Аляксандр Паўлавіч Глеб: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 115: | Радок 115: | ||
Брат [[Вячаслаў Глеб|Вячаслаў]] таксама футбаліст. |
Брат [[Вячаслаў Глеб|Вячаслаў]] таксама футбаліст. |
||
=== Скандалы === |
|||
У [[2021]] годзе [[Tribuna.com]] апублікавала расследаванне аб зямельным участку каля [[Мінскае мора|Мінскага мора]] ў в. [[Лапаравічы]], які футбаліст набыў за 2,5 дзяржкошту і папрасіў яго ў самога [[А. Лукашэнка]]<ref>{{cite web|url = https://by.tribuna.com/tribuna/blogs/footboll/2886817.html|title =Попросил у Лукашенко (ФОТО) и заплатил 2,5 госцены: теперь мы точно знаем, как Глеб получил элитную землю у Минского моря|date = 2021-02-08|work = [[Tribuna.com]]|language = ru|accessdate = 2021-02-28}}</ref>. |
|||
== Тытулы == |
== Тытулы == |
Версія ад 15:56, 28 лютага 2021
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Аляксандр Паўлавіч Глеб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 мая 1981[1][2][…] (42 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Паўлавіч Глеб (нар. 1 мая 1981, Мінск) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2001—2019). Адзін з самых паспяховых футбалістаў у гісторыі Беларусі.
Клубная кар’ера
Глеб пачаў займацца футболам у школе мінскага «Дынама». Ва ўзросце 17 гадоў падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ. У 1999 годзе ў складзе каманды стаў чэмпіёнам Беларусі.
«Штутгарт»
Адзначаны скаўтамі ў 2000 годзе Аляксандр перайшоў у клуб нямецкай Бундэслігі — «Штутгарт». За футбаліста БАТЭ атрымаў прыкладна 150,000 еўра. Дэбютаваў у Бундэслізе 5 верасня 2000 года ў гасцявым матчы супраць «Кайзерслаўтэрна», Глеб выйшаў на замену на апошнія 20 хвілін. Правёўшы толькі 6 матчаў у свой першы сезон у Германіі, на другі год Глеб стаў стабільным гульцом асновы.
У сезоне 2002/2003 «Штутгарт» заняў другое месца ў чэмпіянаце Германіі і выйшаў у Лігу чэмпіёнаў. Пасля таго як галоўны трэнер Фелікс Магат пакінуў клуб, вынікі Штутгарта пагоршыліся. Нягледзячы на гэта, у сезоне 2004/05 Глеб стаў адным з першых па колькасці галzвых перадач у Бундэслізе.
«Арсенал»
У чэрвені 2005 года Глеб далучыўся да складу лонданскага «Арсенала». За яго пераход Штутгарт атрымаў каля 15 мільёнаў еўра. Арсен Венгер выкарыстоўваў Глеба на многіх пазіцыях, у першую чаргу як правага вінгера. Дэбют у складзе Арсенала адбыўся ў жніўні 2005 у матчы супраць «Чэлсі». У студзені 2006 Аляксандр замацаваўся ў аснове клубу і забіў свой першы гол у вароты «Мідлсбра». У маі Глеб стаў першым і на дадзены момант адзіным беларускім футбалістам, які прымаў удзел у фінале Лігі чэмпіёнаў. За сезон Глеб згуляў 40 матчаў.
У сезоне 2006/07 Глеб правеў 48 матчаў у складзе «Арсенала». На наступны сезон Аляксандр з-за шэрагу траўм у камандзе ў поўнай меры змог праявіць свой універсалізм.
«Барселона»
16 ліпеня 2008 года Глеб перайшоў у іспанскую «Барселону». Кошт трансферу склаў 15 мільёнаў еўра. Нягледзячы на тытулы, якія Аляксандр выйграў у складзе каманды (чэмпіянат і Кубак Іспаніі, Ліга чэмпіёнаў), Глеб вырашыў пакінуць каманду з-за адсутнасці гульнявой практыкі.
«Штутгарт»
У ліпені 2009 года Барселона аддала Глеба ў арэнду на адзін год у яго мінулую каманду, «Штутгарт». Аляксандр правеў свой не лепшы сезон, не забіўшы ніводнага мяча ў чэмпіянаце Германіі.
«Бірмінгем Сіці»
Вярнуўшыся са «Штутгарта» ў Барселону Глеб апынуўся ў чарговай арэндзе. На гэты раз у англійскім «Бірмінгем Сіці». Аднак брытанская манера гульні, якую дэманстравала каманда, не падыходзіла Глебу. Клуб выйграў Кубак англійскай лігі, але вылецеў з Прэм’ер-лігі.
