Інгер-Лена Лам: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана перакладам старонкі "Ламм, Ингер-Лена"
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Артыкул праекта WikiGap 2021 Belarus}}
{{Асоба
{{Асоба
| сайт = https://www.researchgate.net/profile/Inger-Lena-Lamm
| сайт = https://www.researchgate.net/profile/Inger-Lena-Lamm

Версія ад 20:42, 10 сакавіка 2021

Артыкул «Інгер-Лена Лам» створаны ў рамках конкурса
«WikiGap 2021 Беларусь»

Інгер-Лена Ламм
шведск.: Inger-Lena Christina Lamm
Імя пры нараджэнні Інгер-Лена Крысціна Хультберг
Род дзейнасці лётчык, медык
Дата нараджэння 27 снежня 1942(1942-12-27) (81 год)
Месца нараджэння Лунд
Грамадзянства  Швецыя
Муж Карл-Юхан Ламм
Месца працы
Альма-матар
Сайт researchgate.net/profile…

Інгер-Лена Крысціна Ламм, у дзявоцтве Хультберг (нар. 27 снежня 1942, Лунд, Швецыя) — шведскі матэматычны і медыцынскі фізік ва ўніверсітэцкай бальніцы Лунда. Стала вядомай у 1960-е гады як першая жанчына ў Швецыі, якая атрымала ваенную адукацыю для паступлення на службу вайсковым лётчыкам.

Біяграфія

Вокладка часопіса Folket i Bild №30, 1962 год.

Інгер-Лена Хультберг нарадзілась і вырасла ў Лундзе. Яе бацька быў настаўнікам, а маці — гісторыкам. Яна з дзяцінства праяўляла цікавасць да тэхналогій, цікавілася сямейным аўтамабілем і матацыкламі. У старшай школе спецыялізавалася на матэматыцы і працавала над спецыяльным праектам па аэрадынаміцы. Вывучая англійскую мову ў Вялікабрытаніі, яна праводзіла вольны час, назірая за самалётамі ў аэрапортах Кройдану і Біггін Хілл, якія вядомыя сваёй дзейнасцю ў ваенныя часы. Яе першы палёт адбыўся ў Швецыі на старым двухмесным Sk 16.

Інгер-Лена паступіла на факультэт фізікі ў Лундскім універсітэце. Летам 1962 года яна стала першай жанчынай [1], якая была прынята ў лётную школу ВПС Швецыі ў Вестэросе, дзе праводзіла многа часу ў цэнтральнай майстэрні ў якасці бортінжынера. Адзіная жанчына з групы 30 чалавек, якая вярнулася ў лётную школу летам 1963 года, а ў 1964 году атрымала спецыяльнасць бортінжынера.

Аднак неўзабаве стала відавочна, што яна ніколі не будзе дапушчана да службы ў ВПС. У выніку яна была вымушана адмовіцца ад кар'еры авіятрысы і вырашыла працягнуць сваё акадэмічныя даследаванні, у канечным рахунку атрымаўшы ступень доктара тэхнічных навук у Лундскім універсітэце. Пасля яна працавала фізікам ва ўніверсітэцкай бальніцы, займалася даследаваннямі ў вобласці лячэння ракавых захворванняў, была навуковай кансультанткай аж да выхаду на пенсію ў 2010 году.

Крыніцы

  1. "Inger-Lena Hultberg. Sveriges första kvinnliga värnpliktiga". Forsvarsmakten.