ФК БАТЭ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 184: Радок 184:


=== 2021 год ===
=== 2021 год ===
У пачатку [[Сезон 2021 ФК Маладзечна|сезона 2021 года]] фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні<ref>{{cite web|url = https://sport.tut.by/news/football/720682.html|title = Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей|date = 2021-02-28|work = [[TUT.bz]]|language = ru|accessdate = 2021-02-28}}</ref>.
У пачатку [[Сезон 2021 ФК БАТЭ|сезона 2021 года]] фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні<ref>{{cite web|url = https://sport.tut.by/news/football/720682.html|title = Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей|date = 2021-02-28|work = [[TUT.bz]]|language = ru|accessdate = 2021-02-28}}</ref>.


=== Эмблемы ===
=== Эмблемы ===

Версія ад 19:58, 28 лютага 2021

БАТЭ
ФК БАТЭ (2020).gif
Поўная назва ТАА «Футбольны клуб БАТЭ»
Мянушкі жоўта-блакітныя
Заснаваны 1996[1]
Горад Барысаў, Беларусь
Стадыён Барысаў-Арэна
Умяшчальнасць: 13400
Старшыня праўлення Андрэй Капскі
Галоўны трэнер Віталь Жукоўскі
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2020 2 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

БАТЭ — беларускі футбольны клуб з горада Барысаў. Хатні стадыён — Барысаў-Арэна. Каманда была заснавана ў 1996 годзе. Першы беларускі клуб, які прайшоў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

Гісторыя

1973—1981

У год стварэння БАТЭ (футбольны клуб Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання) выступаў ва ўсходняй зоне другой групы (Д2) чэмпіянату БССР. Ужо першы сезон склаўся для БАТЭ ўдала. Па яго выніках каманда дасягнула магчымасці на наступны год выступаць у чэмпіянаце рэспублікі.

У 1974 годзе БАТЭ дасягнуў першага поспеху — стаў чэмпіёнам БССР, выйграўшы за сезон 15 матчаў з 18 праведзеных. Аднак у наступным, 1975 годзе, БАТЭ прыйшлося задавальняцца толькі пятым месцам. У 1976 годзе БАТЭ аформіў своеасаблівы дубль, выйграўшы чэмпіянат і Кубак БССР.

У далейшым БАТЭ яшчэ раз станавіўся чэмпіёнам (1979), срэбным прызёрам (1978) чэмпіянату БССР і двойчы займаў чацвёртае месца (1977, 1981). У 1981 годзе каманда была расфарміравана.

1996—2006

1996—1998 гады

У 1996 годзе ініцыятыўная група вырашыла адрадзіць клуб. Прэзідэнтам футбольнага клуба БАТЭ быў абраны Анатоль Капскі, галоўным трэнерам стаў Юрый Пунтус. За два першых гады сваёй новай гісторыі клуб выйграў першынства Другой лігі і, фінішаваўшы другім у Першай, выйшаў у Вышэйшую лігу, дзе ў 1998 годзе адразу заваяваў срэбныя медалі.

1999 год

У 1999 годзе БАТЭ захапіў лідарства з першых тураў і, так і не аддаўшы яго нікому, упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь. 1999 год таксама стаў для клуба дэбютным у еўракубках. За БАТЭ тады выступалі пазнейшыя лідары зборнай Беларусі Аляксандр Глеб, Віталь Кутузаў, а таксама будучы галоўны трэнер Віктар Ганчарэнка.

2000—2001 гады

2000 год ізноў стаў для БАТЭ «срэбным». Чэмпіянат 2001 года прынёс клубу бронзавыя ўзнагароды.

2002 год

Сезон 2002 годзе стаў для БАТЭ неадназначным. Барысаўчане ўпершыню прабіліся ў фінал Кубка Беларусі, але з лікам 0:2 саступілі «Гомелю». Удала склаўся сезон на еўрапейскай арэне. Выступаючы ў Кубку Інтэртота, БАТЭ атрымаў упэўненую перамогу над прадстаўніком нямецкай Бундэслігі, клубам «Мюнхен-1860», а затым практычна на роўных згуляў з італьянскай «Балонняй». На фінішы чэмпіянату БАТЭ ў адчайнай барацьбе дагнаў «Нёман», які лідыраваў. У «залатым» матчы чэмпіянату атрымаў у дадатковы час перамогу з лікам 1:0, дзякуючы голу Валерыя Тарасенкі.

2003 год

У чэмпіянаце 2003 года БАТЭ, нягледзячы на ўпэўненую гульню, да канца сезона заставаўся на пятым месцы. У апошнім туры чэмпіянату яму належала сустракацца на выездзе з мінскім «Дынама». Гэта сустрэча павінна была даць адказ на пытанне, на якім месцы апынецца БАТЭ: на другім ці пятым. Але матч завяршыўся ўпэўненай перамогай БАТЭ 4:0, і каманда зноў заваявала срэбныя медалі.

2004 год

У 2004 годзе БАТЭ, які няўдала выступіў у Кубку УЕФА, на фінішы чэмпіянату зноў прэтэндаваў на самыя высокія месцы. Перад апошнім турам ён адставаў ад мінскага «Дынама» на два ачкі. І зноў апошняя сустрэча чэмпіянату мела быць з лідарам на выездзе. Аднак гэтым разам леташняму трыўмфу не наканавана было паўтарыцца. Саступіўшы 0:2, БАТЭ заняў другое месца.

2005 год

Сезон 2005 года стаў самым цяжкім у гісторыі БАТЭ. Па-першае, у канцы папярэдняга сезона каманду пакінуў яе нязменны трэнер Юрый Пунтус, якога на трэнерскім мастку БАТЭ змяніў Ігар Крывушэнка. Па-другое, у новы клуб Пунтуса перайшлі шэраг маладых гульцоў, на якіх у гэтым сезоне ўскладаліся вялікія надзеі. БАТЭ саступіў у фінале Кубка МТЗ-РІПА, а па выніках чэмпіянату апынуўся на пятым месцы, упершыню ў найноўшай гісторыі застаўшыся без медалёў.