«Вольфсбург»
У пачатку сезона 2011/12 перайшоў у арэнду ў «Вольфсбург», дзе далучыўся да свайго былога трэнера Фелікса Магата. Яшчэ ў канцы мінулага сезона футбаліст атрымаў траўму, пасля якой доўга аднаўляўся. Глеб спадзяваўся, што трэнерскі талент Магата дапаможа яму зноў выйсці на пік формы. Футбаліст паспеў правесці за клуб 4 матчы і забіў 1 гол, пасля чаго адносіны Глеба з «Вольфсбург» нечакана былі разарваныя.
«Крылы Саветаў»
У студзені 2012 года датэрмінова разарваў кантракт з «Барселонай», што дзейнічаў да чэрвеня гэтага года. У лютым падпісаў кантракт да канца сезона з самарскім клубам «Крылы Саветаў».
БАТЭ
26 ліпеня 2012 года вярнуўся ў барысаўскі БАТЭ, падпісаўшы кантракт да 30 жніўня 2012. Пасля выхаду БАТЭ ў Лігу чэмпіёнаў падоўжыў кантракт да канца года. Дапамагаў барысаўскаму клубу пераважна ў матчах Лігі чэмпіёнаў, у нацыянальным першынстве правёў толькі 6 матчаў.
16 студзеня 2013 года падпісаў з БАТЭ новы кантракт на адзін год[3]. Стаў выступаць на пазіцыі атакуючага паўабаронцы замест пакінуўшага клуб Рэнана Брэсана. 17 красавіка 2013 года ў матчы супраць «Нёмана» (1:2) ударыў па твары Аляксандра Анюкевіча, за што атрымаў дыскваліфікацыю на 5 матчаў[4], але пазней яна была скарочана да трох[5]. Пасля адбыцця дыскваліфікацыі вярнуўся ў асноўны склад барысаўчан.
«Каньяспор»
У студзені 2014 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт на 1,5 гады з клубам мацнейшага турэцкага дывізіёна «Каньяспор» з гораду Конья[6]. У чэмпіянаце Турцыі дэбютаваў 27 студзеня 2014 у матчы супраць «Фенербахчэ» (1:2), дзе адразу вызначыўся галявой перадачай. У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе «Каньяспора».
Апошні матч за «Каньяспор» згуляў 20 снежня 2014 года. Пасля толькі трэніраваўся разам з камандай, але нават не трапляў у заяўку на матчы. Прычынай адхілення Глеба ад складу лічыцца канфлікт з галоўным трэнерам Айкютам Каджаманам. У выніку, 2 лютага 2015 года, разарваўшы кантракт з «Каньяспорам», стаў іграком іншага турэцкага клуба — «Генчлербірлігі»[7].
«Генчлербірлігі» і БАТЭ
У складзе сталічнага клуба Глеб трывала выступаў у аснове. За паўгады правёў за «Генчлербірлігі» 15 матчаў у чэмпіянаце і 4 у Кубку Турцыі, забіў 2 галы. У чэрвені 2015 года Аляксандр паведаміў, шо па заканчэнні кантракта пакідае «Генчлербірлігі»[8].
Пасля зыходу з «Генчлербірлігі» цікавасць да Глеба праяўляла некалькі замежных клубаў, таксама ім цікавіліся мінскае «Дынама» і БАТЭ. 7 жніўня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб чарговым вяртанні Аляксандра ў БАТЭ, з якім быў падпісаны кантракт да канца сезона 2015[9]. У складзе БАТЭ ў асноўным выкарыстоўваўся ў матчах Лігі чэмпіёнаў, у чэмпіянаце Беларусі правёў толькі чатыры матчы ў сезоне 2015. У кастрычніку 2015 года не гуляў з-за траўмы.
Па заканчэнні кантракта з БАТЭ ў студзені 2016 года вярнуўся ў «Генчлербірлігі»[10]. Улетку 2016 пакінуў «Генчлербірлігі» ў якасці свабоднага агента, і 22 ліпеня 2016 года зноў стаў іграком БАТЭ[11]. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2016 года не стаў яго падаўжаць і пакінуў БАТЭ.
«Крылы Саветаў»
У лютым 2017 года зноў стаў іграком самарскіх «Крылаў Саветаў», падпісаўшы кантракт да канца сезона 2016/17[12]. У складзе самарскага клуба, аднак, не здолеў замацавацца ў якасці асноўнага іграка, з-за траўм прыняў удзел толькі ў сямі матчах Прэм’ер-лігі. Па выніках сезона 2016/17 «Крылы Саветаў» выбылі ў ФНЛ, пасля чаго ў маі 2017 года стала вядома аб сыходзе Глеба з каманды[13].
Нягледзячы на прапановы розных клубаў, доўгі час знаходзіўся без каманды. У жніўні 2017 года, пасля жараб’ёўкі групавога раўнда Лігі Еўропы, дзе ў супернікі БАТЭ дастаўся «Арсенал», хацеў вярнуцца ў барысаўскі клуб і завяршыць кар’еру гасцявым матчам у Лондане ў снежні 2017 года, аднак БАТЭ адмовіўся ад паслуг паўабаронцы. У другой палове 2017 года і пачатку 2018 года заставаўся без каманды, аддаючы час сям’і і перыядычна з’яўляючыся ў медыйнай прасторы ў якасці эксперта на тэлебачанні, праводзіў жараб’ёўкі Лігі Нацый УЕФА і чэмпіянату Беларусі 2018.
