Гіпон: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
шаблон
Радок 1: Радок 1:
{{Старажытны горад
| загаловак =
| беларуская назва =
| арыгінальная назва =
| назва месца раскопак =
| краіна =
| вобласць =
| дата заснавання =
| дата разбурэння =
| даты без вікіфікацыі =
| імя заснавальніка =
| прычыны разбурэння =
| першае згадванне =
| альтэрнатыўныя імёны =
| нацыянальны склад =
| колькасць насельніцтва =
| сучасная лакацыя =
| фота руін =
| шырыня фота =
| подпіс фота =
|lat_dir = |lat_deg = |lat_min = |lat_sec =
|lon_dir = |lon_deg = |lon_min = |lon_sec =
|CoordAddon =
|CoordScale =
| катэгорыя ў Commons =
}}
[[Файл: Hippone.JPG|thumb|right|350px|Руіны рымскага горада Гіпон і каталіцкая [[базіліка|базіліка]] [[Аўгусцін Аўрэлій|Святога Аўгусціна]]]]
[[Файл: Hippone.JPG|thumb|right|350px|Руіны рымскага горада Гіпон і каталіцкая [[базіліка|базіліка]] [[Аўгусцін Аўрэлій|Святога Аўгусціна]]]]
'''Гіпон-Рэгій''', '''Гіпон Царскі''' ({{lang-la|Hyppō Regius}}, {{lang-grc|Ἱππών Βασιλικός}}) — старажытны горад ([[Анаба|Анаба]], [[Алжыр|Алжыр]]. Гістарычна гэты горад у [[Афрыка (рымская правінцыя)|правінцыі Афрыка]] быў важным горадам для [[фінікійцы|фінікійцаў]], [[берберы|бербераў]], [[рымляне|рымлян]] і [[вандалы|вандалаў]]. Гіпон быў сталіцай [[Каралеўства вандалаў і аланаў|Вандальскага царства]] з [[435|435]] па [[439|439 год да н. э.]], пакуль ён не быў перанесены ў Карфаген пасля [[захопу Карфагена вандаламі|захопу Карфагена вандаламі]] ў [[439|439 годзе]].<ref name="cam">{{cite book|last1=Merrills|first1=Andrew |last2=Miles|first2=Richard |title=The Vandals|url=https://books.google.com/books?id=yTIHPoyMOFYC|year=2009|publisher=John Wiley & Sons|isbn=978-1-4443-1808-1}}</ref>.
'''Гіпон-Рэгій''', '''Гіпон Царскі''' ({{lang-la|Hyppō Regius}}, {{lang-grc|Ἱππών Βασιλικός}}) — старажытны горад ([[Анаба|Анаба]], [[Алжыр|Алжыр]]. Гістарычна гэты горад у [[Афрыка (рымская правінцыя)|правінцыі Афрыка]] быў важным горадам для [[фінікійцы|фінікійцаў]], [[берберы|бербераў]], [[рымляне|рымлян]] і [[вандалы|вандалаў]]. Гіпон быў сталіцай [[Каралеўства вандалаў і аланаў|Вандальскага царства]] з [[435|435]] па [[439|439 год да н. э.]], пакуль ён не быў перанесены ў Карфаген пасля [[захопу Карфагена вандаламі|захопу Карфагена вандаламі]] ў [[439|439 годзе]].<ref name="cam">{{cite book|last1=Merrills|first1=Andrew |last2=Miles|first2=Richard |title=The Vandals|url=https://books.google.com/books?id=yTIHPoyMOFYC|year=2009|publisher=John Wiley & Sons|isbn=978-1-4443-1808-1}}</ref>.

Версія ад 18:39, 1 сакавіка 2021

Старажытны горад
Гіпон
36°52′57″ пн. ш. 7°45′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Гіпон (Зямля)
Гіпон
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Руіны рымскага горада Гіпон і каталіцкая базіліка Святога Аўгусціна

Гіпон-Рэгій, Гіпон Царскі (лац.: Hyppō Regius, стар.-грэч.: Ἱππών Βασιλικός) — старажытны горад (Анаба, Алжыр. Гістарычна гэты горад у правінцыі Афрыка быў важным горадам для фінікійцаў, бербераў, рымлян і вандалаў. Гіпон быў сталіцай Вандальскага царства з 435 па 439 год да н. э., пакуль ён не быў перанесены ў Карфаген пасля захопу Карфагена вандаламі ў 439 годзе.[1].

Ён быў цэнтрам некалькіх старажытных сабораў і домам філосафа, багаслова, Доктара Царквы і аднаго з самых важных Айцоў Царквы, Святога Аўгусціна Гіпонскава.

Гісторыя

Гіпа — гэта лацінізаваная назва «ʿpwn» (пун. 𐤏𐤐𐤅𐤍) верагодна, звязана са словам «ûbôn», якое азначае «гавань».[1] Горад быў упершыню заселены фінікійцамі з Ціра прыкладна ў XII ст. да н. э.. Каб адрозніць яго ад «Hippo Diarhytus» (сучасная Бізерта ў Тунісе), рымляне пазней назвалі яго Hippo Regius («Гіпонам Царскім»), таму што гэта была адна з рэзідэнцый нумідыйскіх цароў. Яго бліжэйшая рака была лацінізавана як Убус, а заліў на ўсход ад яе быў вядомы як заліў Гіпа.