2006 год

У 2006 годзе адзначаўся дзесяцігадовы юбілей узнаўлення клуба. І БАТЭ годна адзначыў гэту дату. Барысаўчане ўпершыню сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі. У фінале ў дадатковы час яны з лікам 3:1 перамаглі салігорскі «Шахцёр». У чэмпіянаце БАТЭ таксама фінішаваў першым, такім чынам, зрабіўшы своеасаблівы дубль.

Але на еўрапейскай арэне клуб выступіў не ўдала, саступіўшы ў другім кваліфікацыйным раўндзе Кубка УЕФА казанскаму «Рубіну» ў абедзвюх сустрэчах з агульным лікам 0:5.

2007—2011

2007 год

У 2007 годзе БАТЭ выйшаў у трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў УЕФА. У першым кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ прайграў у гасцях кіпрскаму АПОЭЛу 0:2, аднак у хатнім матчы пераламіць вынік двухраундавага супрацьстаяння на сваю карысць, перайграўшы праціўніка з лікам 3:0. У другім матчы быў упэўнена перайграны ісландскі «Хабнарфіёрдур» — 3:1 на выездзе, 1:1 у хатнім матчы. У трэцім раўндзе праціўнікам БАТЭ быў румынскі клуб «Сцяўа». Першы матч у Барысаве завяршыўся з лікам 2:2, у другім матчы мацней былі румыны — 2:0. Выбыўшы з розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, БАТЭ ў першым раўндзе Кубка УЕФА сустракаўся з іспанскім «Вільярэалам» — самым рэйтынгавым клубам розыгрышу — і атрымаў дзве паразы: 1:4 на выездзе і 0:2 на мінскім стадыёне «Дынама».

У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ датэрмінова, за чатыры тура да фінішу, заваяваў чэмпіёнскі тытул. У розыгрышы Кубка Беларусі БАТЭ зноў дайшоў да фіналу, дзе ў серыі пасляматчавых пенальці саступіў брэсцкаму «Дынама». У канцы года Ігар Крывушэнка нечакана сышоў на пост галоўнага трэнера мінскага «Дынама», галоўнага суперніка барысаўчан. Яго месца заняў Віктар Ганчарэнка, які ўзначальваў дубль БАТЭ.

2008 год

2008 год стаў асаблівым як у гісторыі БАТЭ, так і ўсяго беларускага футбола. БАТЭ пераадолеў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў УЕФА і стаў першым у гісторыі беларускага футбола клубам, які здолеў прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. У першым кваліфікацыйным раўндзе ў супернікі БАТЭ дастаўся ісландскі «Валюр», які быў пераможаны з агульным лікам 3:0 (2:0 дома і 1:0 у гасцях). У другім кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ па суме дзвюх сустрэч сенсацыйна адолеў бельгійскі «Андэрлехт»: 2:1 у гасцях і 2:2 у хатняй сустрэчы. У трэцім кваліфікацыйным раўндзе супернікам БАТЭ быў балгарскі «Леўскі». Матч у Сафіі скончыўся з лікам 1:0 у карысць БАТЭ, а ў адказнай гульні ў Барысаве каманда забяспечыла неабходную нічыю 1:1.

У групавой стадыі БАТЭ патрапіў у групу H, разам з «Рэалам» (Мадрыд), «Ювентусам» (Турын), «Зенітам» (Санкт-Пецярбург). У першай гульні на выездзе БАТЭ саступіў «Рэалу» з лікам 0:2. У другой сваёй гульні з «Ювентусам» (2:2) БАТЭ стаў першым беларускім футбольным клубам, які набраў ачкі ў групавым этапе самага прэстыжнага еўрапейскага турніру. У трэцяй гульні на выездзе БАТЭ згуляў унічыю 1:1 з «Зенітам» з Санкт-Пецярбурга, а ў чацвёртай прайграў яму ў Мінску з лікам 0:2. У апошняй гульні групавога турніру БАТЭ згуляў з «Ювентусам» у нічыю з лікам 0:0, і ў выніку набраўшы 3 ачка ў 6 гульнях, клуб заняў апошняе месца ў групе і скончыў свой выступ у еўракубках.

31 кастрычніка 2008 года БАТЭ стаў пяцікратным чэмпіёнам Беларусі. У гэты дзень быў згуляны перанесены матч 17-га тура, у ім падапечныя Віктара Ганчарэнкі перамаглі жодзінскае «Тарпеда» з лікам 2:1 і за два тура да фінішу сталі недасягальнымі для іншых камандаў.

2009 год

У 2009 годзе барысаўчанам не атрымалася паўтарыць поспех 2008-га ў Еўропе. У Лізе чэмпіёнаў УЕФА БАТЭ дайшоў да трэцяга раўнда (у другім перайграўшы 2 разы з лікам 2:0 македонскі клуб «Македонія» са Скоп'я), дзе саступіў па суме двух матчаў латвійскаму «Вэнтспілсу» (0:1 і 2:1, па галах на выездзе). Пасля гэтага каманда патрапіла ў плэй-офф Лігі Еўропы УЕФА, дзе сустрэлася з балгарскім «Літэксам» (Ловеч). У першым матчы на сваім стадыёне беларусы прайгралі 0:1. Аднак у матчы ў адказ барысаўчане здолелі ў асноўны час адквітаць гэты дэфіцыт, а ў дадатковае — ўпэўнена развіць гэты поспех, у выніку — перамога 4:0 і пуцёўка ў групавы этап Лігі Еўропы УЕФА. Розыгрыш у групавым этапе БАТЭ пачаў з дзвюх параз: ад «Бенфікі» — 0:2 і «Эвертана» — 1:2 (гол на рахунку Дзмітрыя Ліхтаровіча). У наступным матчы была атрымана валявая перамога над грэчаскім АЕКам 2:1 (Паўлаў, Алумона). У Грэцыі праціўнікі разышліся мірам — 2:2 (Радзівонаў, Валадзько), а пасля хатняй паразы ад «Бенфікі» 1:2 (Сасноўскі) барысаўчане страцілі шанцы на працяг барацьбы ў Лізе Еўропы. У заключным матчы групавога турніру барысаўчане на выездзе абгулялі «Эвертан» з лікам 1:0 (Юрэвіч) і з 7 ачкамі занялі 3 месца.