Вяртанне ў БАТЭ
У сакавіку 2018 года адправіўся ў Казахстан, аднак не здолеў дамовіцца аб падпісанні кантракта з «Кайратам». Неўзабаве зноў стаў іграком БАТЭ[14]. Пачынаў сезон 2018 на лаўчы запасных, неўзабаве стаў выхадзіць на замену. У чэрвені і верасні адсутнічаў з-за траўмы, а ў лістападзе замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[15]. У лютым 2019 года прымаў удзел у матчах 1/16 фіналу Лігі Еўропы супраць лонданскага «Арсенала». З красавіка з-за траўмы практычна перастаў з’яўляца на полі, адгуляў толькі 18 хвілін у матчы з «Мінскам». У чэрвені 2019 года кантракт з барысаўскім клубам быў разарваны[16].
«Іслач»
У жніўні 2019 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў хуткім часе падпісаў кантракт з клубам з Мінскага раёна[17]. Спачатку выхадзіў на замену, а пазней замацаваўся ў стартавым складзе.
У сакавіку 2020 года афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар’еры[18].
Міжнародная кар’ера
У складзе моладзевай зборнай Беларусі (да 21 года) удзельнічаў у фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы 2004 года.
У 2001 годзе дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі. Пазней быў капітанам зборнай. З восені 2016 года перастаў выклікацца ў каманду, аднак у лістападзе 2018 года зноў быў запрошаны на матчы Лігі нацый УЕФА супраць Люксембурга і Сан-Марына.
Сям’я і прыватнае жыцце
Аляксандр быў жанаты з былой вакалісткай гурта «Топлесс», Настассяй Касенковай. У 2016 годзе паўторна ажаніўся, жонку завуць Святлана. У тым жа годзе ў Аляксандра і Святланы нарадзілася дачка.
Брат Вячаслаў таксама футбаліст.
Скандалы
У 2021 годзе Tribuna.com апублікавала расследаванне аб зямельным участку каля Мінскага мора ў в. Лапаравічы, які футбаліст набыў за 2,5 дзяржкошту і папрасіў яго ў самога А. Лукашэнка[19].
Тытулы
- Чэмпіён Іспаніі: 2009
- Пераможца Кубка Іспаніі: 2009
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2009
- Пераможца Кубка Лігі (2011)
Індывідуальныя
- Першы беларускі футбаліст, які згуляў у фінальным матчы Лігі чэмпіёнаў (2006 у складзе «Арсенала»), і выйграў у ім (2009 у складзе «Барселоны»)
- Футбаліст года Беларусі (6): 2002, 2003, 2005, 2006, 2007, 2008.
- Уваходзіць у Клуб Сяргея Алейнікава.
Зноскі
- ↑ Aleksandr Hleb // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alexander Hleb // FBref.com
- ↑ Александр Глеб подписал с БАТЭ новый контракт — до конца года
- ↑ Футбол. Александр Глеб получил дисквалификацию на пять матчей
- ↑ Дисквалификация Глеба сокращена: Решил подать апелляцию. Видите, прокатило
- ↑ Александр Глеб подписал контракт с турецким «Коньяспором»
- ↑ Александр Глеб подписал контракт с «Генчлербирлиги» (ФОТО)
- ↑ Александр Глеб заявил, что покинул «Генчлербирлиги»
- ↑ Александр Глеб стал игроком БАТЭ
- ↑ Александр Глеб подписал полугодовой контракт с «Генчлербирлиги»
- ↑ БАТЭ объявил о подписании контракта с Александром Глебом
- ↑ «Крылья Советов» объявили о подписании контракта с Александром Глебом
- ↑ Александр Глеб покидает «Крылья Советов»
- ↑ Александр Глеб вернулся в БАТЭ
- ↑ БАТЭ подтвердил продление контракта с Александром Глебом
- ↑ Глеб и БАТЭ расторгли контракт
- ↑ Александр Глеб подписал контракт с "Ислочью"
- ↑ Официально: Александр Глеб завершил карьеру
- ↑ Попросил у Лукашенко (ФОТО) и заплатил 2,5 госцены: теперь мы точно знаем, как Глеб получил элитную землю у Минского моря (руск.). Tribuna.com (8 лютага 2021). Праверана 28 лютага 2021.
Спасылкі
- Статыстыка на legioner (руск.)
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
- Ігракі ФК Генчлербірлігі
- Ігракі ФК Каньяспор
- Ігракі ФК Вольфсбург
- Ігракі ФК Бірмінгем Сіці
- Ігракі ФК Штутгарт
- Ігракі ФК Барселона
- Ігракі ФК Арсенал Лондан
- Ігракі ФК Штутгарт II
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск