ФК Тарпеда Мінск: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 41: Радок 41:


У красавіку 2020 года «Тарпеда» планавала заявіцца ў Другую лігу<ref>[https://by.tribuna.com/football/1084641019.html Стал известен список команд второй лиги: в заявке минское «Торпедо» и «Днепр», «Андердог» – под вопросом]</ref>, аднак не трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў<ref>[http://football.by/news/138491.html Утвержден формат проведения чемпионата страны во второй лиге]</ref>.
У красавіку 2020 года «Тарпеда» планавала заявіцца ў Другую лігу<ref>[https://by.tribuna.com/football/1084641019.html Стал известен список команд второй лиги: в заявке минское «Торпедо» и «Днепр», «Андердог» – под вопросом]</ref>, аднак не трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў<ref>[http://football.by/news/138491.html Утвержден формат проведения чемпионата страны во второй лиге]</ref>.
=== 2021 год ===
У пачатку [[Сезон 2021 ФК Тарпеда Мінск|сезона 2021 года]] фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні<ref>{{cite web|url = https://sport.tut.by/news/football/720682.html|title = Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей|date = 2021-02-28|work = [[TUT.bz]]|language = ru|accessdate = 2021-02-28}}</ref>.


== Папярэднія назвы ==
== Папярэднія назвы ==

Версія ад 19:42, 28 лютага 2021

Тарпеда
ФК Тарпеда Мінск.png
Поўная назва ТАА «Прафесійны футбольны клуб „Тарпеда“»
Заснаваны 1947
Расфарміраваны 2019
Горад Мінск, Беларусь
Стадыён ФК «Мінск»
Умяшчальнасць: 3000
Дырэктар Андрэй Салангін
Галоўны трэнер Уладзімір Нявінскі
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2019 16 месца, спыненне існавання
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Тарпеда» — былы беларускі футбольны клуб з горада Мінск, заснаваны ў 1947 годзе. У 1992—2004 і 2018—2019 гадах выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У жніўні 2019 года зняўся з чэмпіянату і спыніў існаванне з-за фінансавых праблем.

Гісторыя

У савецкія часы клуб гуляў у Чэмпіянаце БССР, пяць разоў аўтазаводцы атрымлівалі ў ім перамогу. З 1992 «Тарпеда» удзельнічала ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Найбольшы поспех клуб меў у пачатку 2000-х, калі двойчы атрымаў чацвёртае месца.

У 2005 клуб з-за фінансавых цяжкасцей перайшоў у Другую лігу, у якой адразу перамог. Але адразу пасля гэтага «Тарпеда» спыніла сваё існаванне. База клуба была перададзена новаму клубу, які ўтварыўся на аснове мінскай «Змены» — ФК «Мінск». У 2007 клуб быў адроджаны аматарамі і заявіўся ў чэмпіянаце Мінска (чацвёрты ўзровень беларускіх ліг).

2014—2019

У лютым 2014 клуб атрымаў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі[1]. У красавіку 2014 «Тарпеда» папоўніла склад удзельнікаў Другой лігі[2]. У ліпені 2015 стала вядома аб пачатку супрацоўніцтва «Тарпеда» з расійскай кампаніяй «Мирком»[3]. Неўзабаве склад «Тарпеда» папоўніў шэраг моцных для ўзроўня Другой лігі ігракоў, і сталічная каманда здолела выйсці ў фінальны этап, апынуўшыся вышэй за аднаго з галоўных фаварытаў сезона пінскую «Хвалю». У фінальным этапе «Тарпеда» таксама выступала паспяхова і ўжо за два туры да фінішу гарантавала выхад у Першую лігу. Паражэнне ў апошнім туры, аднак, адкінула мінчан на выніковы трэці радок.

У Першай лізе каманда значна абнавіла склад, запрасіўшы ў склад у асноўным маладых ігракоў, якія не праходзілі ў склад клубаў Вышэйшай лігі. Галоўным трэнерам стаў Павел Бацюта. Аднак, каманда хутка апынулася ў канцы турнірнай табліцы, пасля чаго ўлетку галоўным трэнерам замест Бацюты стаў Андрэй Пышнік, а каманда папоўнілася шэрагам новых ігракоў. У выніку, «Тарпеда» здолела ўзняцца ў табліцы на 9-ы радок з 14.

У сезоне 2017 «Тарпеда» стала адным з галоўных прэтэндэнтаў на выхад у Вышэйшую лігу. Аднак, паражэнне ў апошнім туры ад «Промня» (0:2) пакінула тарпедаўцаў на трэцім месцы.