5 кастрычніка 2009 года, атрымаўшы перамогу над наваполацкім «Нафтанам» на полі барысаўскага гарадскога стадыёна, БАТЭ ў чацвёрты раз запар і шосты раз у найноўшай гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі. Яшчэ ў першым тайме ў вароты гасцей былі забіты чатыры безадказных мяча.

2010 год

Сезон 2010 стартаваў для БАТЭ 8 сакавіка, калі ў матчы c уладальнікам Кубка Беларусі 2008/09 наваполацкім «Нафтанам» быў разыграны першы ў гісторыі Суперкубак Беларусі. Перамогшы ў серыі пасляматчавых пенальці, барысаўчане сталі першымі ўладальнікамі трафея.

23 мая 2010 года ў фінальным матчы за Кубак Беларусі на мінскім стадыёне «Дынама», БАТЭ з лікам 5:0 разграміў жодзінскае «Тарпеда» і ў другі раз у сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка.

26 жніўня 2010 года заваяваў права гуляць у групавым этапе Лігі Еўропы. Папярэдне быў абыграны ісландскі «Хабнафіёрдур» (5:1 дома, 1:0 у гасцях), затым параза па суме 2 матчаў ад дацкага «Капенгагена» (0:0 дома і 2:3 у гасцях) у Лізе чэмпіёнаў. Затым у кваліфікацыі Лігі Еўропы быў двойчы абыграны партугальскі «Марыціму» (3:0 дома і 2:1 у гасцях). Па выніках лёсавання супернікамі БАТЭ сталі нідэрландскі АЗ (перамога 4:1 дома, параза 0:3 у гасцях), «Дынама» (Кіеў; 2:2 у гасцях, параза 1:4 дома), «Шэрыф» (Ціраспаль; перамога 1:0 у гасцях; перамога 3:1 дома). Па выніках групавога турніру барысаўчане ўпершыню выйшлі ў 1/16 фіналу еўрапейскага кубка, дзе па суме дзвюх сустрэч саступілі французскаму «Пары Сен-Жэрмен» (2:2 дома і 0:0 на выездзе).

13 лістапада 2010, абыграўшы ў гасцявым матчы клуб «Белшына» (Бабруйск), БАТЭ датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі сезона 2010 года.

2011 год

2 жніўня 2011 гады клуб атрымаў права гуляць у раўндзе плэй-оф чэмпіёнскай кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы ў другім кваліфікацыйным раўндзе «Лінфілд» (1:1 у гасцях, 2:0 хаты), а ў трэцім — «Экранас» (0:0 у гасцях, 3:1 хаты). 24 жніўня БАТЭ абыграў аўстрыйскі «Штурм» у гасцях 0:2 (1:1 дома) і другі раз у сваёй гісторыі выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы, пры гэтым, месца ў трэцім кошыку. Па выніках лёсавання БАТЭ адправіўся ў групу H разам з «Барселонай», «Міланам» і «Вікторыяй» (Пльзень).

Ліга чэмпіёнаў далася БАТЭ цяжка. Першы матч з «Вікторыяй» (Пльзень) быў згуляны з лікам 1:1. У другім матчы БАТЭ саступіў «Барселоне» з лікам 0:5. У трэцім матчы саступіў «Мілану» 0:2. Чацвёрты матч быў, мабыць, лепшым у гэтай Лізе чэмпіёнаў. БАТЭ згуляў унічыю з «Міланам» 1:1. Пяты матч быў важны: у ім вырашаўся далейшы ўдзел у Лізе Еўропы. БАТЭ прайграў матч з «Вікторыяй» (Пльзень) і амаль страціў шанцы на трэцяе месца ў групе. Апошні матч у Барселоне быў прайграны з лікам 4:0, і БАТЭ завяршыў удзел у турнірах.

У гэтым жа годзе клуб у шосты раз запар стаў чэмпіёнам Беларусі.

2012 год

У 2012 годзе БАТЭ ў другі раз запар выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў. У першых двух матчах барысаўчане сенсацыйна перамаглі французскі «Ліль» (3:1) і нямецкую «Баварыю» (3:1). Але ў двух наступных прайгралі іспанскай «Валенсіі» (0:3 і 2:4). Пасля чаго БАТЭ саступіў «Ліля» (0:2) і «Баварыі» (1:4) і, заняўшы трэцяе месца ў групе, перайшоў у Лігу Еўропы. Дарэчы, «Баварыя» ў тым сезоне атрымала ўпэўненую перамогу ў Лізе чэмпіёнаў, а БАТЭ стаў адзіным клубам, які змог забіць мюнхенцам больш за два мячы ў аднім матчы.

11 лістапада перамог з лікам 5:1 клуб «Мінск» і датэрмінова ў сёмы раз запар стаў чэмпіёнам Беларусі.

2013 год

У пачатку 2013 БАТЭ гуляў у матчах 1/16 Лігі Еўропы супраць турэцкага «Фенербахчэ». У сувязі з рэканструкцыяй мінскага стадыёна «Дынама», дзе БАТЭ звычайна праводзіў міжнародныя сустрэчы, клуб быў вымушаны шукаць іншую пляцоўку. У выніку матч прайшоў у Гродна. Нягледзячы на тое, што «Фенербахчэ» амаль увесь матч было ў меньшасці, матч скончыўся ўнічыю 0:0. У адказным матчы БАТЭ прапусціў з пенальці (0:1) і скончыў выступленне ў турніры.

У чэмпіянаце 2013 БАТЭ стартаваў не вельмі ўпэўнена, у выніку чаго лідарства ў табліцы перахапіў салігорскі «Шахцёр». Улетку барысаўчане наладзілі гульню, і, атрымоўваючы перамогу за перамогай, пачалі даганяць салігорскі клуб.

