Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 137: Радок 137:
{{За}} захаванне таго, як зроблена зараз--<font face="Segoe Script">[[Удзельнік:Хомелка|Хамелка]]/ [[Размовы з удзельнікам:Хомелка|разм.]]</font> 22:11, 23 лютага 2021 (+03)
{{За}} захаванне таго, як зроблена зараз--<font face="Segoe Script">[[Удзельнік:Хомелка|Хамелка]]/ [[Размовы з удзельнікам:Хомелка|разм.]]</font> 22:11, 23 лютага 2021 (+03)


{{За}}. Не разумею, каму замінае існуючы парадак і што дасць, акрамя блытаніны, неадназначнасцей і дадатковай працы, змяненне парадку. Лепшы бы патраціць сілы, напрыклад, на выпраўленне «спасылак на сябе», якія ўтварыліся пасля змены шаблона ''Значэнні''--[[Удзельнік:VladimirZhV|VladimirZhV]] ([[Размовы з удзельнікам:VladimirZhV|размовы]]) 06:24, 24 лютага 2021 (+03)
* {{За}}. Не разумею, каму замінае існуючы парадак і што дасць, акрамя блытаніны, неадназначнасцей і дадатковай працы, змяненне парадку. Лепшы бы патраціць сілы, напрыклад, на выпраўленне «спасылак на сябе», якія ўтварыліся пасля змены шаблона ''Значэнні''--[[Удзельнік:VladimirZhV|VladimirZhV]] ([[Размовы з удзельнікам:VladimirZhV|размовы]]) 06:24, 24 лютага 2021 (+03)
* {{За}} захаванне цяперашняга статус-кво. Шчыра кажучы, так і не зразумеў значнасці аргументаў двух папярэдніх варыянтаў. --[[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]] ([[Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla|размовы]]) 21:39, 24 лютага 2021 (+03)

{{За}} захаванне цяперашняга статус-кво. Шчыра кажучы, так і не зразумеў значнасці аргументаў двух папярэдніх варыянтаў. --[[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]] ([[Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla|размовы]]) 21:39, 24 лютага 2021 (+03)
* {{За}} Не бачу ніякіх значных праблем у сённяшнім парадку напісання. [[Удзельнік:DBatura|DBatura]] ([[Размовы з удзельнікам:DBatura|размовы]]) 23:56, 26 лютага 2021 (+03)
* {{За}}. Праблема ў тым, што вельмі частыя выпадкі, калі шмат людзей з адным асабістым імем і адным прозвішчам. Вядома ж, імя па бацьку гэтую праблему ў цэлым не вырашае, але без імя па бацьку праблем будзе толькі больш. Прашу ўлічыць, што колькасць артыкулаў будзе толькі павялічвацца. ~ [[Удзельнік:Чръный человек|Чръный человек]] ([[Размовы з удзельнікам:Чръный человек|размовы]]) 01:15, 27 лютага 2021 (+03)

{{За}} Не бачу ніякіх значных праблем у сённяшнім парадку напісання. [[Удзельнік:DBatura|DBatura]] ([[Размовы з удзельнікам:DBatura|размовы]]) 23:56, 26 лютага 2021 (+03)


=== Іншыя варыянты і меркаванні ===
=== Іншыя варыянты і меркаванні ===

Версія ад 01:15, 27 лютага 2021

Па выніках абмеркавання вырашана, што супольнасць падтрымлівае найменне артыкулаў пра асоб без імя па бацьку. Прапануецца дапоўніць рэкамендацыю Вікіпедыя:Найменне артыкулаў, каб удакладніць парадак ужывання і прадухіліць магчымыя канфлікты на гэтай глебе.


