Юрый Ігаравіч Кендыш: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: афармленне з дапамогай AWB
→‎Дасягненні: абнаўленне звестак
Радок 58: Радок 58:


== Дасягненні ==
== Дасягненні ==
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} {{Зл}} [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Чэмпіён Беларусі]]: [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016|2016]]
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} {{Зл}} [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Чэмпіён Беларусі]] (2): [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016|2016]], [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020|2020]]
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} Уладальнік [[Суперкубак Беларусі па футболе|Суперкубка Беларусі]] (2): [[Суперкубак Беларусі па футболе 2016|2016]], [[Суперкубак Беларусі па футболе 2017|2017]]
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} Уладальнік [[Суперкубак Беларусі па футболе|Суперкубка Беларусі]] (3): [[Суперкубак Беларусі па футболе 2016|2016]], [[Суперкубак Беларусі па футболе 2017|2017]], [[Суперкубак Беларусі па футболе 2021|2021]]
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016
* {{Сцяг|Літва||20px}} {{Зл}} [[Чэмпіянат Літвы па футболе|Чэмпіён Літвы]]: [[A Ліга Літвы 2015|2015]]
* {{Сцяг|Літва||20px}} {{Зл}} [[Чэмпіянат Літвы па футболе|Чэмпіён Літвы]]: [[A Ліга Літвы 2015|2015]]

Версія ад 22:59, 2 сакавіка 2021

Футбол
Юрый Кендыш
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Юрый Ігаравіч Кендыш
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1990(1990-06-10)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 73 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Шахцёр
Клубная кар’ера[* 1]
2007 Беларусь МТЗ-РІПА-2 (Мінск) 29 (1)
2008 Беларусь ПМЦ (Паставы) 14 (0)
2009—2011 Беларусь Партызан (Мінск) 66 (3)
2012 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 11 (0)
2012 Беларусь Славія-Мазыр 11 (0)
2013 Беларусь Дынама-Брэст 19 (1)
2014 Літва Тракай 34 (4)
2015 Літва Жальгірыс (Вільнюс) 31 (6)
2016—2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 41 (3)
2017   Малдова Шэрыф (Ціраспаль) 7 (2)
2018—2019 Малдова Шэрыф (Ціраспаль) 42 (15)
2020— Беларусь Шахцёр (Салігорск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 7 (0)
2016— Беларусь Беларусь 12 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 снежня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2020

Юрый Кендыш (нар. 10 чэрвеня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера

Клубная

Гуляў за пастаўскі ПМЦ, мінскі МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»).

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У жніўні 2012 года знаходзіўся на праглядзе ў падмаскоўных «Хімках»[4], але не падышоў[5] і хутка падпісаў кантракт са «Славіяй-Мазыр»[6].

У студзені 2013 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У «Дынама» не быў трывалым іграком асновы, але нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У снежні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкі клуб.

У сакавіку 2014 года папоўніў склад дэбютанта літоўскай A Лігі — футбольнага клуба «Тракай»[7]. У складзе «Тракая» стаў трывала выступаць у асноўным складзе. Па выніках сезона 2014 быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Літвы.

У студзені 2015 года накіраваўся на прагляд у стан чэмпіёна Літвы — вільнюскага «Жальгірыса»[8]. Пасля паспяховага прагляду ў лютым 2015 года падпісаў кантракт са сталічным клубам[9]. У складзе «Жальгірыса» стаў адным з асноўных ігракоў і дапамог клубу выйграць чарговае чэмпіёнства.

Падрыхтоўку да сезона 2016 пачаў у складзе «Жальгірыса», але ў лютым прыбыў на прагляд у барысаўскі БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт[10]. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчан на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У маі 2016 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У першай палове 2017 года трывала гуляў у аснове барысаўчан, аднак улетку, пасля прыходу каманду Станіслава Драгуна, стаў радзей з’яўляцца на полі.

У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду малдаўскаму «Шэрыфу»[11]. Разам з «Шэрыфам» стаў чэмпіёнам Малдовы, выступаў у групавым этапе Лігі Еўропы. У снежні 2017 года стала вядома аб пераходзе Кендыша ў «Шэрыф» на трывалай аснове[12]. У складзе ціраспальскай каманды яшчэ два раз стаў чэмпіёнам краіны, а ў 2019 годзе з 13 галамі стаў таксама найлепшым бамбардзірам турніру.

У лістападзе 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[13].

Міжнародная

У 2011—2012 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

9 лістапада 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Грэцыі (1:0).

Дасягненні

Зноскі

Спасылкі