Расчараваннем для аматараў клуба стала выступленне БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў. На першай жа стадыі (2-і кваліфікацыйны раўнд) барысаўскі клуб саступіў казахстанскаму «Шахцёру» з Караганды (0:1 дома і 0:1 у гасцях) і выбыў з розыгрышу еўракубкаў.

21 верасня 2013 БАТЭ ў гасцях перайграў салігорскі «Шахцёр» (3:0) і ўпершыню ў сезоне выйшаў на першае месца турнірнай табліцы. Дзякуючы чарзе няўдач салігорцаў БАТЭ хутка замацаваўся на першым радку.

12 кастрычніка 2013 было абвешчана аб тым, што Віктар Ганчарэнка пакідае пасаду галоўнага трэнера[2]. Новым галоўным трэнерам быў прызначаны Аляксандр Ермаковіч.

9 лістапада 2013, атрымаўшы перамогу ў 30-м туры над «Тарпеда-БелАЗ», БАТЭ стаў дзесяціразовым чэмпіёнам Беларусі.

2014 год

У сезоне 2014 БАТЭ быў вымушаны доўгі час змагацца за лідарства ў чэмпіянаце з мінскім «Дынама». У выніку, барысаўчанам пасля перамогі над мінчанамі ў матчы 29 тура (1 лістапада) удалося адарвацца і пасля наступнага тура датэрмінова ўзяць чарговае золата. Пры гэтым, БАТЭ паставіў рэкорд: каманда не прайгравала на працягу 31 матча чэмпіянату (ранейшы рэкорд — 29 матчаў — належаў віцебскай «Дзвіне» у сезоне 1994/95).

У Лізе чэмпіёнаў БАТЭ ўдалося чарговы, ужо чацвёрты, раз прабіцца ў групавы этап: хоць і з праблемамі, але былі пройдзеныя албанскі «Скендэрбэў», венгерскі «Дэбрэцэн» і славацкі «Слован». Але ў групавым этапе барысаўчане пацярпелі па два разгромных паражэння ад «Порту» і данецкага «Шахцёра». Адна перамога над «Атлетыкам» з Більбаа не дазволіла барысаўчанам узняцца вышэй за апошняе месца ў групе. Пры гэтым па колькасці прапушчаных у групавым этапе галоў (24) БАТЭ паставіў новы антырэкорд у гісторыі Лігі чэмпіёнаў.

2015 год

У сезоне 2015 БАТЭ здолеў трэці раз стаць уладальнікам Кубка Беларусі, у фінале перайграўшы салігорскі «Шахцёр» з лікам 4:1. У чэмпіянаце клуб таксама не меў праблем, амаль ад пачатку сезона значна адарваўшыся ад канкурэнтаў і за чатыры туры да фінішу гарантаваўшы чарговае чэмпіёнства. Барысаўская серыя без паражэнняў у чэмпіянаце, якая была пачата ў папярэднім сезоне, была спынена толькі ў 15-м туры мінскім «Дынама» (0:1), такім чынам склала 45 матчаў.

У Лізе чэмпіёнаў БАТЭ зноў выйшаў групавы этап, па чарзе пераадолеўшы ірландскі «Дандалк», венгерскі «Відэатон» і сербскі «Партызан». Супернікамі на групавым этапе сталі «Барселона», «Рома» і «Баер», сярод якіх БАТЭ лічыўся аўтсайдэрам. Аднак у другім туры групавога этапу барысаўчане нечакана нанеслі паражэнне «Роме» (3:2). У выніку барысаўчане набралі 5 ачкоў і апынуліся апошнімі ў групе.

2016 год

Сезон 2016 атрымаўся для БАТЭ няўдалым. Каманда другі раз запар дайшла да фіналу Кубка Беларусі, але не змагла захаваць тытул, саступіўшы ў серыі пенальці жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗ». У Лізе чэмпіёнаў БАТЭ прайшоў у другім кваліфікацыйным раўндзе фінскі СІК, але ў трэцім саступіў ірландскаму «Дандалку» (1:0, 0:3) і выбыў у Лігу Еўропы, дзе таксама не выйшаў у групавы этап, прайграўшы ў плэй-оф кваліфікацыі па суме дзвюх сустрэч «Астане» з Казахстана (0:2, 2:2). У выніку БАТЭ ў другі раз з 2008 года застаўся без еўракубкаў восенню.

Адзіным адносным поспехам стаў упэўнены выступ у чэмпіянаце, дзе БАТЭ адразу захапіў лідарства, а асноўныя канкурэнты — мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр» — у пачатку турніру страцілі шмат ачкоў. 14 кастрычніка 2016 года ў матчы 25-га тура БАТЭ перамог мікашэвіцкі «Граніт» у Лунінцы (радзіме галоўнага трэнера барысаўчан Аляксандра Ермаковіча) з лікам 1:0 і заўчасна стаў чэмпіёнам.

2017 год

У пачатку сезона 2017 БАТЭ прайграў ў паўфінале Кубка Беларусі брэсцкаму «Дынама» (0:2, 1:0). Няўдала пачаўся для барысаўскага клуба і чэмпіянат краіны — прапусціўшы наперад асноўных канкурэнтаў (мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр»), БАТЭ доўгі час займаў другі і трэці радок. Пры гэтым БАТЭ ў матчах з прамымі канкурэнтамі атрымаў «сухія» перамогі (1:0 і 1:0 з «Дынама», 1:0 і 4:0 з «Шахцёрам»), аднак саступіў клубам з сярэдзіны і ніжняй частцы табліцы — «Слуцку», «Віцебску», «Мінску» і «Крумкачам».

У Лізе чэмпіёнаў БАТЭ прайшоў у другім кваліфікацыйным раўндзе армянскі «Алашкерт». У трэцім раўндзе пасля гасцявога паражэння ад чэшскай «Славіі» (0:1) барысаўчане не здолелі ў хатнім матчы забяспечыць неабходны лік — перамога барысаўчан 2:1 адправіла далей «Славію». БАТЭ перайшоў у Лігу Еўропы, дзе ў двухматчавым супрацьстаянні з украінскай «Александрыяй» пасля хатняй нічыі 1:1 здабыў валявую гасцявую перамогу 2:1 і выйшаў у групавы этап. Сапернікамі ў групе сталі англійскі «Арсенал», нямецкі «Кёльн» і сербская «Црвена Звезда».