Гісторыя пытання

У беларускай вікіпедыі неаднаразова ўздымалася пытанне змянення правілаў наймення артыкулаў пра асоб (амаль ад пачатку існавання быў прыняты варыянт Імя ІмяПаБацьку Прозвішча), напрыклад у 2013 годзе было праведзена галасаванне Вікіпедыя:Найменне артыкулаў/Прапановы/Спроба № 3, дзе разглядаўся варыянт Прозвішча, Імя ІмяПаБацьку, прыняты ў рускай вікіпедыі. Пасля праводзіўся аналіз вынікаў пошукаў Google, дзе высветлілася, што артыкулы беларускай вікіпедыі, напрыклад Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч, пры пошуку «Уладзімір Караткевіч» апынаюцца каля 10-га варыянту, што ніжэй за спасылкі на артыкулы вікіпедыі тарашкевіцай. Падчас апошняга такога абмеркавання (Вікіпедыя:Форум/2019#Звярніце ўвагу, калі цікава. Рэйтынг удзельнікаў) некалькі артыкулаў (Аркадзь Куляшоў, Максім Гарэцкі і іншыя) былі перанесены пад варыянт без імя па бацьку, што падвысіла іх месца ў пошуку Google і не сустрэла нязгоды супольнасці. Пазней вялося абмеркаванне Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Імя па бацьку ў назвах артыкулаў, якое доўжылася больш за год, дзе некаторыя ўдзельнікі выказаліся за адмову ўжывання імён па бацьку для асоб, якія шырока вядомы без яго. За гэты час быў перанесены яшчэ шэраг артыкулаў, што таксама не сустрэла нязгоду супольнасці (Андрэй Макаёнак, Антон Луцкевіч, Уладзімір Караткевіч). Аднак, паўстала пытанне фармалізацыі ўжывання, бо крытэрыі вядомасці, пазнавальнасці і ўжывання размытыя, суб’ектыўныя і адрозніваюцца для розных асоб, залежыць ад прафесій. Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Імя па бацьку ў назвах артыкулаў#Вынік быў падведзены з дазваленнем ужываць назвы артыкулаў без імён па бацьку, але без вырашэння гэтага пытання (што амаль адразу парадзіла праблемы: Вікіпедыя:Да перайменавання#Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка → Аляксандр Лукашэнка), пазней вынік быў аспрэчаны. Для вырашэння гэтага пытання і арганзавана гэтае галасаванне.

Варыянты і іх станоўчыя бокі

Разглядаюцца тры асноўныя варыянты: 1) імёны па бацьку не ўжываюцца ўвогуле, 2) імёны па бацьку ўжываюцца для ўдакладненняў, 3) імёны па бацьку ўжываюцца для ўсіх.

Перавагі ўжывання назваў артыкулаў без імён па бацьку

  • Больш хуткі пошук артыкулаў у Google і ў Вікіпедыі пры ўводзе "Імя Прозвішча".
  • Такі варыянт ужываецца ў абсалютнай большасці вікіпедый (гл. [1]).
  • Для многіх асоб назвы з імем па бацьку з’яўляюцца непазнавальнымі, яны шырока вядомыя як "Імя Прозвішча", менавіта так часцей сустракаецца запыт у пошуку.
  • Спрашчае вікіфікацыю, асабліва ў навігацыйных шаблонах: замест [[Іван Іванавіч Іваноў|Іван Іваноў]] дастаткова напісаць [[Іван Іваноў]].
  • Вырашае пытанне ўжывання імён па бацьку для прыбалтаў, малдаван, армян, казахаў і іншых народаў былога СССР, дзе імя па бацьку ўжывалася ў савецкі час, а зараз або зусім не ўжывацца, або выцясняецца з ужывання.
  • Вырашае пытанне ўжывання імён па бацьку для асоб каталіцкага веравызнання (якія традыцыйна не маюць імя па бацьку), але расійскага/савецкага падданства (дзе імя па бацьку пісалася ў дакументах). У прыватнасці, гэта тычыцца многіх дваран Расійскай імперыі з сучаснай тэрыторыі Беларусі ў XIX стагоддзі, якія былі апалячанымі літвінамі.
  • Пазбаўляе праблем з варыянтамі імён па бацьку і адпаведна неаднароднымі назвамі артыкулаў, як Васілевіч/Васільевіч, Анатолевіч/Анатольевіч, Віталевіч/Вітальевіч, Яўгенавіч/Яўгеньевіч (зараз яны ўжываюцца і тыя і тыя прыкладна ў аднолькавай колькасці без якой-небудзь агульнай логікі з боку розных удзельнікаў).
  • Удакладненні ў дужках прынятыя для іншых артыкулаў у вікіпедыі, з’яўляюцца зразумелымі.
  • Вырашэнне неадназначнасцей праз імя па бацьку звычайна не дазваляе чытачу разумець, на які менавіта артыкул пераходзіць. Напрыклад для пошуку артыкула пра футбаліста Аляксея Іванова, калі зараз набраць у пошуку "Аляксей Іваноў", то прыйдзецца ісці на старонку неадназначнасцей (бо іншых звычайна не будзе прапаноўцацца) і выбіраць адтуль. Пры ўдакладненні ў дужках адразу з’явяцца магчымыя варыянты, з якіх інфарматыўныя ўдаклакладненні дазволяць адразу выбраць патрэбны артыкул.

