол на перабудову каробкі былога тэатра ў касцёл, бо ніякай вартасці яна не ўяўляла, акрамя як на разборку. Указ імператара, які зацвярджаў за касцёлам былы тэатральны будынак, быў падпісаны ў 1846 годзе[1].

25 траўня 1847 года было асвячона месца будаўніцтва, пасля чаго пачаліся работы. Касцёл будаваўся на ахвяраванні прыхаджан. У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі захоўваюцца чарцяжы будынка тэатра і праект касцёла.

Будынак быў узведзены за два гады. Згодна з рапартам настаяцеля касцёла, у 1847 годзе паводле плана выканалі разборку часткі старых сцен, узвядзенне ад падмуркаў сцен алтара і прэсбітэрыя з рызніцай і кладоўкай, мураванай сцяны для размяшчэння аргана, а пад ім двух кладовак, унутры касцёл ачысцілі ад друзу. У наступным годзе будаўнічыя працы былі завершаны: дах накрылі гонтам, вежу — «англійскай» бляхай, атынкаваны ўнутраныя сцены, столі, калоны, скляпенні, карнізы. Пры аглядзе храма магілёўскім архібіскупам было заўважана, што будынак узведзены з некаторымі адступленнямі ад плана. У прыватнасці, замест шасці калон усярэдзіне пастаўлены чатыры, на фасадзе ўвогуле паказаныя на праекце калоны не зроблены. На перабудове касцёла архібіскуп ужо не настайваў, пагадзіўся «пакінуць як ёсць», толькі рэкамендаваў зрабіць дзверы ў рызніцу. Храм быў асвячоны 12 жніўня 1849 года ў гонар Святых Апосталаў Пятра і Паўла[1].

10 верасня 1863 года ў касцёле адбыўся пажар. Будынак храма не пацярпеў, былі пашкоджаны бакавы прастол і некаторыя касцёльныя рэчы. У пачатку XX стагоддзя ў касцёле быў праведзены рамонт, пра што сведчыць інвентар 1907 года, дзе ў апісанні храма маюцца некаторыя адрозненні ў параўнанні з інвентаром 1899 года і ўдакладненні.

У 1930-я гады будынак быў адабраны ў вернікаў і ператвораны ў кінатэатр. Падчас Другой сусветнай ваны касцёл захаваўся, значных пашкоджанняў не было. У 1944 годзе ў сценах былі зроблены адтуліны для закладкі выбухоўкі. У акце абследавання помніка ў 1946 годзе запісана, што на будынку зроблены новы жалезны дах, сцены патынкаваны і пафарбаваны ў белы колер. Тынкоўка, плоскія ўнутраныя драўляныя перакрыцці і цэментная падлога былі ў добрым стане[1].

У 1994 годзе ў Шклове аднавілася каталіцкая парафія, і 20 верасня 1999 года кардынал Казімір Свёнтак асвяціў адноўлены касцёл[2]. У 2007 годзе будынак быў занесены ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура

Помнік архітэктуры класіцызму з рысамі неаготыкі, паводле іншых крыніц — эклектыкі. У аснове кампазiцыi храма — прамавугольны ў плане аб’ём з закругленай алтарнай часткай, накрыты двухсхiльным дахам. Галоўны фасад перабудаваны, мае плоскаснае вырашэнне, завершаны двухгранным шчытом i фланкiраваны здвоенымi гранёнымi пiлонамi. Бакавыя фасады дэкарыраваны пiлястрамi і тонкапрафiляваным карнiзам.

Усярэдзіне зала перакрываецца роўнай столлю і падзяляецца 4 слупамі на 3 нефы. У бакавых нефах з бакоў вылучаюцца сакрысціі. Алтарная сцяна мела наверсе круглую люкарну і 2-калонны алтар. Інтэр’ер упрыгожвалі скульптурныя пано «Крыжовы шлях Хрыста», на хорах размяшчаўся арган.

У інвентары канца XIX — пачатку XX стагоддзяў захавалася апісанне храма: сцены звонку і ўнутры патынкаваны, унутры пабелены вапнай, дах крыты гонтам. На франтоне ўзвышалася драўляная невялікая вежачка, абшытая цынкаванай бляхай. У касцёле налічвалася 8 вялікіх вокнаў. Над галоўным уваходам, на ўзроўні хораў было акно з рознакаляровага шкла (вітраж). У апсідзе над галоўным алтаром быў круглы вітраж. У рызніцах на кожным паверсе было па аднаму акну з кратамі на першым паверсе. Унутры 6 слупоў падтрымлівалі столь. Падлога і столь былі драўляныя. У прытворы храма меліся дзве кладовыя. У кладовай з правага боку ад дзвярэй змяшчалася лесвіца на хоры з арганам. Насупраць аргана вісела шкляная лампада. Пры ўваходзе ў касцёл стаялі два канфесіяналы. Каля бакавога алтара Ісуса Хрыста з левага боку храма быў амбон, пафарбаваны белай фарбай і аздоблены пазалотай. Усяго алтароў налічвалася тры. Прэзбітэрый быў аддзелены балюстрадай. У прэзбітэрыі з абодвух бакоў размяшчаліся рызніцы, падзеленыя на два паверхі. Лесвіцы на другі паверх знаходзіліся ў саміх рызніцах.

Згодна з інвентаром 1907 года, сцены насупраць вялікага алтара былі расфарбаваны мінеральнымі фарбамі, у прэзбітэрыі і прытворы падлога была з рознакаляровых плітак, у асноўным памяшканні як і раней — драўляная. У той час касцёл быў крыты ўжо жалезам і пафарбаваны алейнай шэрай фарбай. На вежы на галоўным фасадзе меўся пазалочаны жалезны крыж. Другі крыж быў на другім канцы фасада, відаць, над прэзбітэрыем. Удакладнялася, што над галоўным уваходам, насупраць хораў акно венецыянскае, верхнія тры шыбы каляровага шкла, а вышэй яго невялікае круглае, таксама з рознакаляровага шкла. Яшчэ адно круглае вітражнае акно было ў апсідзе. Амбон знаходзіўся пры другой калоне справа ад увахода і быў пафарбаваны пад колер дуба. Перад галоўным алтаром вісела металічная лампада, за ёй шкляная жырандоль на 6 свечак, пасярэдзіне касцёла — сярэдняй велічыні медная жырандоль на 30 свечак. З левага боку ад галоўнага алтара знаходзіўся бакавы алтар з распяццем Ісуса Хрыста, справа — бакавы алтар Святога Угодніка Антонія. Перад бакавымі алтарамі віселі шкляныя жырандолі на 4 свечкі.

З боку галоўнага фасада касцёла ў пачатку XX стагоддзя была зроблена мураваная агароджа, якая з астатніх трох бакоў заставалася драўлянай. У правым куце агароджы стаяла драўляная на мураваным падмурку званіца, у якой ужо меліся 4 званы.

Зноскі

  1. а б в Парафія ў Шклове . Магілёўскі і бабруйскі дэканаты Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (18 сакавіка 2014). Праверана 27.09.2019.
  2. Достопримечательности Шкловского района (руск.). Шкловский район. Могілёўскі абласны выканаўчы камітэт (4 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013. Праверана 11 студзеня 2013.

Літаратура

Спасылкі