Усход (жылы раён, Мінск): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 27: | Радок 27: | ||
== Архітэктура == |
== Архітэктура == |
||
[[Файл:Праект забудовы мікрараёна Усход-1. Схема.jpg|міні|злева|Праект забудовы мікрараёна Усход-1. Схема. Архітэктары [[П. |
[[Файл:Праект забудовы мікрараёна Усход-1. Схема.jpg|міні|злева|Праект забудовы мікрараёна Усход-1. Схема. Архітэктары [[П. Воўчак]], [[В. Анікін]], [[Л. Гафо]], [[Г. Горына]], [[Я. Дзятлаў]], [[Г. Сысоеў]], [[І. Жураўлёў]], [[І. Папова]].]] |
||
Уключае два [[мікрараён]]ы: Усход 1 і Усход 2. Архітэктурна-планіровачная структура раёна абумоўлена яго размяшчэннем на ўездзе ў горад з усходу. Цэнтр ансамбля знаходзіцца ў мікрараёне Усход 1, складаецца з 4 груп спараных 14—16-павярховых буйнапанэльных [[жылы дом|жылых дамоў]], тарцы якіх упрыгожаны [[мазаіка|мазаічнымі]] пано «Мінск — горад-будаўнік», «Мінск — горад-воін», «Мінск — горад навукі», «Мінск — горад культуры» (мастак [[А. Кішчанка]]). У спалучэнні з працяглымі 9-павярховымі жылымі дамамі з прыбудаванымі 2-павярховымі ўстановамі культурна-бытавога прызначэння яны ствараюць пластычна развітую дынамічную структуру, запамінальны [[сілуэт]] усяго ансамбля. Вышыннай дамінантай раёна з’яўляецца комплекс 16-, 18-, 20-павярховых жылых дамоў (архітэктары [[А. Белаконь]], [[Н. Грачова]], [[Г. Сысоеў]], [[І. Папова]]<ref name="БЭ"/>, інжынеры [[А. Лур’е]], [[М. Цюшко]], [[М. Галкін]], [[В. Перадзерый]]<ref name="АСБ">{{крыніцы/Архітэктары Савецкай Беларусі|}}</ref>) па [[Вуліца Каліноўскага, Мінск|вуліцы Каліноўскага]]<ref name="БЭ"/>. |
Уключае два [[мікрараён]]ы: Усход 1 і Усход 2. Архітэктурна-планіровачная структура раёна абумоўлена яго размяшчэннем на ўездзе ў горад з усходу. Цэнтр ансамбля знаходзіцца ў мікрараёне Усход 1, складаецца з 4 груп спараных 14—16-павярховых буйнапанэльных [[жылы дом|жылых дамоў]], тарцы якіх упрыгожаны [[мазаіка|мазаічнымі]] пано «Мінск — горад-будаўнік», «Мінск — горад-воін», «Мінск — горад навукі», «Мінск — горад культуры» (мастак [[А. Кішчанка]]). У спалучэнні з працяглымі 9-павярховымі жылымі дамамі з прыбудаванымі 2-павярховымі ўстановамі культурна-бытавога прызначэння яны ствараюць пластычна развітую дынамічную структуру, запамінальны [[сілуэт]] усяго ансамбля. Вышыннай дамінантай раёна з’яўляецца комплекс 16-, 18-, 20-павярховых жылых дамоў (архітэктары [[А. Белаконь]], [[Н. Грачова]], [[Г. Сысоеў]], [[І. Папова]]<ref name="БЭ"/>, інжынеры [[А. Лур’е]], [[М. Цюшко]], [[М. Галкін]], [[В. Перадзерый]]<ref name="АСБ">{{крыніцы/Архітэктары Савецкай Беларусі|}}</ref>) па [[Вуліца Каліноўскага, Мінск|вуліцы Каліноўскага]]<ref name="БЭ"/>. |
||
Версія ад 22:35, 13 сакавіка 2021
Усход | |
---|---|
53°56′18″ пн. ш. 27°38′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Адміністрацыйны раён горада | Першамайскі раён |
Дата заснавання | 1966 |
Год уключэння ў межы горада | другая палова 1960-х |
Паштовыя індэксы | 220114, 220086 |
Насельніцтва | 23 тыс.[1] чал. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усход — жылы раён ва ўсходняй частцы Мінска.
Забудоўваецца з 1966 года. Архітэктары В. Анікін, П. Воўчак, Л. Гафо, Г. Горына, А. Гуль, Я. Дзятлаў, І. Жураўлёў, І. Папова, Я. Сап’янік, Г. Сысоеў і інш[2].
Раён абмежаваны праспектам Незалежнасці, вуліцамі Каліноўскага, Кедышкі, Славінскага, участкам Сляпянскага водна-паркавага паўкальца. Разлічаны на 17 тысячы жыхароў[2].