Перавагі ўжывання назваў артыкулаў з імем па бацьку для ўдакладнення (значная колькасць пераваг ідзе з першага варыянту)

  • Дазваляе вырашаць неадназначнасці без удакладненняў у дужках, калі імя і прозвішча супадаюць.

Перавагі ўжывання назваў імя па бацьку заўсёды

  • Імя па бацьку з’яўляецца важнай інфармацыяй, яго адразу бачна ў назве артыкула.
  • Для ўсходніх славян імя па бацьку з’яўляецца неад’емнай часткай поўнага імя. Яно ўжываецца ў афіцыйных дакументах, энцыклапедычных артыкулах і даведніках.
  • Імя па бацьку ўжываецца ў рускай, украінскай, казахскай і іншых вікіпедыях былога СССР.
  • Не замінае і не ўскладняе рэдагаванне, бо існуюць перасылкі.
  • Вырашаецца вялікая колькасць неадназначнасцей.
  • Аднастайнасць наймення артыкулаў пра ўсходніх славян.
  • Такі варыянт ўжо ўжываецца, таму не патрабуецца сіл для пераходу на новыя правілы.

Парадак пераходу на новыя правілы

У выпадку прыняцця новага варыянта рэкамендацыі (незалежна ад таго, у якой менавіта рэдакцыі) для пераходу на новыя правілы будзе зроблена наступнае:

  • новыя артыкулы (да прыняцця змяненняў згодна з Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Імя па бацьку ў назвах артыкулаў і пасля) могуць стварацца ўдзельнікамі пад любым дапушчальным варыянтам назвы, таксама існуючыя артыкулы могуць пераносіцца пад іншыя дапушчальныя варыянты, калі гэта не выклікае канфліктаў.
  • будзе запушчаны бот Artsiom91Bot, які складзе спіс усіх назваў артыкулаў пра асоб з імём па бацьку. Гэты спіс будзе перагледжаны з дапамогай аўтаматыкі і па кожным выпадку націсканнем клавіятуры перанесены артыкул. У першую чаргу будуць перанесены артыкулы, дзе ўжо існуе перасылка з варыянта "Імя Прозвішча", для астатніх будзе трэба спачатку вызначыць слушнасць такой назвы (чаму перасылка дагэтуль не была створана). Неперанесеныя артыкулы (прычыны могуць быць розныя — патрэба ў сціранні існай старонкі, канфлікт з іншымі падобнымі назвамі, адмысловае меркаванне супольнасці пра гэты выпадак па выніках абмеркавання) будуць сабраныя ў адзін спіс, які будзе апрацаваны ўручную.
  • ботам Artsiom91Bot будуць выпраўлены спасылкі ў навігацыйных шаблонах, каб не было "зялёных".
  • пасля зканчэння асноўных пераносаў новыя артыкулы мусяць называцца ў адпаведнасці з актуальнымі правіламі, пры надпаведнасці іх трэба пераносіць адразу пасля стварэння ўручную.

--Artsiom91 (размовы) 15:28, 22 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Праекты пункта пра найменне асоб

Прапануецца прыняць новы тэкст пункта Вікіпедыя:Найменне артыкулаў#Імёны людзей. Ёсць два прынцыпова адрозныя варыянты: 1) імёны па бацьку не ўжываюцца ўвогуле, 2) імёны па бацьку ўжываюцца для ўдакладненняў.

Варыянт 1

Артыкулы пра ўсіх людзей называюцца па схеме Імя Прозвішча.

Імя па бацьку, сярэдняе імя

Усходнеславянскае імя па бацьку ў агульным выпадку не ўжываецца ў артыкулах, аднак маюцца адмысловыя выпадкі, дзе ўжыванне мае месца:

У выпадку, калі асоба мае некалькі імён і прозвішчаў, якія складаюць поўнае імя, то ў назве артыкула яны ўжываюцца толькі калі яны шырока распаўсюджаны ў аўтарытэтных крыніцах і з’яўляюцца больш пазнавальнымі. Прыклад: Франклін Рузвельт (а не Франклін Дэлана Рузвельт), Марцін Лютэр Кінг.

Мянушкі і псеўданімы

Калі асоба шырока вядома пад псеўнанімам або мянушкай, то менавіта яна бярэцца ў якасці назвы артыкула. Гэта працуе, нават калі такімі псеўданімамі і мянушкамі карыстаюцца іншыя асобы (у такім разе ўжываюцца ўдакладненні ў адпаведнасці з агульнымі прынцыпамі). Напрыклад, Якуб Колас, Халк (футбаліст).

