Мікола Панькоў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4: Радок 4:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Вучыўся ў [[Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія|Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі]], дзе ў адмысловым гуртку пад кіраўніцтвам дырэктара гімназіі [[С. Сахараў|С. Сахарава]] вучыўся складаць каталогі, рэгістраваць беларускія выданні. Падчас вучобы пачаў змяшчаць свае творы ў вучнёўскім часапісе «Школьная праца» (выйшла 14 нумароў), потым былі публікацыі ў газеце беларусаў Латвіі «[[Голас беларуса]]», у іншых перыядычных выданнях<ref name="КР"/>. За сувязь з беларускімі эсэрамі ў [[1926]] асуджаны латвійскімі ўладамі на 5 гадоў зняволення. Пасля вызвалення выдаваў у [[Дзвінск]]у часопіс «Школьная праца».
Вучыўся ў [[Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія|Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі]], дзе ў адмысловым гуртку пад кіраўніцтвам дырэктара гімназіі [[С. Сахараў|С. Сахарава]] вучыўся складаць каталогі, рэгістраваць беларускія выданні. Падчас вучобы пачаў змяшчаць свае творы ў вучнёўскім часапісе «Школьная праца» (выйшла 14 нумароў), потым былі публікацыі ў газеце беларусаў Латвіі «[[Голас беларуса]]», у іншых перыядычных выданнях<ref name="КР"/>. У міжваенны час — сябра [[Партыя беларускіх эсэраў|партыі эсэраў]]. За сувязь з беларускімі эсэрамі ў [[1926]] асуджаны латвійскімі ўладамі на 5 гадоў зняволення. Па вызваленні супрацоўнічаў з беларускімі перыёдыкамі ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і Латвіі.


Па ягоным сведчанні вядома, што яшчэ ў 1930-я гады ён здолеў выдаць дзве кнігі сваёй прозы: «Жывём» (вершы і апавяданні) і раман «У беларускіх лясах», наклад якіх згінуў у час [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайн]]ы<ref name="КР"/>. У часы нямецкай акупацыі працаваў інструктарам на чыгунцы.
Па ягоным сведчанні вядома, што яшчэ ў 1930-я гады ён здолеў выдаць дзве кнігі сваёй прозы: «Жывём» (вершы і апавяданні) і раман «У беларускіх лясах», наклад якіх згінуў у час [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]<ref name="КР"/>. У часы нямецкай акупацыі працаваў інструктарам на чыгунцы.


З лета [[1944]] — на эміграцыі. Жыў у лагерах для перамешчаных асоб, выдаваў рукапісныя часопісы. Нейкі час рэдагаваў часапіс «[[Баявая ўскалось]]», з’яўляўся адным з заснавальнікаў Беларускай бібліяграфічнай службы, Саюза беларускіх журналістаў, уваходзіў у склад Крывіцкага (беларускага) навуковага таварыства імя Ф. Скарыны<ref name="КР"/>. Браў удзел у з’ездзе беларускай эміграцыі ў [[1947]], быў сябрам [[Рада БНР|Рады БНР]]. Заснаваў Беларускае Інфармацыйнае Бюро і быў яго кіраўніком. У [[1956]] выйшаў з Рады БНР і разам з [[Яўхім Кіпель|Яўхімам Кіпелем]], [[Віктар Чабатарэвіч|Віктарам Чабатарэвічам]], [[Мікалай Шчорс|Міколам Шчорсам]], [[Лявон Савёнак|Лявонам Савёнкам]] заснаваў Камітэт Незалежнай Беларусі, у [[1984]] разам з [[Васіль Шчэцька|Васілём Шчэцькам]] аднавіў выданне [[Летапіс беларускай эміграцыі|«Летапісу Беларускай Эміграцыі»]].
З лета [[1944]] — на эміграцыі. Жыў у лагерах для перамешчаных асоб, выдаваў рукапісныя часопісы. У лагеры ў Альдэнбургу заснаваў Беларускую бібліяграфічную службу: збіраў і апісваў беларускія выданні.
У 1951 г. пераехаў у [[ЗША]]. Нейкі час рэдагаваў часапіс «[[Баявая ўскалось]]». Ад 1952 г. — старшыня [[Саюз беларускіх журналістаў|Саюза беларускіх журналістаў]], уваходзіў у склад [[Крывіцкае навуковае таварыства|Крывіцкага (беларускага) навуковага таварыства імя Ф. Скарыны]]<ref name="КР"/>. Браў удзел у з’ездзе беларускай эміграцыі ў [[1947]], быў сябрам [[Рада БНР|Рады БНР]]. Заснаваў Беларускае Інфармацыйнае Бюро і быў яго кіраўніком. У [[1956]] выйшаў з Рады БНР і разам з [[Яўхім Кіпель|Яўхімам Кіпелем]], [[Віктар Чабатарэвіч|Віктарам Чабатарэвічам]], [[Мікалай Шчорс|Міколам Шчорсам]], [[Лявон Савёнак|Лявонам Савёнкам]] заснаваў Камітэт Незалежнай Беларусі, у [[1984]] разам з [[Васіль Шчэцька|Васілём Шчэцькам]] аднавіў выданне [[Летапіс беларускай эміграцыі|«Летапісу Беларускай Эміграцыі»]].