Фініш сезона 2017 у нацыянальным чэмпіянаце азмрочыўся для БАТЭ шэрагам скандалаў. Шырокую вядомасць атрымала так званая «справа Верамко»: 23 верасня на хатні матч барысаўчан супраць «Слуцка» (які скончыўся з лікам 6:0) быў заяўлены і правёў увесь матч на лаўцы запасных брамнік Сяргей Верамко, які да таго адбыў пяціматчавую дыскваліфікацыю. Але разам з дыскваліфікацыяй быў накладзены штраф, у выпадку неаплаты якога дыскваліфікацыя падаўжалася да моманту аплаты, і, як высветілася, штраф быў аплачаны Верамко толькі 27 верасня. Дысцыплінарны камітэт АБФФ за неправамоцны ўдзел іграка 13 кастрычніка прысудзіў БАТЭ тэхнічнае паражэнне ў матчы са «Слуцкам» (0:3), што значна ўскладніла БАТЭ барацьбу за чэмпіёнства. Барысаўчане падалі апеляцыю, і 10 лістапада (за два туры да канца чэмпіянату) Апеляцыйны камітэт АБФФ, прызнаўшы віну Верамко, адмяніў папярэднае рашэнне Дысцыплінарнага камітэта і вярнуў тры ачкі, абмежаваўшыся штрафам. У матчах з удзелам БАТЭ таксама быў зафіксаваны шэраг памылковых судзейскіх рашэнняў: 28 кастрычніка ў матчы з «Нафтанам» пры ліку 1:0 на карысць барысаўчан быў прызначаны пенальці ў браму БАТЭ за гульню рукой (хоць мяч трапіў у плячо Віталю Гайдучыку). Пенальці быў рэалізаваны навапалачанамі, і матч скончыўся з лікам 1:1. Пазней, 18 лістапада, у перадапошнім туры ў матчы супраць «Нёмана» пры ліку 1:1 Віталь Радзівонаў пры дапамозе сваёй рукі адправіў мяч у браму, і арбітр залічыў гол (выніковы лік 3:1 на карысць БАТЭ).

Няўдачы на фінішы «Дынама» і «Шахцёра» разам з станоўчымі для БАТЭ вынікам «справы Верамко» дазволілі барысаўчанам перад апошнім турам выйсці на першае месца ў табліцы. Пры гэтым у гасцявым матчы апошняга тура супраць «Гарадзеі» БАТЭ было дастатковы згуляць унічыю, каб стаць чэмпіёнам. Аднак, адкрыўшы лік у матчы, барысаўчане тройчы прапусцілі, і к 75-й хвіліне «Гарадзея» перамагала 3:1 (у той час як мінскае «Дынама» ўпэўнена вяло ў сваім матчы і пераганяла барысаўчан). Тым не менш, Віталь Радзівонаў, які выйшаў на замену ў БАТЭ, на 79-й хвіліне забіў з пенальці, а на пятай дададзенай хвіліне ўсталяваў канчатковы лік 3:3, што прынесла БАТЭ чарговае чэмпіёнства.

2018 год

2018 год пачаўся для БАТЭ пад кіраўніцтвам новага трэнера — Алега Дулуба. Каманда ўпэўнена стартавала ў чэмпіянаце Беларусі, выйграўшы ў першых васьмі турах, аднак саступіла брэсцкаму «Дынама» ў Суперкубку Беларусі і ў фінале Кубка Беларусі. Пасля першых няўдач ў чэмпіянаце Беларусі — нічыі з «Іслаччу» і паражэння ад «Гарадзеі» — Дулуб быў звольнены, выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў Аляксей Бага, які пазней быў зацверджаны на пасадзе. Пад яго кіраўніцтвам БАТЭ працягнуў паспяховы выступ у чэмпіянаце Беларусі, а ў Лізе чэмпіёнаў пасля перамог над фінскім ХІКам і азербайджанскім «Карабахам» саступіў у плэй-оф нідэрландскаму ПСВ і трапіў у групавы этап Лігі Еўропы.

22 верасня 2018 года пасля доўгай хваробы памёр старшыня праўлення клуба Анатоль Капскі, які стаяў на чале клуба з яго адраджэння ў 1996 годзе. Да канца сезона каманда выхадзіла на поле з траўрнымі павязкамі.

4 лістапада, пасля перамогі над гродзенскім «Нёманам», БАТЭ стаў 15-разовым чэмпіёнам Беларусі. У групавым раўндзе Лігі Еўропы БАТЭ сустрэўся з венгерскім «МОЛ Відзі», англійскім «Чэлсі» і грэчаскім ПАОКам. Пачаўшы з перамогі над «МОЛ Відзі», БАТЭ пасля саступіў ПАОКу і двойчы «Чэлсі», аднак перамогі ў двух апошніх турах над «МОЛ Відзі» і ПАОКам прынеслі барысаўскаму клубу месца ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

2019 год

Сезон 2019 пачаўся для БАТЭ з хатняй перамогі ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы над лонданскім «Арсеналам» (1:0), аднак у адказным матчы здарылася паражэнне 0:3, і барысаўскі клуб выбыў з турніру. У Суперкубку Беларусі БАТЭ другі раз запар прайграў брэсцкаму «Дынама», а ў Кубку Беларусі 2018/19 БАТЭ выбыў на стадыі чвэрцьфіналу, саступіўшы ў двухматчавым супрацьстаянні «Іслачы». У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ ў першай палове сезона ішоў уверсе табліцы, змагаючыся за першы радок з брэсцкім «Дынама» і салігорскім «Шахцёрам».

