ФК Слуцк: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Цяперашні склад: + Альфрэд https://football.by/news/149168.html
Няма тлумачэння праўкі
Радок 69: Радок 69:
=== 2020 ===
=== 2020 ===
Слуцкі клуб добра пачаў сезон 2020, пасля сямі тураў аднаасобна ўзначальваў турнірную табліцу, нягледзячы на скарачэнне фінансавання з-за змены кіраўніцтва асноўнага спонсара — [[Слуцкі цукрарафінадны камбінат|Слуцкага цукрарафінаднага камбіната]] (дырэктар камбіната Мікалай Пруднік, які падтрымліваў клуб, быў арыштаваны пад так званай [[Цукровая справа|«цукровай справе»]]). Аднак пазней пайшлі паражэнні за паражэннямі, і «Слуцк» апусціўся ў ніжнюю палову табліцы, а ў канцы турніру вымушаны быў весці барацьбу за выжыванне. Яшчэ ў чэрвені, пасля першых няўдач, каманду пакінуў галоўны трэнер Віталь Паўлаў, выканаўцам абавязкаў трэнера застаўся яго памочнік [[Аляксандр Кончыц]], а ў кастрычніку «Слуцк» узначаліў [[Аляксандр Бразевіч]]. Пад яго кіраўніцтвам каманда заняла выніковае 14-е месца, аднак у стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе перайграла [[ФК Крумкачы Мінск|«Крумкачы»]] (2:0, 2:1) і засталася ў элітным дывізіёне.
Слуцкі клуб добра пачаў сезон 2020, пасля сямі тураў аднаасобна ўзначальваў турнірную табліцу, нягледзячы на скарачэнне фінансавання з-за змены кіраўніцтва асноўнага спонсара — [[Слуцкі цукрарафінадны камбінат|Слуцкага цукрарафінаднага камбіната]] (дырэктар камбіната Мікалай Пруднік, які падтрымліваў клуб, быў арыштаваны пад так званай [[Цукровая справа|«цукровай справе»]]). Аднак пазней пайшлі паражэнні за паражэннямі, і «Слуцк» апусціўся ў ніжнюю палову табліцы, а ў канцы турніру вымушаны быў весці барацьбу за выжыванне. Яшчэ ў чэрвені, пасля першых няўдач, каманду пакінуў галоўны трэнер Віталь Паўлаў, выканаўцам абавязкаў трэнера застаўся яго памочнік [[Аляксандр Кончыц]], а ў кастрычніку «Слуцк» узначаліў [[Аляксандр Бразевіч]]. Пад яго кіраўніцтвам каманда заняла выніковае 14-е месца, аднак у стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе перайграла [[ФК Крумкачы Мінск|«Крумкачы»]] (2:0, 2:1) і засталася ў элітным дывізіёне.

=== 2021 год ===
У пачатку [[Сезон 2021 ФК Слуцк|сезона 2021 года]] фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні<ref>{{cite web|url = https://sport.tut.by/news/football/720682.html|title = Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей|date = 2021-02-28|work = [[TUT.bz]]|language = ru|accessdate = 2021-02-28}}</ref>.


== Папярэднія назвы ==
== Папярэднія назвы ==

Версія ад 20:01, 28 лютага 2021

Слуцк
ФК Слуцк.gif
Поўная назва ГА «Спартыўны футбольны клуб „Слуцк“»
Заснаваны 1998
Горад Слуцк, Беларусь
Стадыён Гарадскі
Умяшчальнасць: 1896
Старшыня Віталь Бунас
Галоўны трэнер Аляксандр Бразевіч
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2020 14 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Слуцк»беларускі футбольны клуб з горада Слуцк, заснаваны ў 1998 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў 1998 годзе пад назвай «Слуцк», пазней стаў называцца «Слуцкцукар». Да 2007 гуляў у чэмпіянаце Мінскай вобласці, стаў чэмпіёнам вобласці ў 2002 і 2007.

У 2008 «Слуцкцукар» заявіўся ў Другую лігу, а па выніках сезона 2010 атрымаў месца ў Першай лізе. Тады ж клуб вярнуў назву «Слуцк».

У Першай лізе на працягу двух сезонаў клуб займаў пятае месца.

2013

У сезоне 2013 каманда разглядалася як адзін з фаварытаў турніру, але не лічылася галоўным прэтэндэнтам на павышэнне. Пачатак турніру атрымаўся не вельмі добры: каманда пацярпела паражэнні ў трэцім і чацвёртым турах. У выніку доўгі час прыйшлося даганяць галоўных канкурэнтаў: «Гарадзею» і «Віцебск». Пасля перамогі ў 14-м туры над «Віцебскам» (4:1) «Слуцк» выйшаў на другі радок, а пасля 21-га тура перагнаў «Гарадзею» і ўзначаліў турнірную табліцу. Пасля перамогі ў перадапошнім туры над «Віцебскам» (1:0) «Слуцк» стаў недасягальны для супернікаў і гарантаваў сабе выхад у Вышэйшую лігу.

