Трэці Дом Саветаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ 7 categories using HotCat
Радок 59: Радок 59:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
{{Commons|Category:}}

[[Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск)]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аляксея Дзянісава]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Уладзіміра Вараксіна]]
[[Катэгорыя:1936 год у Мінску]]
[[Катэгорыя:Старажоўская вуліца]]

Версія ад 21:27, 17 лютага 2021

Славутасць
Трэці Дом Саветаў
53°54′34″ пн. ш. 27°33′28″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Аляксей Аляксандравіч Дзянісаў і Уладзімір Мікалаевіч Вараксін
Дата пабудовы 1936 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трэці Дом Саветаў — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Максіма Багдановіча (дом № 23) і Старажоўскай.

Гісторыя

Дом у 1936 годзе

Пабудаваны у 1936 годзе па праекце А. Дзянісава і У. Вараксіна[1]. Да вайны меў адрас вул. Горкага, 21/52[2]. У будынку, дзе былі пераважна трох- і чатырохпакаёвыя кватэры, пасяліліся пераважна сем’і вышэйшых афіцэраў РККА. Кватэры мелі ўсе магчымыя на той час выгоды: каналізацыю, тэлефанізацыю і нават ванныя пакоі[3].

У кватэры № 24 пражываў наркам асветы Ананій Дзякаў[3], арыштаваны дома 11 мая 1937 года. У кватэры № 25 пражываў беларускі пісьменнік і эканаміст Янка Нёманскі, арыштаваны дома 27 красавіка 1937 года. Намэнклятурны, але ня толькі. Паводле гісторыка Ірыны Варанковай, да 1941 года тут жыла артыстка Ларыса Александроўская[2].

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 24 ліпеня 1941 года — у дзень масіраваных атак Мінск з паветра — у скляпеннях дома, якія былі прыстасаваны для бомбасховішча, схаваліся людзі. У асноўным гэта былі жанчыны і дзеці[1], сем’і мабілізаваных вайскоўцаў, якія не паспелі эвакуявацца[3]. Паводле ўспамінаў старшыні Савета Народных Камісараў БССР Івана Крупені «бомба, якая ўзарвалася побач у адзін момант выклікала пажар. Усе пад’езды і падыходы былі ахоплены полымем. Там загінула больш за 100 безабаронных людзей»[1].

Будынак быў адноўлены ў 1947 годзе[2]. Першы паверх займае прадуктовы магазін «Траецкі»[1].

Архітэктура

Вядомы беларускі архітэктар А. Воінаў не раз крытыкаваў дрэнную планіроўку ўнутраных памяшканняў[1]:

" Самы вялікі па плошчы пакой аднесены ўглыб кватэры, і каб прайсці ў яго, трэба прайсці праз меншае па памерах жылое памяшканне. Разам с тым тут цікава вырашаны фасады, ў якіх простымі сродкамі з прымяненнем рознай па колеру і фактуры тынкоўцы і вертыкальных невялікага выступу пілястраў дасягнута высокая архітэктурна-мастацкая выразнасць. "

Зноскі

Спасылкі