Павел Віталевіч Забелін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
абнаўленне звестак
Радок 40: Радок 40:
== Міжнародная кар’ера ==
== Міжнародная кар’ера ==
15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за [[Моладзевая зборная Беларусі па футболе|моладзевую зборную Беларусі]], выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча з юніёрскай зборнай Украіны.
15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за [[Моладзевая зборная Беларусі па футболе|моладзевую зборную Беларусі]], выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча з юніёрскай зборнай Украіны.

== Дасягненні ==
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} Уладальнік [[Суперкубак Беларусі па футболе|Суперкубка Беларусі]]: [[Суперкубак Беларусі па футболе 2021|2021]]


== Статыстыка выступленняў ==
== Статыстыка выступленняў ==
Радок 78: Радок 81:
Пасля жорсткага разгону [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|акцый пратэстаў]], выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на [[Прэзідэнцкія выбары 2020 года ў Беларусі|прэзідэнцкіх выбарах 2020 года]], збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=258896 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА]</ref>.
Пасля жорсткага разгону [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|акцый пратэстаў]], выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на [[Прэзідэнцкія выбары 2020 года ў Беларусі|прэзідэнцкіх выбарах 2020 года]], збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=258896 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА]</ref>.


{{Зноскі}}
{{Зноскі|2}}


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 22:51, 2 сакавіка 2021

Футбол
Павел Забелін
Поўнае імя Павел Віталевіч Забелін
Нарадзіўся 30 чэрвеня 1995(1995-06-30)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 195 см
Вага 87 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Шахцёр
Нумар 28
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2020 Беларусь Нёман (Гродна) 79 (7)
2016   Беларусь Баранавічы 13 (4)
2016—2017   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 44 (13)
2021— Беларусь Шахцёр (Салігорск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 студзеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 красавіка 2015

Павел Забелін (нар. 30 чэрвеня 1995) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра».

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР гродзенскага «Нёмана», з 2011 года выступаў за дубль клуба. У сезоне 2013 замацаваўся ў рэзервовай камандзе, стаў капітанам дубля. У 2014 годзе ўжо стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 верасня 2014 года ў матчы супраць «Дняпра», выйшаўшы на замену на 83-й хвіліне.

Перад сезонам 2015 значная колькасць маладых ігракоў, у тым ліку і Забелін, была пераведзена ў асноўны склад. 4 красавіка 2015 года забіў свой першы гол за «Нёман» (у браму БАТЭ ў адказным матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі, выніковы лік 1:2). У сезоне 2015 рэгулярна з’яўляўся ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.

У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Баранавічам»[3], а ў ліпені таго ж года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт»[4]. У складзе «Граніта» стаў іграком асновы, у матчы апошняга тура забіў гол у браму «Белшыны» ўдарам з 35 метраў, аднак гэта на дапамагло мікашэвіцкаму клубу захаваць месца ў элітным дывізіёне. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Гродна[5].

У студзені 2017 года распачаў перадсезонную падрыхтоўку з «Нёманам», з якім у лютым падпісаў новы трохгадовы кантракт[6]. Аднак, у сакавіку зноў далучыўся да «Граніта»[7]. У «Граніце» ў сезоне 2017 быў трывалым іграком асновы, з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду дэбютанту Вышэйшай лігі — клубу «Смалявічы»[8], аднак ужо праз два тыдні арэнднае пагадненне было разарвана[9]. Пазней праходзіў прагляд у «Крумкачах», аднак клуб не здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе, і паўабаронца вярнуўся ў «Нёман», у складзе якога пачаў сезон 2018. Гуляў пераважна за дубль, з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру дублёраў, у асноўнай камандзе правёў 9 матчаў у чэмпіянаце і 2 у Кубку Беларусі. У сезоне 2019 стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе, у канцы сезона стаў выхадзіць у стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» да канца 2020 года[10]. У сезоне 2020 замацаваўся ў асноўным складзе, забіў 7 галоў, чым дапамог гродзенцам заняць пятае месца ў чэмпіянаце.

У студзені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[11].

Міжнародная кар’ера

15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча з юніёрскай зборнай Украіны.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Нёман Беларусь 11 0
2012 дубль Нёман Беларусь 5 1
2013 дубль Нёман Беларусь 32 8
2014 Д1 Нёман Беларусь 4 0
2015 Д1 Нёман Беларусь 21 0
2016 (1) Д2 Баранавічы Беларусь 13 4
2016 (2) Д1 Граніт Беларусь 14 1
2017 Д2 Граніт Беларусь 30 12
2018 Д1 Нёман Беларусь 9 0
2019 Д1 Нёман Беларусь 17 0
2020 Д1 Нёман Беларусь 28 7

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].

Зноскі

Спасылкі