У 1-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў БАТЭ перамог польскі «Пяст», аднак у другім саступіў нарвежскаму «Русенбаргу». Перайшоўшы ў Лігу Еўропы, каманда ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе прайшла баснійскі клуб «Сараева», а ў плэй-оф, як і тры гады таму, трапіла на казахстанскую «Астану». Пасля паражэння ў гасцявым матчы 0:3 дома БАТЭ забіў толькі двойчы (2:0) і па суме дзвюх сустрэч выбыў з турніру.

Тым часам шэраг няўдач барысаўчан вывеў на першы радок у чэмпіянаце Беларусі брэсцкае «Дынама», якое без правалаў дайшло да канца сезона і заваявала чэмпіёнства. Такім чынам перарвалася серыя БАТЭ з 13 чэмпіёнстваў запар. Барысаўскі клуб у сезоне 2019 заваяваў срэбраныя медалі.

2020 год

У пачатку 2020 года клуб узначаліў Кірыл Альшэўскі. Пад яго кіраўніцтвам каманда пачала чэмпіянат з двух паражэнняў, але пасля справы пайшлі лепей, і неўзабаве БАТЭ ўключыўся ў барацьбу за прызавыя месцы. Таксама быў выйграны Кубак Беларусі — у фінале ў дадатковы час была атрымана перамога над брэсцкім «Дынама» (1:0). У Лізе Еўропы БАТЭ адразу выбыў з турніру, саступіўшы на выездзе сафійскаму ЦСКА (0:2). У чэмпіянаце Беларусі ж каманда доўгі час вяла змаганне за першы радок з салігорскім «Шахцёрам». У верасні 2020 года быў звольнены Кірыл Альшэўскі, новым трэнерам стаў яго памочнік Аляксандр Лісоўскі. Перад фінішам чэмпіянату БАТЭ ішоў першым, але нічыя ў апошнім туры з мінскім «Дынама» (0:0) адкінула барысаўчан на другі выніковы радок.

2021 год

У пачатку сезона 2021 года фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[3].

Эмблемы

Цяперашні склад

Станам на люты 2021 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[4].

Паз. Імя Нар.
16 Беларусь Бр Андрэй Кудравец 2003
35 Беларусь Бр Антон Чычкан 1995
48 Беларусь Бр Дзяніс Шчарбіцкі 1996
4 Сербія Аб Аляксандар Філіпавіч 1994
14 Чарнагорыя Аб Барыс Капітавіч 1994
19 Беларусь Аб Дзмітрый Бяссмертны 1997
32 Харватыя Аб Якаў Філіпавіч 1992
44 Беларусь Аб Уладзіслаў Малькевіч 1999
50 Беларусь Аб Аляксей Шалашнікаў 2002
74 Беларусь Аб Мікіта Супрановіч 2001
Беларусь Аб Максім Валадзько 1992
Беларусь Аб Сямён Лазарчык 2000
Беларусь Аб Рыгор Марцьянаў 2002
Беларусь Аб Даніла Нячаеў 1999
Беларусь Аб Павел Рыбак 1983
Паз. Імя Нар.
5 Беларусь ПА Яўген Яблонскі 1995
8 Беларусь ПА Станіслаў Драгун Капітан каманды 1988
18 Ісландыя ПА Вілюм Тоўр Вілюмсан 1998
33 Беларусь ПА Павел Няхайчык 1988
Беларусь ПА Сяргей Волкаў 1999
Расія ПА Павел Карасёў 1992
Беларусь ПА Аляксей Наско 1996
Беларусь ПА Павел Пашэвіч 2001
Узбекістан ПА Шахбоз Умараў 1999
11 Беларусь Нап Антон Сарока 1992
13 Беларусь Нап Мікалай Сігневіч 1992
15 Беларусь Нап Максім Скавыш 1989
26 Сербія Нап Няманя Міліч 1990
Нігерыя Нап Нурадзін Ідрыс 2002

Вярнуліся з арэнды

Паз. Імя Нар.
28 Беларусь Бр Аляксандр Свірскі 1999
30 Беларусь Бр Аляксей Чарных 1998
Паз. Імя Нар.
Беларусь Нап Ілья Васілевіч 2000

Рэзервовы склад

Паз. Імя Нар.
51 Беларусь Бр Вячаслаў Дзергачоў 2001
Беларусь Бр Раман Ціхаміраў 2002
23 Беларусь Аб Захар Волкаў 1997
Беларусь Аб Кірыл Абатураў 2003
Беларусь Аб Павел Бараноўскі 2003
Беларусь Аб Раман Бурак 2001
Беларусь Аб Ягор Осіпаў 2003
Беларусь Аб Мацвей Свідзінскі 2004
Беларусь Аб Максім Шкарадзёнак 2002
58 Беларусь ПА Максім Гаявой 2002
Паз. Імя Нар.
Беларусь ПА Арсеній Блоцкі 2004
Беларусь ПА Захар Гіцалеў 2004
Беларусь ПА Раман Пілецкі 2003
Беларусь ПА Уладзіслаў Русенчык 2001
Беларусь ПА Антон Тарусаў 2004
Беларусь ПА Аляксандр Французаў 2004
Беларусь ПА Цімафей Шаркоўскі 2004
Беларусь Нап Максім Белабровік 2003
Беларусь Нап Арцём Раманчык 2001
Беларусь Нап Герман Чалей 2002

Трэнерскі штаб

Дасягненні

  • Чэмпіён Беларусі (15): 1999, 2002, 2006—2018
  • Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 1998, 2000, 2003, 2004, 2019, 2020
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2001
  • Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2006, 2010, 2015, 2020
  • Фіналіст Кубка Беларусі (5): 2002, 2005, 2007, 2016, 2018
  • Уладальнік Суперкубка Беларусі (7): 2010, 2011, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017
  • Удзельнік групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА: сезоны 2008/2009, 2011/2012, 2012/2013, 2014/2015, 2015/2016 (першы сярод беларускіх футбольных клубаў)
  • Удзельнік групавой стадыі Лігі Еўропы: сезоны 2009/2010, 2010/2011, 2017/2018, 2018/2019 (першы сярод беларускіх футбольных клубаў)

