Бульвар Шаўчэнкі (Брэст): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 38: Радок 38:
== Цікавыя факты ==
== Цікавыя факты ==
Падчас [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|пратэстаў 2020 года]] 13 верасня на скрыжаванне пр. Машэрава і вул. Шаўчэнкі супраць пратэстоўцаў выкарысталі вадамёт і за гэтым скрыжаваннем замацавалася нефармальная назва "''Вадамётнае скрыжаванне''", якую нават замацавалі ў Google картах<ref>[https://binkl.by/read/news/vodometnyj-perekrestok-v-breste-chto-izvestno/ 19 ОБВИНЯЕМЫХ И 37 ПОДОЗРЕВАЕМЫХ. «ВОДОМЕТНЫЙ ПЕРЕКРЕСТОК» В БРЕСТЕ — ЧТО ИЗВЕСТНО ПО УГОЛОВНОМУ ДЕЛУ] // BINKL.by</ref><ref>[https://pikabu.ru/story/v_google_kartyi_dobavili_perekrestok_vodometnyiy_v_breste_7727639 В Google карты добавили Перекресток водометный в Бресте] // Пикабу</ref>.

{{зноскі}}

== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 18:05, 28 лютага 2021

Бульвар Шаўчэнкі
Брэст
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Брэст
Працягласць 700 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бульвар Шаўчэнкі — бульвар у цэнтральнай частцы Брэста, працягласць (ад праспекта Машэрава да моста цераз раку Мухавец) 700 метраў. Названы ў 1961 годзе ў гонар класіка украінскай літаратуры Тараса Шаўчэнкі. Разам з бульварам Касманаўтаў утварае адну з галоўных магістраляў, якае перасякае цэнтр горада з поўначы на ​​поўдзень.

Прыпынак «Бульвар Шаўчэнкі»

Першыя пабудовы на сучасным бульвары з’явіліся ў канцы XIX стагоддзя, у той час гэта была ўскраіна горада. Да 1950-х гадоў тут пераважала прыватная забудова сядзібнага тыпу. У 1960-я гады бульвар забудаваны 5 і 6-павярховымі жылымі дамамі з убудаванымі прадпрыемствамі гандлю і грамадскага харчавання. На скрыжаванні з Набярэжнай Францыска Скарыны паабапал бульвара ў 1961 годзе ўзведзены два першыя ў Брэсце 9-павярховыя дамы.

На бульвары размяшчаюцца ААТ «Будаўнічы трэст № 8», Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна, крама «Дываны», кнігарня «Мастацтва» і шэраг іншых гандлёвых аб’ектаў. У 1971 годзе пабудаваны 8-павярховы корпус ПУП «Брэсттурыст» (гасцініца «Беларусь»).    

Файл:Бюст Тараса Шаўчэнкі - panoramio.jpg
Бюст Тараса Шаўчэнкі на бульвары

У 2002 годзе на скрыжаванні з Набярэжнай Францыска Скарыны ўсталяваны бронзавы бюст Тараса Шаўчэнкі — дар украінскага народа берасцейцам.

Цікавыя факты

Падчас пратэстаў 2020 года 13 верасня на скрыжаванне пр. Машэрава і вул. Шаўчэнкі супраць пратэстоўцаў выкарысталі вадамёт і за гэтым скрыжаваннем замацавалася нефармальная назва "Вадамётнае скрыжаванне", якую нават замацавалі ў Google картах[1][2].

Зноскі

Літаратура

  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.

Спасылкі