2014

У сезоне 2014 каманда захавала асноўных ігракоў, узмацніўшыся пры гэтым шэрагам легіянераў. У выніку, каманда апынулася ў ніжняй частцы табліцы. Пазней, трохі паправіўшы сваё становішча, «Слуцк» узняўся на дзявяты радок, з якога пасля падзелу Вышэйшай лігі на шасцёркі трапіў у другую шасцёрку. У ніжняй палове табліцы справы ў «Слуцка» пайшлі лепш, ён узняўся на восьмае месца, але няўдалы фініш дазволіў гродзенскаму «Нёману» перагнаць случан, пакінуўшы тых дзявятымі.

2015

Сезон 2015 каманда пачала няўдала, неўзабаве апынуўшыся на апошнім радку табліцы. У жніўні 2015 года быў адпраўлены ў адстаўку шматгадовы галоўны тренер каманды Юрый Крот. Выконваць абавязкі галоўнага трэнера стаў ігрок каманды Вячаслаў Грыгараў. Пад яго кіраўніцтвам «Слуцк» здолеў паправіць сваё становішча, і сезон каманда скончыла на 11-м месцы з 14.

2016

У студзені 2016 года Грыгараў быў зацверджаны ў якасці галоўнага трэнера каманды. Пачатак сезона атрымаўся няўдалым, каманда апынулася ў зоне вылету. У чэрвені клуб развітаўся з вопытнымі ігракамі і лідарамі каманды — Ігарам Варанковым, Яўгенам Лашанковым і Сяргеем Цвяцінскім. У ліпені замест іх прыйшлі новыя ігракі, аднак каманда працягвала знаходзіцца ўнізе табліцы. Пасля паражэння ў верасні ад аўтсайдэра, мікашэвіцкага «Граніта», Грыгараў быў адпраўлены ў адстаўку, але неўзабаве кіраўніцтва клуба вырашыла пакінуць трэнера на пасадзе, а звольніць яго памочніка Андрэя Баса. Фініш каманда здолела правясці паспяхова, заняўшы выніковае 12-е месца з 16.

2017

У студзені 2017 года новым галоўным трэнерам замест Грыгарава быў прызначаны Віталь Паўлаў. Слуцкі клуб паспяхова пачаў сезон, выйшаўшы ў паўфінал Кубка Беларусі, а ў чэмпіянаце ішоў сярод лідараў, скончыўшы першую палову чэмпіянату на чацвёртым месцы. Другая палова сезона атрымалася для «Слуцка» менш удалай, і каманда заняла выніковы сёмы радок.

2018

Сезон 2018 каманда зноў пачала ўпэўнена і хутка апынулася сярод лідараў. Першую палову сезона «Слуцк» скончыў на пятым месцы. Аднак, другая палова сезона атрымалася значна горшай. Слуцкая каманда саступіла ў апошніх дзевяці матчах, але папярэдніх поспехаў хапіла, каб атрымаць выніковы восьмы радок.

2019

Сезон 2019 «Слуцк» пачаў няўдала і апынуўся недалёка ад зоны вылету, аднак добрая гульня ў сярэдзіне сезона дазволіла падняцца ў сярэдзіну табліцы. Пазней шэраг няўдач зноў апусціў каманду, аднак перамога ў апошнім туры дазволіла заняць выніковае 11-е месца.

2020

Слуцкі клуб добра пачаў сезон 2020, пасля сямі тураў аднаасобна ўзначальваў турнірную табліцу, нягледзячы на скарачэнне фінансавання з-за змены кіраўніцтва асноўнага спонсара — Слуцкага цукрарафінаднага камбіната (дырэктар камбіната Мікалай Пруднік, які падтрымліваў клуб, быў арыштаваны пад так званай «цукровай справе»). Аднак пазней пайшлі паражэнні за паражэннямі, і «Слуцк» апусціўся ў ніжнюю палову табліцы, а ў канцы турніру вымушаны быў весці барацьбу за выжыванне. Яшчэ ў чэрвені, пасля першых няўдач, каманду пакінуў галоўны трэнер Віталь Паўлаў, выканаўцам абавязкаў трэнера застаўся яго памочнік Аляксандр Кончыц, а ў кастрычніку «Слуцк» узначаліў Аляксандр Бразевіч. Пад яго кіраўніцтвам каманда заняла выніковае 14-е месца, аднак у стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе перайграла «Крумкачы» (2:0, 2:1) і засталася ў элітным дывізіёне.