Архітэктура
Уключае два мікрараёны: Усход 1 і Усход 2. Архітэктурна-планіровачная структура раёна абумоўлена яго размяшчэннем на ўездзе ў горад з усходу. Цэнтр ансамбля знаходзіцца ў мікрараёне Усход 1, складаецца з 4 груп спараных 14—16-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў, тарцы якіх упрыгожаны мазаічнымі пано «Мінск — горад-будаўнік», «Мінск — горад-воін», «Мінск — горад навукі», «Мінск — горад культуры» (мастак А. Кішчанка). У спалучэнні з працяглымі 9-павярховымі жылымі дамамі з прыбудаванымі 2-павярховымі ўстановамі культурна-бытавога прызначэння яны ствараюць пластычна развітую дынамічную структуру, запамінальны сілуэт усяго ансамбля. Вышыннай дамінантай раёна з’яўляецца комплекс 16-, 18-, 20-павярховых жылых дамоў (архітэктары А. Белаконь, Н. Грачова, Г. Сысоеў, І. Папова[2], інжынеры А. Лур’е, М. Цюшко, М. Галкін, В. Перадзерый[3]) па вуліцы Каліноўскага[2].
У агульную архітэктурна-прасторавую кампазіцыю мікрараёнаў арганічна ўваходзіць траса Сляпянскай воднай сістэмы. Яе развітая водная акваторыя з фантанам, набярэжнымі, шматступеньчатым каскадам, падпорнымі сценкамі з’яўляецца асноўным кампазіцыйным акцэнтам прасторавай арганізацыі жылога раёна і галоўнай магістралі горада — праспекта Незалежнасці. У забудове раёна вылучаюцца будынак эксперыментальнай сярэдняй школы № 137 з плавальным басейнам, які мае рассоўны дах (1978, арх. Э. Гальдштэйн, А. Сабалеўскі, А. Лукомская, Я. Дворак), гандлёва-грамадскія цэнтры «Верас» і «Усход 1», комплекс спартыўнага таварыства «Працоўныя рэзервы»[2].
Насупраць раёна, на другім баку праспекта Незалежнасці пабудаваны новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Асноўныя вуліцы
- праспект Незалежнасці
- вуліца Каліноўскага
- вуліца Кедышка
- вуліца Славінскага
Інфраструктура
Грамадская інфраструктура
У жылым раёне даволі развітая гарадская інфраструктура. У кожным з двух мікрараёнах маецца 3 філіяла ААБ «Беларусбанк», аддзяленне сувязі РУП «Белпошта», аптэкі, стаматалогія, 7 харчовых магазінаў, 2 цырульні, більярдны клуб «Старт», рэстаран Арбат, аўтамабільная запраўка, паліклініка № 19, 4 сярэднія школы, 8 дзіцячых садкоў, ЖЭС, прамтаварны магазін «Гаспадар i Гаспадыня», магазін насення, салон-крама «Шчасце», спарткомплекс «Працоўныя рэзервы».
Транспарт
Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўваюць ДС Каліноўскага і ДС Славінскага. Побач з раёнам месціцца аднайменная станцыя метро Усход.
Нумар маршрута: | Назва маршрута: | Заўвагі: |
---|---|---|
Аўтобусныя маршруты: | ||
13 | д/с Зялёны Луг-6 — Макаёнка | |
34 | д/с Каліноўскага — Гаражы | |
37 | д/с Карбышава — д/с Усходняя | |
87с | д/с Зялёны Луг-6 — а/с Аўтазаводская | |
91 | д/с Каліноўскага — д/с Вяснянка | |
95 | д/с Каліноўскага — Сцяпянка | |
139 | д/с Каліноўскага — Вялікі лес | |
165 | д/с Каліноўскага — зав. Геалагічны | |
921 | д/с Зялёны Луг-6 — ст. м. Усход | |
Тралейбусныя маршруты: | ||
2 | д/с Зялёны Луг-7 — д/с Малінаўка-4 | |
29 | д/с Каліноўскага — пл. Мяснікова | |
35 | д/с Славінскага — д/с Серабранка | |
37 | д/с Уручча-4 — пл. Мяснікова | |
38 | д/с Славінскага — д/с Сухарава | Панядзелак — пятніца |
68 | д/с Славінскага — д/с Адоеўскага | Субота, нядзеля |
Бліжэйшыя станцыі метро: станцыя Усход |
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Районы, кварталы: история минского «Востока» (руск.). onliner.by. Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2013.
- ↑ а б в г д Усход // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Афіцыйная старонка ДП «Мінсктранс».
Літаратура
- Усход // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усход (жылы раён, Мінск)