У сакавіку 2018 года, пасля таго як «Крумкачы» не былі дапушчаны да ліцэнзавання ў Вышэйшай лізе на сезон 2018, «Тарпеда» атрымала месца ў элітным дывізіёне. Каманда доўгі час ішла ўнізе табліцы, аднак за тур да фінішу забяспечыла месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

У сезоне 2019, пасля неблагога пачатку (перамога над «Іслаччу» і нічыя з «Віцебскам») справы ў каманды пайшлі горш, яна апынулася ў канцы табліцы. У маі 2019 года асноўны спонсар «Тарпеда», Міхаіл Міраненкаў, адмовіўся ад фінансавання каманды, і амаль два месяцы яна існавала без грошай. У ліпені футбалісты сталі масава пакідаць клуб, аднак дырэктар Андрэй Салангін намагаўся знайсці фінансаванне і магчымасць працягнуць выступаць у чэмпіянаце. У двух апошніх матчах (у Кубку Беларусі — 28 ліпеня супраць «Клецка» і 3 жніўня супраць БАТЭ), «Тарпеда» было прадстаўлена пераважна ігракамі моладзевага складу, з вопытных былі толькі капітан Сяргей Лынько і малдаўскі легіянер Яўген Аанча, які нядаўна папоўніў склад. Неўзабаве пасля паражэння ў Кубку ад БАТЭ, 6 жніўня, клуб афіцыйна абвясціў аб зняцці з чэмпіянату[4]. Паколькі «Тарпеда» правяло палову матчаў, то ў застаўшыся матчах яму было залічана тэхнічнае паражэнне 0:3.

У красавіку 2020 года «Тарпеда» планавала заявіцца ў Другую лігу[5], аднак не трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў[6].

2021 год

У пачатку сезона 2021 года фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[7].

Папярэднія назвы

  • 1947—1998: «Тарпеда»
  • 1999—2002: «Тарпеда-МАЗ»
  • 2003—2005: «Тарпеда-СКА»
  • 2007—2019: «Тарпеда»

Дасягненні

БССР

Рэспубліка Беларусь

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 10 15 5 3 7 15–17 13 Чвэрцьфінал
1992/1993 Першая (Д1) 9 32 10 10 12 29–33 30 1/16 фіналу
1993/1994 Першая (Д1) 6 30 9 15 6 18–18 33 Чвэрцьфінал
1994/1995 Першая (Д1) 6 30 11 10 9 36–29 32 1/8 фіналу
1995 Першая (Д1) 9 15 5 3 7 12–27 18 1/16 фіналу
1996 Першая (Д1) 12 30 7 8 15 32–53 29 1/8 фіналу
1997 Першая (Д1) 8 30 12 6 12 45–43 42 1/8 фіналу
1998 Вышэйшая (Д1) 7 28 12 8 8 44–22 44 Паўфінал Змена назваў ліг
1999 Вышэйшая (Д1) 10 30 10 5 15 31–47 35 Фіналіст
2000 Вышэйшая (Д1) 8 30 13 10 7 45–28 49 1/8 фіналу
2001 Вышэйшая (Д1) 8 26 10 7 9 31–32 37 1/8 фіналу
2002 Вышэйшая (Д1) 4 26 15 6 5 30–16 51 1/8 фіналу
2003 Вышэйшая (Д1) 4 30 19 7 4 54–20 64 1/16 фіналу
2004 Вышэйшая (Д1) 6 30 13 7 10 37–31 46 1/8 фіналу Адмова і пераход у Другую лігу
2005 Другая (Д3) 1 26 22 4 0 75–9 70 1/32 фіналу Выхад у Першую лігу
2006 Клуб спыніў існаванне
2007 Чэмпіянат Мінска (Д4) 5 20 8 3 9 37–42 27
2008 Чэмпіянат Мінска (Д4) 5 14 4 3 7 19–33 15
2009 Чэмпіянат Мінска (Д4) 3 1/32 фіналу
2010 Чэмпіянат Мінска (Д4) 4 18 10 2 6 35–17 32 1/32 фіналу
2011 Чэмпіянат Мінска (Д4) 1
2012 Чэмпіянат Мінска (Д4) 3 14 7 2 5 25–20 23
2013 Чэмпіянат Мінска (Д4) 9 22 7 4 11 36–38 25
2014 Другая — Б (Д3) 6 22 8 5 9 28–26 29 1/64 фіналу
Матчы за 11 месца1 12 2 0 2 0 4–4
2015 Другая — Б (Д3) 4 18 10 4 4 27–13 34 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 3 142 7 4 3 21–13 25 Выхад у Першую лігу
2016 Першая (Д2) 9 26 9 6 11 35–36 33 1/16 фіналу
2017 Першая (Д2) 3 30 17 6 7 60–29 57 1/16 фіналу Атрыманне месца ў Вышэйшай лізе
2018 Вышэйшая (Д1) 14 30 6 6 18 20–41 24 1/8 фіналу
2019 Вышэйшая (Д1) 16 30 1 3 26 4–63 6 1/8 фіналу Зняцце з чэмпіянату3
  • 1 Стыкавыя матчы супраць клуба «Асіповічы», які заняў 6 месца ў групе А (1:1, 3:3 — паражэнне па меншай колькасці гасцявых галоў).
  • 2 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 5—2—1, розніца мячоў 17—7.
  • 3 «Тарпеда» знялося з чэмпіянату пасля 15 праведзеных матчаў, у застаўшыхся гульнях былі залічаны тэхнічныя паражэнні з лікам 0:3.

Галоўныя трэнеры

Зноскі

Спасылкі