Статыстыка выступаў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1996 Д3 1 28 25 2 1 79–10 77 Выхад у Другую лігу
1997 Д2 2 30 25 3 2 92–15 78 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу
1998 Д1 2 28 18 4 6 50–25 58 Чвэрцьфінал
1999 Д1 1 30 24 5 1 80–22 77 Паўфінал
2000 Д1 2 30 20 4 6 68–26 64 1/8 фіналу
2001 Д1 3 26 16 3 7 54–31 51 Чвэрцьфінал
2002 Д1 1 271 19 2 6 51–20 59 Фіналіст
2003 Д1 2 30 20 6 4 70–21 66 Чвэрцьфінал
2004 Д1 2 30 22 4 4 59–25 70 Паўфінал
2005 Д1 5 26 12 11 3 42–27 47 Фіналіст
2006 Д1 1 26 16 6 4 47–27 54 Уладальнік
2007 Д1 1 26 18 2 6 50–25 56 Фіналіст
2008 Д1 1 30 19 10 1 54–20 67 Паўфінал
2009 Д1 1 26 19 5 2 55–16 62 Паўфінал
2010 Д1 1 33 21 9 3 64–18 72 Уладальнік
2011 Д1 1 33 18 12 3 53–20 66 1/8 фіналу
2012 Д1 1 30 21 5 4 51–16 68 1/8 фіналу
2013 Д1 1 32 21 4 7 61–25 67 1/8 фіналу
2014 Д1 1 32 20 11 1 68–21 71 Чвэрцьфінал
2015 Д1 1 26 20 5 1 44–11 65 Уладальнік
2016 Д1 1 30 22 4 4 73–25 70 Фіналіст
2017 Д1 1 30 21 5 4 61–19 68 Паўфінал
2018 Д1 1 30 23 4 3 55–24 73 Фіналіст
2019 Д1 2 30 22 4 4 61–21 70 Чвэрцьфінал
2020 Д1 2 30 17 7 6 65–32 58 Уладальнік
  • 1 З улікам дадатковай гульні (перамога 1:0) за першае месца супраць гродзенскага «Нёмана». Уласна ў чэмпіянаце БАТЭ меў 56 ачкоў.

Міжнародныя кубкі

Кубак Г В Н П М
Ліга чэмпіёнаў 100 36 30 34 111–138
Кубак УЕФА/Ліга Еўропы 61 21 10 30 72–104
Кубак Інтэртота 6 4 1 1 8–2
Усяго 140 51 36 53 163–199
Сезон Спаборніцтва Раўнд Сапернік Дома У гасцях Вынік
1999/00 Кубак УЕФА к/р Расія Лакаматыў (Масква) 1:7 0:5 1:12
2000/01 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Арменія Шырак (Гюмры) 2:1 1:1 3:2
2 к/р Швецыя Хельсінгбарг 0:3 0:0 0:3
2001/02 Кубак УЕФА к/р Грузія Дынама (Тбілісі) 4:0 1:2 5:2
1 раўнд Італія Мілан 0:2 0:4 0:6
2002 Кубак Інтэртота 1 раўнд Данія Акадэміск (Капенгаген) 1:0 2:0 3:0
2 раўнд Германія Мюнхен 1860 4:0 1:0 5:0
3 раўнд Італія Балоння 0:0 0:2 0:2
2003/04 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Ірландыя Багеміянс (Дублін) 1:0 0:3 1:3
2004/05 Кубак УЕФА 1 к/р Грузія Дынама (Тбілісі) 2:3 0:1 2:4
2005/06 Кубак УЕФА 1 к/р Грузія Тарпеда (Кутаісі) 5:0 1:0 6:0
2 к/р Расія Крылы Саветаў (Самара) 0:2 0:2 0:4
2006/07 Кубак УЕФА 1 к/р Малдова Ністру (Атач) 2:0 1:0 3:0
2 к/р Расія Рубін (Казань) 0:2 0:3 0:5
2007/08 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Рэспубліка Кіпр АПОЭЛ (Нікасія) 3:0 (д. ч.) 0:2 3:2
2 к/р Ісландыя Хабнарфіёрдур 1:1 3:1 4:2
3 к/р Румынія Сцяўа (Бухарэст) 2:2 0:2 2:4
2007/08 Кубак УЕФА 1 раўнд Іспанія Вільярэал 0:2 1:4 1:6
2008/09 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Ісландыя Валюр (Рэйк’явік) 2:0 1:0 3:0
2 к/р Бельгія Андэрлехт (Брусель) 2:2 2:1 4:3
3 к/р Балгарыя Леўскі (Сафія) 1:1 1:0 2:1
Група H Іспанія Рэал (Мадрыд) 0:1 0:2
Група H Італія Ювентус (Турын) 2:2 0:0
Група H Расія Зеніт (Санкт-Пецярбург) 0:2 1:1
2009/10 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Паўночная Македонія Македонія (Скоп’е) 2:0 2:0 4:0
3 к/р Латвія Вэнтспілс 0:1 2:1 2:2
2009/10 Ліга Еўропы Плэй-оф Балгарыя Літэкс (Ловеч) 0:1 4:0 (д. ч.) 4:1
Група I Партугалія Бенфіка (Лісабон) 1:2 0:2
Група I Англія Эвертан (Ліверпул) 1:2 1:0
Група I Грэцыя АЕК (Афіны) 2:1 2:2
2010/11 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Ісландыя Хабнарфіёрдур 5:1 1:0 6:1
3 к/р Данія Капенгаген 0:0 2:3 2:3
2010/11 Ліга Еўропы Плэй-оф Партугалія Марытыму (Фуншал) 3:0 2:1 5:1
Група E Нідэрланды АЗ (Алкмар) 4:1 0:3
Група E Украіна Дынама (Кіеў) 1:4 2:2
Група E Малдова Шэрыф (Ціраспаль) 3:1 1:0
1/16 Францыя Пары Сен-Жэрмен 2:2 0:0 2:2
2011/12 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Паўночная Ірландыя Лінфілд (Белфаст) 2:0 1:1 3:1
3 к/р Літва Экранас (Панявежыс) 3:1 0:0 3:1
Плэй-оф Аўстрыя Штурм (Грац) 1:1 2:0 3:1
Група H Чэхія Вікторыя (Пльзень) 0:1 1:1
Група H Іспанія Барселона 0:5 0:4
Група H Італія Мілан 1:1 0:2
2012/13 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Паўночная Македонія Вардар (Скоп’е) 3:2 0:0 3:2
3 к/р Венгрыя Дэбрэцэн 1:1 2:0 3:1
Плэй-оф Ізраіль Хапаэль (Кір’ят-Шмана) 2:0 1:1 3:1
Група F Францыя Ліль 0:2 3:1
Група F Германія Баварыя (Мюнхен) 3:1 1:4
Група F Іспанія Валенсія 0:3 2:4
2012/13 Ліга Еўропы 1/16 Турцыя Фенербахчэ (Стамбул) 0:0 0:1 0:1
2013/14 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Казахстан Шахцёр (Караганда) 0:1 0:1 0:2
2014/15 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Албанія Скендэрбэў (Корча) 0:0 1:1 1:1
3 к/р Венгрыя Дэбрэцэн 3:1 0:1 3:2
Плэй-оф Славакія Слован (Браціслава) 3:0 1:1 4:1
Група H Партугалія Порту 0:3 0:6
Група H Іспанія Атлетык (Більбаа) 2:1 0:2
Група H Украіна Шахцёр (Данецк) 0:7 0:5
2015/16 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Ірландыя Дандалк 2:1 0:0 2:1
3 к/р Венгрыя Відэатон (Секешфехервар) 1:0 1:1 2:1
Плэй-оф Сербія Партызан (Бялград) 1:0 1:2 2:2
Група E Германія Баер 04 (Леверкузен) 1:1 1:4
Група E Італія Рома 3:2 0:0
Група E Іспанія Барселона 0:2 0:3
2016/17 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Фінляндыя СІК (Сейняёкі) 2:0 2:2 4:2
3 к/р Ірландыя Дандалк 1:0 0:3 1:3
2016/17 Ліга Еўропы Плэй-оф Казахстан Астана 2:2 0:2 2:4
2017/18 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Арменія Алашкерт (Мартуні) 1:1 3:1 4:2
3 к/р Чэхія Славія (Прага) 2:1 0:1 2:2
2017/18 Ліга Еўропы Плэй-оф Украіна Александрыя 1:1 1:2 2:3
Група H Сербія Црвена Звезда (Бялград) 0:0 1:1
Група H Англія Арсенал (Лондан) 2:4 0:6
Група H Германія Кёльн 1:0 2:5
2018/19 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Фінляндыя ХІК (Хельсінкі) 0:0 2:1 2:1
3 к/р Азербайджан Карабах (Агдам) 1:1 1:0 2:1
Плэй-оф Нідэрланды ПСВ (Эйндхавен) 2:3 0:3 2:6
2018/19 Ліга Еўропы Група L Венгрыя МОЛ Відзі (Секешфехервар) 2:0 2:0
Група L Грэцыя ПАОК (Салонікі) 1:4 3:1
Група L Англія Чэлсі (Лондан) 0:1 1:3
1/16 Англія Арсенал (Лондан) 1:0 0:3 1:3
2019/20 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Польшча Пяст (Глівіцы) 1:1 2:1 3:2
2 к/р Нарвегія Русенбарг (Тронхейм) 2:1 0:2 2:3
2019/20 Ліга Еўропы 3 к/р Боснія і Герцагавіна Сараева 0:0 2:1 2:1
Плэй-оф Казахстан Астана (Нур-Султан) 2:0 0:3 2:3
2020/21 Ліга Еўропы 2 к/р Балгарыя ЦСКА (Сафія) 0:2 0:2