Калі асобы вядома пад памяншальнай або іншай адмысловай формай імя, якая сустракаецца ў аўтарытэтных крыніцах, то назва артыкула таксама мусіць ужываць менавіта такі варыянт. Напрыклад, Кастусь Каліноўскі, Міхась Лынькоў, Зміцер Жылуновіч, Юры Туронак.

Удакладненні

Калі маецца некалькі чалавек з аднолькавымі імем і прозвішчам, то ўжываюцца ўдакладненні, у наступным парадку (ужываюцца па магчымасці першыя па спісе варыянты ўдакладненняў, калі яны немагчымыя або недастатковыя — наступныя па спісе і г.д.):

У выпадку, калі адна асоба з пэўным імем мае значна большую вядомасць за астатніх і імя ў першую чаргу асацыюецца менавіта з ёй, то назва даецца без удакладнення, а старонка неадназначнасцей ствараецца з удакладненнем "значэнні" (напрыклад Міхаіл Гарбачоў і Міхаіл Гарбачоў (значэнні)).

Пры вызначэнні, ці варта дадаваць удакладненне ў назву артыкула, трэба ўлічваць не толькі наяўныя артыкулы, але і яшчэ не створаныя артыкулы пра вядомых асоб.

Перасылкі

На артыкул ствараюцца перасылкі з варыянтаў Імя Імя па бацьку (Сярэдняе імя) Прозвішча, І. Прозвішча, І. Іпб. Прозвішча, а таксама з вядомых мянушак і псеўданімаў. З варыянта Прозвішча перасылка не ствараецца.

Варыянт 2

Артыкулы пра людзей называюцца па схеме Імя Прозвішча, аднак для развязвання неадназначнасцей можа ўжывацца варыянт Імя ІмяПаБацьку Прозвішча.

Імя па бацьку, сярэдняе імя

Усходнеславянскае імя па бацьку ў агульным выпадку не ўжываецца ў артыкулах, аднак маюцца адмысловыя выпадкі, дзе ўжыванне мае месца:

У выпадку, калі асоба мае некалькі імён і прозвішчаў, якія складаюць поўнае імя, то ў назве артыкула яны ўжываюцца толькі калі яны шырока распаўсюджаны ў аўтарытэтных крыніцах і з’яўляюцца больш пазнавальнымі. Прыклад: Франклін Рузвельт (а не Франклін Дэлана Рузвельт), Марцін Лютэр Кінг. Таксама дадатковыя імёны і прозвішчы могуць ужывацца для вырашэння неадназначнасцей: Хаўер Эрнандэс Балькасар.

Мянушкі і псеўданімы

Калі асоба шырока вядома пад псеўнанімам або мянушкай, то менавіта яна бярэцца ў якасці назвы артыкула. Гэта працуе, нават калі такімі псеўданімамі і мянушкамі карыстаюцца іншыя асобы (у такім разе ўжываюцца ўдакладненні ў адпаведнасці з агульнымі прынцыпамі). Напрыклад, Якуб Колас, Халк (футбаліст).

Калі асобы вядома пад памяншальнай або іншай адмысловай формай імя, якая сустракаецца ў аўтарытэтных крыніцах, то назва артыкула таксама мусіць ужываць менавіта такі варыянт. Напрыклад, Кастусь Каліноўскі, Міхась Лынькоў, Зміцер Жылуновіч, Юры Туронак.

У выпадку наяўнасці мянушкі, псеўданіма або адмысловай формы імя ўжыванне імені па бацьку недапушчальнае.

Удакладненні

Калі маецца некалькі чалавек з аднолькавымі імем і прозвішчам, то ўжываюцца ўдакладненні, у наступным парадку (ужываюцца па магчымасці першыя па спісу варыянту ўдакладненняў, калі яны немагчымыя або недастатковыя — наступныя па спісе і г.д.):

У выпадку, калі адна асоба з пэўным імем мае значна большую вядомасць за астатніх і імя ў першую чаргу асацыюецца менавіта з ёй, то назва даецца без удакладнення, а старонка неадназначнасцей ствараецца з удакладненнем "значэнні".

Перасылкі

На артыкул ствараюцца перасылкі з варыянтаў Імя Імя па бацьку (Сярэдняе імя) Прозвішча, І. Прозвішча, І. Іпб. Прозвішча, а таксама з вядомых мянушак і псеўданімаў. З варыянта Прозвішча перасылка не ствараецца.