Памёр Мікола Панькоў 7 студзеня 1995 г. і пахаваны ў [[ЗША]]<ref name="КР"/>.
Памёр Мікола Панькоў 7 студзеня 1995 г. і пахаваны ў [[ЗША]]<ref name="КР"/>.

Версія ад 17:18, 8 сакавіка 2021

Мікола Панькоў
Дата нараджэння 30 мая (12 чэрвеня) 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 7 студзеня 1995(1995-01-07) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Член у

Мікола Панькоў (псеўданімы М. Вольны, М. Лістападавец, Летапісец, Не-Кніжнік, М. Сокал, М. Крэнь ды інш[1].; 12 чэрвеня 1911, Дзвінск, Віцебская губерня[1], або Люцын, цяпер Лудза, Латвія — 7 студзеня 1995, Нью-Ёрк) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, выдавец, бібліёграф.

Біяграфія

Вучыўся ў Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі, дзе ў адмысловым гуртку пад кіраўніцтвам дырэктара гімназіі С. Сахарава вучыўся складаць каталогі, рэгістраваць беларускія выданні. Падчас вучобы пачаў змяшчаць свае творы ў вучнёўскім часапісе «Школьная праца» (выйшла 14 нумароў), потым былі публікацыі ў газеце беларусаў Латвіі «Голас беларуса», у іншых перыядычных выданнях[1]. У міжваенны час — сябра партыі эсэраў. За сувязь з беларускімі эсэрамі ў 1926 асуджаны латвійскімі ўладамі на 5 гадоў зняволення. Па вызваленні супрацоўнічаў з беларускімі перыёдыкамі ў Заходняй Беларусі і Латвіі.

Па ягоным сведчанні вядома, што яшчэ ў 1930-я гады ён здолеў выдаць дзве кнігі сваёй прозы: «Жывём» (вершы і апавяданні) і раман «У беларускіх лясах», наклад якіх згінуў у час Другой сусветнай вайны[1]. У часы нямецкай акупацыі працаваў інструктарам на чыгунцы.

З лета 1944 — на эміграцыі. Жыў у лагерах для перамешчаных асоб, выдаваў рукапісныя часопісы. У лагеры ў Альдэнбургу заснаваў Беларускую бібліяграфічную службу: збіраў і апісваў беларускія выданні.

У 1951 г. пераехаў у ЗША. Нейкі час рэдагаваў часапіс «Баявая ўскалось». Ад 1952 г. — старшыня Саюза беларускіх журналістаў, уваходзіў у склад Крывіцкага (беларускага) навуковага таварыства імя Ф. Скарыны[1]. Браў удзел у з’ездзе беларускай эміграцыі ў 1947, быў сябрам Рады БНР. Заснаваў Беларускае Інфармацыйнае Бюро і быў яго кіраўніком. У 1956 выйшаў з Рады БНР і разам з Яўхімам Кіпелем, Віктарам Чабатарэвічам, Міколам Шчорсам, Лявонам Савёнкам заснаваў Камітэт Незалежнай Беларусі, у 1984 разам з Васілём Шчэцькам аднавіў выданне «Летапісу Беларускай Эміграцыі».

Памёр Мікола Панькоў 7 студзеня 1995 г. і пахаваны ў ЗША[1].

Творчасць

Першыя публікацыі з’явіліся ў беларускай прэсе Латвіі ў 1920-я гады. Аўтар кніг «Паказнік беларускіх выданняў на чужыне за 1945-50 гг.» (Нью-Ёрк, 1952), «Хроніка беларускага жыцця на чужыне (1945—1984)» (Менск, 2001). Засталіся нявыдадзенымі падрыхтаваныя ў эміграцыі «Слоўнік замежных словаў беларускай мовы», «Хто ёсцьхто на эміграцыі», «Беларуская прэса на эміграцыі»[1].

Працы

  • Čałaviek i dziaržava. Narysy M. Volnaha. — [Niamieččyna], 1946. — 34 s. — (Biblijateka sučasnaści; № 1)[2].
  • Son kryviča. — [Niamieččyna: vydaviectva «Biełarus», 1946].[2]
  • 10 сталёвых загадаў Беларусу-выгнанцу. — Oldenburg, 7.07.1947. — 2 с.[3]
  • Мы і яны ў Сібіры. — [Niamieččyna: vydaviectva «Biełarus», 1946]. — 23 s.— (Biblijateka sučasnaści; № 4)[2]
  • Шляхі новае беларускае літаратуры: Кароткі агляд беларускае літаратуры паміж дзьвюх войнаў і сяньня. — Ватэнштэт: выдавецтва Беларускага Дапамаговага Камітэту на Ангельскую Зону, 1947. — 16 с.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Крывіцкія руны : вып. II. беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад.. прад.м., камент. М. Казлоўскага. С. Панізьніка. — Мн.: Кнігазбор, 2017. — 452 с. — ISBN 978-985-7180-05-9.
  2. а б в Рукапіснае выданне
  3. Манускрыпт

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 51. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.