Неафіцыйныя турніры

Сезон Спаборніцтва Раўнд Супернік Вынік
2000 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група В Украіна Дынама (Кіеў) 0:0
Група В Латвія Сконта (Рыга) 1:3
Група В Арменія Шырак (Гюмры) 5:1
Паўфінальная група Расія Спартак (Масква) 1:5
Паўфінальная група Малдова Зімбру (Кішынёў) 0:4
2003 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група В Таджыкістан Рэгар-ТадАЗ 2:0
Група В Латвія Сконта (Рыга) 1:1
Група В Арменія Пюнік (Ерэван) 1:1
1/4 фінала Расія Лакаматыў (Масква) 1:3
2007 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група А Таджыкістан Рэгар-ТадАЗ 2:0
Група А Расія ЦСКА (Масква) 0:2
Група А Казахстан Актабэ 2:0
1/4 фінала Малдова Шэрыф (Ціраспаль) 0:1
2008 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група D Арменія Бананц (Ерэван) 1:1
Група D Украіна Дынама (Кіеў) 1:1
Група D Узбекістан Пахтакор (Ташкент) 2:1
1/4 фінала Грузія Алімпі (Руставі) 2:1
Паўфінал Азербайджан Хазар-Ленкарань 1:2

Стадыён

Барысаў-Арэна

Доўгі час клуб гульні праводзіў на Барысаўскім гарадскім стадыёне, пабудаваным у 1963 годзе. Тады была ўзведзена адна трыбуна — заходняя. Зараз стадыён налічвае дзве трыбуны, агульнай умяшчальнасцю 5402 чалавекі. Усталяваныя мачты штучнага святла, ёсць электратабло. У 2008 годзе над усходняй трыбунай пабудаваны казырок. Матчы групавых этапаў еўракубкаў БАТЭ праводзіў на мінскім стадыёне «Дынама».

У 2010 годзе распачата будаўніцтва новага стадыёна. У 2014 годзе Барысаў-Арэна ўведзена ў строй.

Вядомыя гульцы

Наступныя гульцы БАТЭ выклікаліся ў нацыянальныя зборныя сваіх краін. Тлустым пазначаны гульцы, якія выклікаліся ў зборную падчас выступаў за БАТЭ.

Галоўныя трэнеры

Спасылкі

Зноскі