2021 год

У пачатку сезона 2021 года фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[1].

Папярэднія назвы

  • 1998—2003: «Слуцк»
  • 2004—2010: «Слуцкцукар»
  • з 2011: «Слуцк»

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на люты 2021 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].

Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Дзмітрый Харытонаў 1997
30 Беларусь Бр Ілья Бранавец 1990
15 Беларусь Аб Андрэй Рум 2002
20 Беларусь Аб Дзяніс Образаў 1988
25 Беларусь Аб Ілья Рашчэня 1997
55 Беларусь Аб Аляксандр Анюкевіч 1992
Беларусь Аб Эдуард Жаўнераў 1987
3 Беларусь ПА Андрэй Крэнь 2003
8 Беларусь ПА Ягор Сямёнаў 1988
10 Беларусь ПА Сяргей Глябко 1992
11 Беларусь ПА Уладзіслаў Сычоў 2002
17 Нігерыя ПА Умар Махамед 1998
22 Беларусь ПА Яўген Вялько 1997
Паз. Імя Нар.
23 Беларусь ПА Ігар Бабко Капітан каманды 1985
74 Беларусь ПА Міхаіл Сачкоўскі 2002
77 Расія ПА Дзмітрый Сасін 1996
88 Беларусь ПА Кірыл Кладзько 2001
Беларусь ПА Валерый Бачароў 2000
Грузія ПА Шота Гвазава 1992
Расія ПА Юрый Клачкоў 1998
Беларусь ПА Андрэй Патапенка 2000
Расія ПА Раман Салімаў 1995
9 Беларусь Нап Кірыл Вяргейчык 1991
87 Беларусь Нап Яўген Апанасовіч 2002
Нігерыя Нап Стывен Альфрэд 1997

Рэзервовы склад

Паз. Імя Нар.
35 Беларусь Бр Ілья Веліч 2002
Украіна Бр Багдан Малайчук 2003
Беларусь Бр Ілья Мамай 2002
Беларусь Аб Уладзіслаў Бяляеў 2003
Беларусь Аб Данііл Гоцман 2003
Беларусь Аб Уладзіслаў Карпеня 2001
Беларусь Аб Мікіта Кухцік 2001
Беларусь Аб Ігар Міхнавец 1998
Паз. Імя Нар.
Беларусь Аб Уладзіслаў Невяроўскі 1998
Беларусь ПА Уладзіслаў Грамада 2002
Беларусь ПА Уладзіслаў Кульчыцкі 2002
Беларусь ПА Ілья Хацько 1999
Беларусь ПА Уладзіслаў Чабатар 2001
Беларусь Нап Уладзіслаў Арцем’еў 2000
Беларусь Нап Станіслаў Прахарэнка 2002

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2008 Другая (Д3) 5 30 15 6 9 53–37 51 1/32 фіналу
2009 Другая (Д3) 4 26 14 3 9 49–37 45 1/16 фіналу
2010 Другая (Д3) 2 34 25 6 3 79–30 81 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2011 Першая (Д2) 5 30 13 10 7 44–33 49 1/16 фіналу
2012 Першая (Д2) 5 28 15 7 6 59–27 52 1/16 фіналу
2013 Першая (Д2) 1 30 19 9 2 54–19 66 1/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2014 Вышэйшая (Д1) 9 32 11 7 14 26–34 40 1/8 фіналу
2015 Вышэйшая (Д1) 11 26 6 7 13 26–30 25 Чвэрцьфінал
2016 Вышэйшая (Д1) 12 30 6 12 12 22–34 30 Паўфінал
2017 Вышэйшая (Д1) 7 30 12 8 10 30–34 44 Чвэрцьфінал
2018 Вышэйшая (Д1) 8 30 11 3 16 26–36 36 Чвэрцьфінал
2019 Вышэйшая (Д1) 11 30 9 7 14 29–46 34 1/8 фіналу
2020 Вышэйшая (Д1) 14 291 8 3 18 31–55 27 1/8 фіналу
Пераходныя матчы2 2 2 0 0 4–1
  • 1 Матч апошняга тура Вышэйшай лігі 2020 «Слуцк» — «Смалявічы» са згоды АБФФ так і не быў згуляны.
  • 2 Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Крумкачоў» (Мінск), трэцяй каманды Першай лігі 2020 (2:0, 2:1).

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей (руск.). TUT.bz (28 лютага 2021). Праверана 28 лютага 2021.
  2. Главная команда (руск.). Афіцыйны сайт СФК «Слуцк»

Спасылкі