Пензенская вобласць: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
афармленне |
|||
Радок 29: | Радок 29: | ||
* [[Віктар Андрэевіч Скумін]] |
* [[Віктар Андрэевіч Скумін]] |
||
* [[Аляксандр Анатолевіч Харчыкаў]] |
* [[Аляксандр Анатолевіч Харчыкаў]] |
||
* [[Лідзія Васільеўна Арлова]] (нар. 1954) — беларуская псіхолаг, спецыяліст у галіне педагагічнай псіхалогіі. Кандыдат псіхалагічных навук (2001), [[дацэнт]] (2003), [[прафесар]]. |
|||
{{Зноскі}} |
{{Зноскі}} |
||
Версія ад 16:44, 9 сакавіка 2021
Пензенская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | гімн Пензенскай вобласці[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 4 лютага 1939 | ||||
Кіраўнік | Алег Мельнічэнка[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | MSD і Еўропа/Масква[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-PNZ | ||||
Код аўтам. нумароў | 58 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пензенская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на паўночным захадзе краіны. Адміністрацыйны цэнтр — Пенза. Створана 4 лютага 1939 года. Вобласць уваходзіць у Прыволжскую федэральную акругу, мяжуе з Ульянаўскай, Саратаўскай, Тамбоўскай, Разанскай абласцямі і рэспублікай Мардовія. Створана як вобласць РСФСР 4 лютага 1939 года.
Геаграфія
Рэльеф паверхні — раўнінны, злёгку ўзгорысты. Шырокую частку тэрыторыі займаюць заходнія схілы Прыволжскага ўзвышша. Узвышша Сурская Шышка з’яўляецца самым высокім узвышшам вобласці. Крайні захад вобласці належыць да ўсходняй ускраіны Окска-Данскі раўніны.
Падзяляецца на 28 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Пенза, Кузнецк, Зарэчны.
Карысныя выкапні
Мінеральна-сыравінная база вобласці складаецца, у большай частцы з сыравіны для будаўнічай індустрыі. На тэрыторыі рэгіёну размешчаны радовішчы гліны, гіпсу, шкляных пяскоў, мергеля і крэйды, а таксама невялікія заляжы фасфарытаў, прыдатныя для размолу ў фасфарытавую муку.
Гідраграфія
У вобласці налічваецца звыш 3 тысяч рэк і ручаёў агульнай працягласцю 15 458 км. Рачны сцёк арыентавана ацэньваецца ў 5—5,5 км³. Найбольш буйныя з рэкаў вобласці ёсць Сура, Мокша, Хапёр і Варона. Адна з унікальных прыродных з’яў Пензенскай вобласці — вытокі ракі Хапёр, якія бяруць свой пачатак з найчысцейшых крыніц. Частка азёраў узята пад ахову як помнік прыроды. На тэрыторыі вобласці налічваецца каля 1500—2000 крыніц.
Гісторыя
Абласны цэнтр горад Пенза быў утвораны ў 1663 годзе як расійская крэпасць на мяжы Дзікага поля. Маюцца таксама звесткі пра прысутнасць на тэрыторыі сучаснага горада больш старажытных паселішчаў. У 1718 годзе была ўтворана Пензенская правінцыя ў складзе Казанскай губерні. 15 верасня 1780 года ўтворана Пензенская губерня. 5 сакавіка 1797 года губерня была скасавана, а Пенза стала павятовым цэнтрам Саратаўскай губерні. 9 верасня 1801 года Пензенская губерня была адноўлена.
У 1928 годзе губерня была зноў ліквідавана, Пенза стала цэнтрам Пензенскай акругі Сярэдняволжскага края, Куйбышаўскага края, а затым з 1937 года раённым цэнтрам Тамбоўскай вобласці. 4 лютага 1939 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Пензенская вобласць.
Насельніцтва
Паводле перапісу насельніцтва 2010 года колькасць жыхароў у вобласці складае 1 386 178 чалавек. Большасць насельніцтва складаюць рускія (86,8 %). Другой па велічыні нацыянальнай групай з’яўляюцца татары (6,4 %), потым мардва (4,1 %). Беларусы з’яўяляюцца сёмай па колькасці нацыянальнай групай налічваючы на 2002 год 2 579 чалавек.
Вядомыя асобы
- Фёдар Іванавіч Буслаеў
- Міхаіл Мікалаевіч Загоскін
- Сяргей Пятровіч Каткоў
- Галіна Дзмітрыеўна Кнацько
- Фрыдрых Лунгерсгаўзен
- Віктар Андрэевіч Скумін
- Аляксандр Анатолевіч Харчыкаў
- Лідзія Васільеўна Арлова (нар. 1954) — беларуская псіхолаг, спецыяліст у галіне педагагічнай псіхалогіі. Кандыдат псіхалагічных навук (2001), дацэнт (2003), прафесар.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
Спасылкі
Пензенская вобласць на Вікісховішчы |