Пры вызначэнні, ці варта дадаваць удакладненне ў назву артыкула, трэба ўлічваць не толькі наяўныя артыкулы, але і яшчэ не створаныя артыкулы пра вядомых асоб.

Галасаванне

Прашу галасаваць за адзін з трох прапанаваных варыянтаў, або выказаць іншы. Калі ў цэлым згодныя з адным з першых двух варыянтаў (не ўжываць імя па бацьку ўвогуле ― ужываць для ўдакладненняў), аднак ёсць пытанні і пажаданні па падрабязнасцях, то галасуйце за адзін з іх, у каментарыі напішыце пажаданне.--Artsiom91 (размовы) 15:28, 22 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Варыянт 1 (не ўжываць імя па бацьку)

  • Сімвал голасу «за» За Tomasz Bladyniec (размовы) 15:17, 24 лютага 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «за» За. Напішу прычыны для такога варыянту з асабістага досведу.
    • Часцей рэдагую артыкулы пра футбалістаў, менавіта ў гэтай тэме імёны па бацьку толькі замінаюць. Па-першае, яны зусім непазванальны для чытачоў, у мяне ўвогуле сумненні ў іх патрэбе для футбалістаў. Па-другое, шмат часу траціцца на тое, каб знайсці імя па бацьку для навігацыйнага шаблона, каб пераносіць і вікіфікаваць артыкулы і шаблоны, калі з нейкай крыніцы імя па бацьку знойдзецца.
    • Праглядаць катэгорыі і шукаць у іх цяжка, калі там у кожнага стаіць імя па бацьку. Параўнайце Катэгорыя:Футбалісты Беларусі і Катэгорыя:Футбалісты Японіі.
    • Лічу варыянт "Імя Прозвішча" найбольш натуральным ва ўжыванні. "Імя ІмяПаБацьку Прозвішча" не з’яўляецца натуральным — куды часцей кажуць "Імя ІмяПаБацьку", а прозвішча дадаюць ці для ўдакладнення, ці пры знаёмстве для поўнай інфармацыі. Далей, менавіта варыянт "Імя ІмяПаБацьку Прозвішча" не ўжываецца амаль ні ў якім раздзеле — у рускай і ўукраінскай прыняты парадак "Прозвішча Імя ІмяПаБацьку" (з коскай або без), тут імя па бацьку ідзе ў канцы і выступае натуральна, прыбіранне імя па бацьку з назваў з такім парадкам не вырашыць ніякіх праблем, у адрозненне ад беларускага раздзелу.
    • Такі варыянт забяспевае поўнае адзінства ўсходніх славян з не ўсходнімі славянамі, у якіх імя па бацьку проста няма, таму там ужо ўжываюцца ўдакланенні ў дужках. У выніку вырашаюцца ўсе памежныя і спрэчныя выпадкі.

--Artsiom91 (размовы) 23:33, 26 лютага 2021 (+03)[адказаць]

  • Сімвал голасу «за» За. Згодны амаль з кожным аргументам Арцёма. Асабліва актуальна зрабіць змены для таго, каб было зручна чытачам гугліць (можна шмат казаць пра тое, што зручнасць пошуку інфармацыі імі ў глабальнай сетцы не мае значэння для нас як рэдактараў, але гэта проста нейкі эскапізм, уцёк ад рэальнасці; да таго ж, не трэба забывацца, што Вікіпедыя была створана менавіта з асветніцкімі мэтамі, таму павінна дасягаць як мага большай колькасці людзей, якія шукаюць хоць нейкую інфармацыю). Скажу як рэдактар, што рабіць вікіфікацыю ў сучаснай сістэме — гэта суцэльныя пакуты, асабліва калі бярэш інфу адкульсьці, дзе імя па бацьку проста не пазначаецца. Так, пакуль у нас 200 тысяч артыкулаў, гэта не надта заўважна, але паглядзіце на іншыя моўныя раздзелы (найперш, англійскі) — і пабачыце, наколькі ўдакладненні ў дужках дапамагаюць і чытачам, і рэдактарам. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:56, 26 лютага 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «за» За Няма чаго дадаць да вышэй сказанага + абмяркоўвалася неаднаразова па ранейшых спасылках. --Hwizrotwolf (размовы) 00:07, 27 лютага 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «за» За. Хапіла б і аднаго аргумента пра месца ў выніках інтэрнэт-пошуку - цяперашняя сітуацыя наўпрост шкодзіць функцыянальнасці рэсурса. Але апроч таго - прынамсі ў выпадку літаратараў здаецца дзіўным і непрактычным, калі ў загалоўку артыкула стаіць не тое, што на вокладках кніг. Здаецца, цалкам дастаткова мець імя-па-бацьку ў тэксце артыкула, гэта такая ж дадатковая інфармацыя, як дата ці меца нараджэння. AntonBryl (размовы)
  • Сімвал голасу «за» За. --JerzyKundrat (размовы) 00:13, 27 лютага 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «за» За. --Gleb Leo (размовы) 00:14, 27 лютага 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «за» За. Ужыванне імя па бацьку не ўласцівае беларускай традыцыі. Гэта чыста расійскі звычай, адкуль да нас і прыйшло. --Gruszecki (размовы) 00:18, 27 лютага 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «за» За Elisaveta Ivanova (размовы) 00:24, 27 лютага 2021 (+03) Да аднастайнасці трэба імкнуцца не ў рамках рускай/украінскай/казахскай версій (а то нейкі wikiUSSR атрымліваецца), а больш глабальна. Нешта я не бачыла артыкула Alexander Grigoryevich Lukashenko...[адказаць]

