Расходнік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне, вікіфікацыя, дапаўненне
→‎Значэнне і выкарыстанне: дапаўненне, вікіфікацыя
Радок 32: Радок 32:
== Значэнне і выкарыстанне ==
== Значэнне і выкарыстанне ==


[[Меданосы]]. Вырошчваюцца як [[Дэкаратыўныя расліны|дэкаратыўныя]] бардзюрныя расліны.
[[Меданосы]]. Вырошчваюцца як [[Дэкаратыўныя расліны|дэкаратыўныя]] [[Бардзюр (садоўніцтва)|бардзюрныя]] расліны. [[Лекавыя расліны]].


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 06:23, 23 лютага 2021

Расходнік

Расходнік едкі (Sedum acre)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sedum L., Sp. Pl. 1: 430 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24103
NCBI  3784
EOL  32579
IPNI  12241-1

Расходнік[3][4], Седум, Зайцава капуста, Зайцовая капуста[3] (Sedum) — род кветкавых раслін сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae).

Апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны-сукуленты вышынёю 4—80 см. Сцяблы прамастойныя або сцелюцца. Лісце сакаўное, рознай формы і колеру. Кветкі белыя, жоўтыя, пурпуровыя або блакітныя, у шчыткападобных ці мяцёлчатых суквеццях. Плод — шматлістоўка.

Віды і экалогія

Род налічвае каля 600[4] відаў (392 віды[5]). Распаўсюджаны ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я, пераважна на тэрыторыі Еўразіі. Некалькі відаў у Паўночнай Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы (Перу)[4].

На тэрыторыі Беларусі 6[4] відаў. Найбольш пашыраныя расходнік едкі (Sedum acre), расходнік пурпуровы (Sedum telephium), расходнік вялікі (Sedum maximum). Растуць на лугах, палях, каля дарог, у лясах; цвітуць у маі—жніўні.

Значэнне і выкарыстанне

Меданосы. Вырошчваюцца як дэкаратыўныя бардзюрныя расліны. Лекавыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г БелЭн 2001.
  5. Sedum (англ.) // The Plant List

Літаратура

Спасылкі