Марскі горад каля вусця ракі Убус, ён стаў рымскай калоніяй, якая квітнела і стала буйным горадам у Рымскай Афрыцы. Ён таксама найбольш вядомы як епархія Святога Аўгусціна Гіпонскава ў яго пазнейшыя гады. У 430 годзе вандалы прасунуліся на ўсход уздоўж узбярэжжа Паўночнай Афрыкі і асадзілі сцяной горад. Унутры Святы Аўгустын і яго святары маліліся аб выратаванні ад захопнікаў, выдатна ведаючы, што падзенне горада будзе азначаць смерць або зварот у арыянства для большай часткі каталіцкага насельніцтва[1]. 28 жніўня 430 года, праз тры месяцы пасля пачатку аблогі, Святы Аўгустын (якому было 75 гадоў) памёр, магчыма, ад голаду ці стрэсу, паколькі пшанічныя палі за межамі горада былі неапрацаваныя. Праз 14 месяцаў голад і непазбежныя хваробы спусташалі як жыхароў горада, так і вандалаў за яго сценамі. Горад паў пад ціскам вандалаў, і кароль Гейзерых зрабіў яго першай сталіцай Вандальскага царства да захопу Карфагена ў 439 годзе.

Гіпон быў заваяваны Усходняй Рымскай імперыяй у 534 годзе і знаходзіўся пад візантыйскім валадарствам да 698 года, калі яго не захапілі мусульмане; арабы аднавілі горад у VIII стагоддзі.

Прыкладна ў трох кіламетрах ад Гіпона ў XI стагоддзі берберскія зірыды заснавалі горад Белеб-эль-Анаб, які іспанцы занялі на працягу некалькіх гадоў У XVI стагоддзі, потым ужо французы занялі гэтае месца. Францыя зноў захапіла гэты горад у 1832 годзе. Ён быў перайменаваны ў Бону і стаў адным з урадавых цэнтраў Канстанціна (дэпартамента) у Алжыры. У горадзе было 37 000 жыхароў, з якіх 10 800 былі карэнымі жыхарамі, якія складаліся з 9 400 мусульман і 1400 жыдоў, 15700 былі французамі і 10 500 замежнікамі, уключаючы шматлікіх італьянцаў.

Царкоўная гісторыя

Гіпон быў старажытай рыма-каталіцкай дыяцэзіяй, адной з шматлікіх суфраганых епархій у былой рымскай правінцыі Нумідыі, з часоў французскага каланіяльнага валадарства, якая ўваходзіла ў склад французскага каланіяльнага дэпартамента Канстанцін. У ім ёсць некалькі старажытных руін, бальніца, пабудаваная Кангрэгацыяй малых сёстраў бедных, і базіліка, прысвечаная Св. Аўгусціну. Акрамя манастыра біскупа, у дыяцэзіі было па меншай меры яшчэ тры манастыра.

Епархія была заснавана каля 250 года. Вядомыя толькі гэтыя шэсць біскупаў Гіпона:

  • Святы Феаген (256? — 259?)
  • Святы Лявонцій (? – 303?)
  • Фідэнцый (? - ?304)
  • Валерый (388? – 396), якога рукапалажыў Св. Аўгусцін
  • Святы Аўгусцін (354 – 28 жніўня 430, каад'ютар ў 395, Біскуп у 396)
  • Іраклій (каад'ютар з 426, біскуп з 430)

Прыкладна ў 450 годзе кафедра знікла.

Сабор у Гіпону

У Гіпону адбылося тры царкоўныя сабора (393, 394, 426), а таксама яшчэ сіноды - таксама ў 397 (дзве сесіі, чэрвень і верасень) і 401 годзе, усё пры Св. Аўгусціне.

Старажытныя сіноды ў Афрыцы праводзіліся, за рэдкім выключэннем (Гіпон (393); Мілевум (402)) у Карфагене. З лістоў Святога Кіпрыяна вядома, што, акрамя часу ганенняў, афрыканскія епіскапы сустракаліся па меншай меры раз у год, вясной, а часам і восенню. 6-7 сінодаў, напрыклад, былі праведзены пад старшынствам Святога Кіпрыяна. На працягу дзесяцігоддзя яго служэння (249-258) і больш 15 гадоў пры Св. Аўрэліі (391-429). Гіпонскі сінод ў 393 годзе загадаў праводзіць агульны сход штогод, але гэта было палічана занадта цяжкім для епіскапаў, і на Карфагенскім сінодзе 407 года было вырашана праводзіць агульны сход толькі тады, калі гэта неабходна для патрэб ўсёй Афрыкі, і яно павінна было праводзіцца ў найбольш зручным для гэтай мэты месцы. Не ўсе епіскапы краіны былі абавязаныя ўдзельнічаць на агульным сінодзе. На сінодзе Гіпона (393) было загадана, каб з кожнай епархіі дасылаліся прадстаўнікі епіскапаў, калі яны самі не могуць удзельнічаць. З Трыпалі патрабаваўся толькі адзін, з-за беднасці біскупаў гэтай дыяцэзіі. На сінодзе Гіпона (393), а затым на сінодзе (397) у Карфагене быў складзены спіс кніг Святога Пісання, і гэтыя кнігі (у тым ліку некаторыя, якія лічыліся пратэстантамі апакрыфічнымі) дагэтуль лічацца Каталіцкай Царквой — канонам.

Тытульная кафедра

Дыяцэзія Гіпона была намінальна адроджана ў 1400 годзе як рыма-каталіцкая тытульная дыяцэзія, для якога не было зарэгістравана ніводнага біскупа. Ён спыніў сваё існаванне 23 верасня 1867 года, калі пасад быў афіцыйна аб'яднаны з рыма-каталіцай дыяцэзіяй Канстанціны.

Зноскі

  1. а б в Merrills, Andrew; Miles, Richard (2009). The Vandals. John Wiley & Sons. ISBN 978-1-4443-1808-1. Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "cam" вызначана некалькі разоў з розным зместам

Крыніцы