Варыянт 2 (ужываць імя па бацьку для удакладненняў)

Варыянт 3 (захаванне цяперашняга статус-кво)

Сімвал голасу «за» За Выказаўся ніжэй пра абмеркаванне ў цэлым, але асобна хачу выказацца супраць абодвух варыянтаў:

  • Беларускае імя традыцыйна, як у рускіх і ўкраінцаў, мае імя па бацьку. Казкі пра тое, што ў беларусаў яго ніколі не было — нацыянальная міфатворчаць. Вялікая колькасць тых жа прозвішчаў утворана ад імя бацькі (маё, напрыклад). Не бачна каб у рускай і ўкраінскай вікі адмаўляліся ад імя па бацьку (uk:Шевченко Тарас Григорович, ru:Гоголь, Николай Васильевич), а мы ізноў вынаходзім веласіпед з квадратнымі коламі?
  • Існуючы парадак не замінае і не ўскладняе рэдагаванне, бо існуюць перасылкі.
  • Імя па бацьку развязвае вялікую колькасць неадназначасцей для ўсходніх славян, але без пачнуць расці ўдакладненні па прафесіі — тады ў чым пазітыўнасць змяненняў? Ды і не такія рэдкія выпадкі, калі людзі, якія маюць аднолькавае імя і прозвішча, маюць таксама аднолькавую прафесію. Як тады будзем удакладняць? Гадамі? Ян Яноўскі (архітэктар, 1913—2001) і Ян Яноўскі (архітэктар, 1897—1978) замест натуральных Ян Вінцэнтавіч Яноўскі і Ян Альбрэхтавіч Яноўскі? Ну такое, думаю, усе гэта разумеюць.
  • У адказ на папярэдні пункт быццам існуе другі варыянт, які прапаноўвае выкарыстоўваць імя па бацьку толькі ў тых выпадках, калі трэба развязаць неадназначнасць. Прабачце, але ў чым тады аднастайнасць? Пётр Яноўскі, Севярын Яноўскі, Альбрэхт Яноўскі але раптам Ян Вінцэнтавіч Яноўскі — для чытача гэта будзе ўспрымацца так, быццам тут кожны піша як хоча, суцэльная анархія, а значыць і якасць змесціва адпаведная.
  • Таксама супраць варыянту калі толькі «вядомым» асобам дазволена пісацца без імя па бацьку. А суддзі хто? Спекулятыўная тэма для войнаў правак.
  • Наконт аргументу, што гугліцца лепш артыкулы ў тарашкевіцы — прыемна было б усіх перацянуць да нас, але, па-першае, ніхто не можа гарантаваць, што алгарытм будзе выдаваць наш раздзел больш ахвотна (нават калі артыкул ёсць толькі ў нас, то часам гугл ігнаруе), а па-другое, Вікіпедыя не мае мэты быць папулярнай. Змагайцеся лепей з алгарытмамі гугла і самім існаваннем альтэрнатыўнага раздзела. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:42, 23 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «за» За захаванне таго, як зроблена зараз--Хамелка/ разм. 22:11, 23 лютага 2021 (+03)[адказаць]

