Навагрудскі езуіцкі калегіум: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Added link
Тэг: Адменена
др Праўкі аўтарства Boubloub (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Artsiom91Bot
Тэг: Адкат
Радок 18: Радок 18:
* [[Дамінік Рудніцкі]] ([[1676]]-[[1739]]) — беларускі і польскі пісьменнік.
* [[Дамінік Рудніцкі]] ([[1676]]-[[1739]]) — беларускі і польскі пісьменнік.
* [[Бенедыкт Дабшэвіч]] ([[1722]]-[[1799]]) — філосаф, тэолаг, прадстаўнік эклектычнай філасофіі ў Вялікім Княстве Літоўскім.
* [[Бенедыкт Дабшэвіч]] ([[1722]]-[[1799]]) — філосаф, тэолаг, прадстаўнік эклектычнай філасофіі ў Вялікім Княстве Літоўскім.
* [[:en:List of Jesuit sites]]


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 16:17, 17 сакавіка 2021

Навагрудскі езуіцкі калегіум — установа ордэна езуітаў у Навагрудку, цяпер Гродзенская вобласць. З 1626 года місія, з 1631 — рэзідэнцыя, у 1714—1773 — калегіум.

Сродкі на стварэнне місіі ахвяравалі М. Галаўня, Я. Машынскі, першы кіраўнік місіі Я. Разнавольскі.

У XVII — першай палове XVIII стагоддзяў драўляныя збудаванні калегіума шмат разоў знішчаліся пажарамі. Каля 1754 года пабудаваны мураваны 3-нефавы касцёл, у 1752 — навучальны корпус. Калегіуму падпарадкоўваліся місіі ў Бурдыкаве (Бурдыкоўшчыне?), Варончы, Востраве, Гарадзiшчы, Любчы, Мажэйках, Моладаве, Пачапаве, Слонiме, Шчорсах.

У 1649 годзе ў рэзідэнцыі адкрыты класы граматыкі, у 1653 — паэтыкі і рыторыкі. Пасля пераўтварэння рэзідэнцыі ў калегіум навучальная праграма адпавядала гэтаму тыпу навучальных устаноў, выкладалі таксама матэматыку, геаграфію, гісторыю, французскую мову. Каля 1680 года адкрыта музычная бурса, у 1705 — канвікт (пансіён), у 1721 — аптэка. Была бібліятэка. У XVIII стагоддзі колькасць навучэнцаў складала ад 13 да 51 чалавек. У розны час рэзідэнцыі і калегіуму належала некалькі навакольных маёнткаў.

У 1773 годзе калегіум закрыты, у 1815 касцёл пераабсталяваны пад ратушу.

Вядомыя выпускнікі

Вядомыя выкладчыкі

Літаратура