Бульвар Шаўчэнкі (Брэст): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 37: | Радок 37: | ||
== Цікавыя факты == |
== Цікавыя факты == |
||
Падчас [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|пратэстаў 2020 года]] 13 верасня на |
Падчас [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|пратэстаў 2020 года]] 13 верасня на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Шаўчэнкі супраць пратэстоўцаў выкарысталі вадамёт і за гэтым скрыжаваннем замацавалася нефармальная назва "''Вадамётнае скрыжаванне''", якую нават замацавалі ў Google картах<ref>[https://binkl.by/read/news/vodometnyj-perekrestok-v-breste-chto-izvestno/ 19 ОБВИНЯЕМЫХ И 37 ПОДОЗРЕВАЕМЫХ. «ВОДОМЕТНЫЙ ПЕРЕКРЕСТОК» В БРЕСТЕ — ЧТО ИЗВЕСТНО ПО УГОЛОВНОМУ ДЕЛУ] // BINKL.by</ref><ref>[https://pikabu.ru/story/v_google_kartyi_dobavili_perekrestok_vodometnyiy_v_breste_7727639 В Google карты добавили Перекресток водометный в Бресте] // Пикабу</ref>. |
||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
Версія ад 17:41, 4 сакавіка 2021
Бульвар Шаўчэнкі Брэст | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Працягласць | 700 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бульвар Шаўчэнкі — бульвар у цэнтральнай частцы Брэста, працягласць (ад праспекта Машэрава да моста цераз раку Мухавец) 700 метраў. Названы ў 1961 годзе ў гонар класіка украінскай літаратуры Тараса Шаўчэнкі. Разам з бульварам Касманаўтаў утварае адну з галоўных магістраляў, якае перасякае цэнтр горада з поўначы на поўдзень.
Першыя пабудовы на сучасным бульвары з’явіліся ў канцы XIX стагоддзя, у той час гэта была ўскраіна горада. Да 1950-х гадоў тут пераважала прыватная забудова сядзібнага тыпу. У 1960-я гады бульвар забудаваны 5 і 6-павярховымі жылымі дамамі з убудаванымі прадпрыемствамі гандлю і грамадскага харчавання. На скрыжаванні з Набярэжнай Францыска Скарыны паабапал бульвара ў 1961 годзе ўзведзены два першыя ў Брэсце 9-павярховыя дамы.
На бульвары размяшчаюцца ААТ «Будаўнічы трэст № 8», Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна, крама «Дываны», кнігарня «Мастацтва» і шэраг іншых гандлёвых аб’ектаў. У 1971 годзе пабудаваны 8-павярховы корпус ПУП «Брэсттурыст» (гасцініца «Беларусь»).
У 2002 годзе на скрыжаванні з Набярэжнай Францыска Скарыны ўсталяваны бронзавы бюст Тараса Шаўчэнкі — дар украінскага народа берасцейцам.
Цікавыя факты
Падчас пратэстаў 2020 года 13 верасня на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Шаўчэнкі супраць пратэстоўцаў выкарысталі вадамёт і за гэтым скрыжаваннем замацавалася нефармальная назва "Вадамётнае скрыжаванне", якую нават замацавалі ў Google картах[1][2].
Зноскі
Літаратура
- Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бульвар Шаўчэнкі (Брэст)