  • Сімвал голасу «за» За. Не разумею, каму замінае існуючы парадак і што дасць, акрамя блытаніны, неадназначнасцей і дадатковай працы, змяненне парадку. Лепшы бы патраціць сілы, напрыклад, на выпраўленне «спасылак на сябе», якія ўтварыліся пасля змены шаблона Значэнні--VladimirZhV (размовы) 06:24, 24 лютага 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «за» За захаванне цяперашняга статус-кво. Шчыра кажучы, так і не зразумеў значнасці аргументаў двух папярэдніх варыянтаў. --Dzianis Niadbajla (размовы) 21:39, 24 лютага 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «за» За Не бачу ніякіх значных праблем у сённяшнім парадку напісання. DBatura (размовы) 23:56, 26 лютага 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «за» За. Праблема ў тым, што вельмі частыя выпадкі, калі шмат людзей з адным асабістым імем і адным прозвішчам. Вядома ж, імя па бацьку гэтую праблему ў цэлым не вырашае, але без імя па бацьку праблем будзе толькі больш. Прашу ўлічыць, што колькасць артыкулаў будзе толькі павялічвацца. ~ Чръный человек (размовы) 01:15, 27 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Іншыя варыянты і меркаванні

Маю пытанне. Зараз ёсць Гігін (Папа Рымскі), розныя іншыя Гігіны, а старонка значэнняў мае назву проста «Гігін». Ці значыць гэта, што пасля рэформы старонка значэнняў будзе мець назву «Гігін (значэнні)»? Цяжка сказаць, хто з іх больш вядомы… Дарэчы, аналагічная сітуацыя была з Аляксандрам I — заўсёды кідала на расійскага імператара, дык я выправіў такім чынам, што перасылка стала весці на старонку значэнняў усё жа. Карацей, як вызначыць, хто найбольш вядомы, каб яго без удакладнення запісаць, а іншых з удакладненнямі? Ці не прасцей даваць удакладненне для ўсіх асоб? Міхаіл Гарбачоў (палітык). Так, напрыклад. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:27, 22 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Тэарэтычна можна, але гэта можа апынуцца нязручным. Нехта дадасць спасылку Міхаіл Гарбачоў, будзе ўпэўнены што трапіць на генсека і нават не пераправерыць, а ў выніку атрымаецца спасылка на неадназначнасць. Далей, гэтай пытанне тычыцца не толькі асоб, але ўсіх неадназначных тэрмінаў, таму так можна дайсці і да Беларусь (краіна), бо ёсць іныя значэнні, якія зараз на старонцы Беларусь (значэнні). У цэлым, прапановы, якія зараз тут абмяркоўваюцца ў пытанні ўжывання імён па бацьку, удакладненняў і вырашэння неадназначнасцей наўпрост не датычацца, таму мяркуецца што ў гэтым усё будзе як і раней (дзейнічае Вікіпедыя:Неадназначнасць).--Artsiom91 (размовы) 17:43, 22 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Artsiom91, я як раз таму і прапаноўваю пазбягаць старонак вырашэння неадназначнасцей, якія не маюць слова «значэнні». Павінна быць «Гігін (значэнні)», а не проста «Гігін» для старонкі неадназначнасцей, бо для кагосьці Гай Юлій Гігін — самы вядомы пісьменнік на планеце, а камусьці Папа падаецца відавочна шырока вядомым. Магчыма, гэта не тэма сённяшняй галасаванкі, але пытанне таксама падлягае абмеркаванню. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:05, 22 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Аспрэчванне папярэдняга абмеркавання

