Зброя: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: io:Armo |
др робат Дадаем: ur:اسلحہ |
||
Радок 119: | Радок 119: | ||
[[tr:Silah]] |
[[tr:Silah]] |
||
[[uk:Зброя]] |
[[uk:Зброя]] |
||
[[ur:اسلحہ]] |
|||
[[vi:Vũ khí]] |
[[vi:Vũ khí]] |
||
[[war:Armas]] |
[[war:Armas]] |
Версія ад 16:18, 28 снежня 2009
ЗБРОЯ, прыстасаванні і сродкі, прызначаныя для паражэння праціўніка ва ўзброенай барацьбе. Звычайна складаецца з сродкаў паражэння і сродкаў дастаўкі іх да цэлю, таксама ў склад зброі могуць уваходзіць сродкі кіравання і навядзення.
Класіфікацыі зброі
Паводле асноўных адметнасцяў зброя падзяляецца:
Паводле характару паражэння:
- Зброя масавага паражэння
- Звычайная (канвенцыйная) зброя (сродкі паражэння)
Паводле характару баявых задач:
- Стратэгічная зброя (узбраенне)
- Аперацыйна-тактычная зброя (узбраенне)
- Тактычная зброя (узбраенне)
Паводле мэтавага прызначэння:
- аднацэлевая (напр., проціпаветраная, процітанкавая, проціпадлодачная)
- шматцэлевая (універсальная)
Паводле спосабу дастаўкі сродкаў паражэння:
- Агнястрэльная зброя
- Рэактыўная і ракетная зброя (напр., ракета, рэактыўны снарад)
- Зброя, якая дастаўляецца з дапамогай іншых адмысловых носьбітаў, іншых відаў рухавікоў і камбінаванымі спосабамі (напр., авіяцыйная бомба, тарпеда, актыўна-рэактыўны снарад)
- Дастаўка мускульнай сілай чалавека (напр., кап'ё, ручная граната)
- Зброя, якая ўстанаўляецца ў месцах магчымых дзеянняў праціўніка (мінная зброя)
Паводле манеўранасці:
- Стацыянарная з нерухомай асновай (напр., шахтныя ракетныя комплексы, казематныя гарматы)
- Стацыянарная з рухомай асновай (напр., авіяцыйнае, танкавае, карабельнае і інш. узбраенні)
- Самаходная
- Цяганая
- Вожаная (ношаная, трокавая)
Паводле колькасці абслугі:
- Групавая
- Індывідуальная
Паводле ступені аўтаматызацыі працэсу стральбы:
- Аўтаматычная
- Паў-аўтаматычная
- Неаўтаматычная
Паводле магчымасці змянення траекторыі руху сродкаў паражэння да цэлю:
- Некіраваная
- Кіраваная
Гісторыя
Зброя з'явілася ў дагістарычную эпоху, першыя ўзоры яе вырабляліся з дрэва і каменю. Важнымі момантамі ў далейшым развіцці зброі былі адкрыцці якасцяў і выкарыстанне металаў (медзь, бронза, жалеза і інш.), выкарыстанне пораху і з'яўленне агнястрэльнай зброі (14 ст.), з'яўленне нарэзнай казназараднай (1860-я гг.), з'яўленне бяздымнага пораху і распрацоўка хуткастрэльнай магазіннай і аўтаматычнай зброі (1880-я гг.), стварэнне і выкарыстанне хімічнай зброі (1-я сусв. вайна), рэактыўнай зброі, крылатых і балістычных ракет, атамнай зброі (2-я сусв. вайна), распрацоўка і пастаноўка на ўзбраенне ракетна-ядзернай зброі (1950-я гг.), развіццё электронікі і вылічальнай тэхнікі (1970-я гг.).