Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (Вята): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Replacing Viata._Вята_(1937).jpg with File:Viata,_Śviatoha_Jana._Вята,_Сьвятога_Яна_(1937).jpg (by CommonsDelinker because: File renamed: name unification by uploader).
 
Радок 3: Радок 3:
|Беларуская назва = Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
|Беларуская назва = Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
|Арыгінальная назва =
|Арыгінальная назва =
|Выява = [[File:Viata. Вята (1937).jpg|300px]]
|Выява = [[File:Viata, Śviatoha Jana. Вята, Сьвятога Яна (1937).jpg|300px]]
|Подпіс выявы =
|Подпіс выявы =
|Шырыня выявы =
|Шырыня выявы =

Актуальная версія на 09:14, 3 сакавіка 2021

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
Краіна  Беларусь
Вёска Вята
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Дэканат Мёрскі
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Будаўніцтва 19321934 гады
Стан дзейнічае

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля — рымска-каталіцкі храм у вёсцы Вяце Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Асвячэнне звана ў касцёле, 1937 г.

Пабудаваны ў 1932—1934 гадах з дрэва, калі вёска па рашэнні духоўнага суда ўвайшла ў склад лявонпальскай каталіцкай парафіі. Фундатарамі храма былі ксёндз Бародзіч і лявонпальскі пробашч Ян Завістоўскі, які стаў першым святаром у касцёле. Будынак узвялі жаўнеры Корпуса аховы памежжа пры дапамозе мясцовага насельніцтва.

24 чэрвеня 1937 года ў храме быў урачыста асвечаны і ўсталяваны звон імя маршала Пілсудскага, ахвяраваны палкоўнікам Люцыянам Янішэўскім. Адмыслова для яго ў 1936 годзе ў касцёле надбудавалі вежу. Адбылося паломніцтва ўсіх вернікаў парафіі да храма, якое скончылася набажэнствам. Касцёльны двор не змог змясціць усіх парафіян, акрамя таго прысутнічалі праваслаўныя і стараверы. Прыхаджане ахвяравалі два абразы Маці Божай Вастрабрамскай.

Па звестках 1938 года, набажэнствы адпраўляліся 12 разоў на год, існавала каталіцкае згуртаванне мужчын, двойчы на год адбываліся зборы эўхарыстычнага моладзевага руху і школьныя рэкалекцыі[1].

Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў пашкоджаны нямецкімі войскамі. У паваенны час касцёл пераўтварылі ў збожжасховішча, потым — склад ільну і воўны. Жыхары вёскі выратавалі ад знішчэння царкоўныя рэліквіі: абразы і звон.

Асвячэнне звана ў касцёле, 1937 г.

У пачатку 1990-х гадоў храм быў вернуты прыхаджанам, адрамантаваны і паўторна асвечаны ідолтаўскім пробашчам Антоніем Лосем. На цяперашні час з’яўляецца філіяльным касцёлам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах, імша адбываецца тройчы на год[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Асвячэнне звана ў касцёле, 1937 г.
Звон імя Ю. Пілсудскага

Помнік архітэктуры беларускага народнага дойлідства. Вырашаны прамавугольным зрубам, накрытым вільчыкавым дахам, які пераходзіць у трохгранную апсіду. Да фасада далучаны прамавугольны прытвор, двухграннае пакрыццё якога завяршае ўрэзаная чатырохгранная двух’ярусная шатровая званіца. Бакавыя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Малітоўная зала і апсіда перакрыты латковым скляпеннем, інтэр’ер ашаляваны. Над уваходам размешчаны хоры, у асноўнай прасторы вылучаецца амбон.

На вежы захаваўся звон імя Пілсудскага, адліты 12 траўня 1937 года ў Калішы. Ён аздоблены фрызам з барэльефам вайсковай атрыбутыкі і надпісам:

" Звон гэты ахвяраваны для крэсовага Храма Гасподняга ў Вяце над Дзвіной Віленскага ваяводства Корпусам унтэр-афіцэраў ваенна-марскога флота і Корпусам аховы памежжа[3] "

Зноскі

  1. Франц Сіўко.. Капліца ў Вяце . Ave Maria, № 11 (90) (2002). Праверана 21.02.2020.
  2. Мёры — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі . Catholic.by (11 кастрычніка 2016). Праверана 21.02.2020.
  3. Andrzej Betlej.. Dzwon Piłsudskiego (польск.). Kresy.pl (3 кастрычніка 2010). Праверана 21.02.2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Tryjankowski J. Poświęncenie dzwonu im. Marszałka Piłsudskiego ufunduwanego przez podoficerów // Wiarus. — 1937. — №30.