Вынікі папярэдняга абмеркавання аспрэчаны, бо для атрымання кансенсусу на змяненне правіл неабходна выразна сфарміраваць прапанову, чаго зроблена не было. У сувязі з гэтым, і паколькі ў дадзеным абмеркаванні адсутнічае варыянт захавання статус-кво, можна разглядаць яго толькі як дыскусію па фарміраванні канчатковага варыянту прапановы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:49, 23 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Прапаную дадаць трэці варыянт — захаванне статуса-кво — і галасаваць за яго, калі ёсць такое жаданне.--Artsiom91 (размовы) 19:10, 23 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Artsiom91, Чаховіч Уладзіслаў, дык давайце дададзім трэці варыянт са статус-кво, каб усё гэта не ператваралася ў чаргу па талоны на талоны. Не варта даводзіць да абсурду дзясяткам абмеркаванняў аднаго і таго ж пытання. Але што сапраўды важны зрабіць, дык гэта персанальна запрасіць сюды ўсіх актыўных удзельнікаў персанальна (праз старонку размоў), каб не адбылося так, што 5-7 актыўных на старонках абмеркаванняў людзей не ўвялі практыку, супраць якой выступаюць актыўныя рэдактары, што не ўдзельнічаюць у абмеркаваннях. Паколькі змены прапаноўваюцца вельмі глабальныя, мусім улічыць меркаванне вельмі шырокага кола ўдзельнікаў, запрасіўшы сюды прагаласаваць усіх. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:35, 23 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Ужо выказалася пэўная частка рэдактараў, таму так рабіць нядобра — трэці варыянт будзе пастаўлены ў менш выгодныя ўмовы. Лепш «трэці тур» правесці. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:45, 23 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Пакуль не так шмат галасоў, спадарыня Хомелка перагаласуе і ўсё.--Artsiom91 (размовы) 19:55, 23 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Artsiom91, Чаховіч Уладзіслаў, для захавання існага статуса-кво дастаткова прагаласаваць супраць абодвух прапанаваных варыянтаў. --JerzyKundrat (размовы) 21:25, 23 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Artsiom91, у любым выпадку, трэба разаслаць персанальныя запрашэнні прагаласаваць на старонку размоў усім актыўным рэдактарам Вікі. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:26, 23 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Пэўна, зраблю так пра некалькі дзён, калі ўдакладняцца варыянты і тэкст праектаў, а магчыма і статус абмеркавання. Ужо не першы раз бачу, што абвесткі на форуме недастаткова нават для вельмі актыўных рэдактараў, таму відаць варта пісаць на старонку размоў, хоць я і не падтрымліваю такі масавы спам.--Artsiom91 (размовы) 20:40, 23 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Artsiom91, спадар Чаховіч даў добрую аргументацыю, чаму трэба пакінуць усё так, як ёсць. Адзначу, што аргументацыя за змены ў дадзеным галасаванні адсутнічае. Магчыма, варта ўсё жа даць поўную карціну, чаму з'явіліся аматары змен (Гугл, тарашкевіца, адсутнасць усіх патрэбных перасылак і г. д.), бо выглядае так, што варыянты за змены знаходзяцца ў горшым стане, а павінна быць аб'ектыўнасць. Dzianis Niadbajla і VladimirZhV маглі і не ведаць, адкуль увогуле гэта ідэя з'явілася. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:04, 26 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Сп. Ігар Барысавіч, прачытаў, але так і не зразумеў якім чынам, гэта дапаможа выправіць сітуацыю вось з гэтым → папулярнасць--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:28, 26 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Dzianis Niadbajla, будзем трапляць у першыя радкі Гугла пры беларускамоўным пошуку. У выніку, забярэм сабе амаль усе адсоткі тарашкевіцы. Ды і ў цэлым алгарытмы Гугла працуюць так, што і пры пошуку на рускай мове ў першую старонку трапляць будзем (калі тэма артыкула мае нейкую сувязь з Беларуссю, а пошук адбываецца з яе тэрыторыі). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:00, 27 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Справа ў тым, што БелВікі (тараш.) — гэта 0,4 адсоткі, калі ў сваю чаргу, РусВікі з імём па бацьку — 85,2))) Гэта барацьба з ветракамі, бо ў большасці насельніцтва Гугл «настроены» на рускамоўны пошук. І ў гэтай сітуацыі, пакіньце хоць проста прозвішча, але яно на першую старонку выкідваць будзе артыкулы на рускай мове (напрыклад, Барыс Уладзіміравіч Кіт, ці Барыс Кіт; абодва варыянты на першым месцы з РуВікі). Так працуе Гугл, а не БелВікі, ці РуВікі са сваімі імёнамі па бацьку. Існуюць тысячы артыкулаў у АнглВікі, якіх не існуе нават у РуВікі, якія лёгла перкладаюцца на беларускую мову, што значна палепшыць «папулярнасць», замест 0,4% БелВікі (тараш.). А мы, топчамся на месцы і прыдумляем сабе праблемы.--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:25, 27 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Dzianis Niadbajla , дык адно не перашкаджае іншаму. Ботам можна хоць мільён артыкулаў за год заліць, а можна і напісаць іх самім за некалькі дзясяткаў гадоў, прычым якаснымі. Мне падаецца натуральным тое, што супольнасць жыве і абмяркоўвае нейкія спрэчныя пытанні. Тут няма дылемы. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:31, 27 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Зноскі

  1. Для адрознення ад іншага Дзмітрыя Клімовіча[ru]
  2. Назва Станіслаў Пятровіч Кішка недастатковая для вырашэння недназначнасці, бо ёсць Станіслаў Кішка (ваявода віцебскі), які таксама Пятровіч