Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Свабодная замена
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 3: Радок 3:
|скарачэнне = Дзяржстандарт РБ
|скарачэнне = Дзяржстандарт РБ
|тэкст_поля_краіна = [[Рэспубліка Беларусь]]
|тэкст_поля_краіна = [[Рэспубліка Беларусь]]
|эмблема = Дзяржстандарт Беларусі.gif
|эмблема = Эмблема Госстандарта РБ.png
|подпіс эмблемы =
|подпіс эмблемы =
|пячатка =
|пячатка =

Версія ад 23:36, 17 сакавіка 2021

Камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
скарочана — Дзяржстандарт РБ
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна Рэспубліка Беларусь
Дата стварэння 5 мая 2006
Папярэднія ведамствы Камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Камітэт па энергаэфектыўнасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Дэпартамент дзяржаўнага будаўнічага нагляду Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Урад Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 220053, Мінск, Старавіленскі тракт, д. 93
Старшыня Валянцін Татарыцкі
Сайт gosstandart.gov.by

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (Дзяржстандарт Беларусі) — ведамства, упаўнаважанае праводзіць адзіную дзяржаўную палітыку ў галіне тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі, забяспечваць адзінства вымярэнняў, ацэнкі адпаведнасці, энергаэфектыўнасці, ажыццяўляць нагляд у будаўніцтве і кантроль адпаведнасці праектаў і каштарысаў нарматывам і стандартам, а таксама нагляд за рацыянальным выкарыстаннем паліва, электрычнай і цеплавой энергіі. Дзяржстандарт падпарадкоўваецца Ураду Рэспублікі Беларусь . Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю прызначаецца Прэзідэнтам.

З 15 студзеня 2019 года пасаду старшыні камітэта займае Валянцін Татарыцкі[1].

Гісторыя

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.05.2006г. № 289 «Аб структуры Урада Рэспублікі Беларусь» шляхам зліцця Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Камітэта па энергаэфектыўнасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і дэпартамента дзяржаўнага будаўнічага нагляду Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

Структура

Старшыня камітэта

  • Упраўленне эканомікі і фінансаў
  • Упраўленне арганізацыйна-прававой работы і кадраў
  • Першы намеснік Старшыні
    • Упраўленне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі
    • Упраўленне ацэнкі адпаведнасці і ліцэнзавання
  • Намеснік Старшыні
    • Упраўленне метралогіі
    • Аддзел дзяржаўнага нагляду і кантролю
  • Намеснік Старшыні - Дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці
    • Фінансавы аддзел
    • Інфармацыйна-аналітычны аддзел
    • Першы намеснік дырэктара
      • Вытворча-тэхнічны аддзел
      • Аддзел энерганагляду і нармавання
    • Намеснік дырэктара
      • Аддзел эканомікі і інвестыцыйнай дзейнасці
      • Аддзел навукова-тэхнічнай палітыкі і знешнеэканамічных сувязяў
  • Дырэктар дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам
    • Першы намеснік дырэктара
      • Аддзел метралогіі і кадравага забеспячэння
    • Намеснік дырэктара
      • Аддзел дзяржаўнага будаўнічага нагляду

Задачы

Асноўнымі задачамі Дзяржстандарту з'яўляюцца:

  • правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі, забеспячэння адзінства вымярэнняў, ацэнкі адпаведнасці, эфектыўнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, у тым ліку аднаўляльных крыніц энергіі, ажыццяўленне рэгулявання і кіравання ў гэтай сферы;
  • вызначэнне і рэалізацыя прыярытэтных напрамкаў развіцця ў рэспубліцы тэхнічнага нармавання, стандартызацыі, забеспячэння адзінства вымярэнняў, ацэнкі адпаведнасці, павышэння эфектыўнасці выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў у народнай гаспадарцы рэспублiкi, арганізацыя правядзення адпаведных навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ;
  • абарона інтарэсаў дзяржавы і спажыўцоў, павышэнне бяспекі, якасці, канкурэнтаздольнасці прадукцыі, рацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў, ліквідацыю тэхнічных бар'ераў у гандлі на аснове эфектыўнага выкарыстання тэхнічнага нармавання, стандартызацыі, забеспячэння адзінства вымярэнняў, ацэнкі адпаведнасці, нагляду ў будаўніцтве і кантролю адпаведнасці праектаў і каштарысаў нарматывам і стандартам, дзяржаўнага нагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў;
  • забеспячэнне стварэння, эфектыўнага функцыянавання і развіцця:
  • тэхнічнае нармаванне, стандартызацыя і пацвярджэнне адпаведнасці энергаспажываючых прадукцыі, работ і паслуг, кантроль за адпаведнасцю заяўленых тэхніка-эканамічных паказчыкаў энергаспажываючага і энергагенерыруючага абсталявання тэхнічным нарматыўным прававым актам у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі, нормам і патрабаванням у сферы эфектыўнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, а фактычных тэхніка-эканамічных паказчыкаў - пашпартных дадзеных энергетычнага абсталявання;
  • ажыццяўленне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ліцэнзавання адпаведных відаў дзейнасці;
  • нагляд у будаўніцтве і кантроль адпаведнасці праектаў і каштарысаў нарматывам і стандартам, у тым ліку нагляд за:
    • эксплуатацыйнай надзейнасцю і бяспекай аб'ектаў будаўніцтва;
    • рэканструкцыяй, пашырэннем, рэстаўрацыяй, капітальным рамонтам (далей - будаўніцтва), захаваннем устаноўленага парадку будаўніцтва ўсіх аб'ектаў незалежна ад прызначэння, формаў уласнасці, крыніц фінансавання і спосабаў будаўніцтва, за выключэннем аб'ектаў дачнага і садоўніцкага будаўніцтва, а таксама аб'ектаў, падкантрольных іншым органам дзяржаўнага нагляду у адпаведнасці з заканадаўствам;
    • захаваннем удзельнікамі заканадаўства аб будаўнічай дзейнасці, зацверджанай праектнай дакументацыі, патрабаванняў будаўнічых нормаў і стандартаў, за адпаведнасцю матэрыялаў, вырабаў і канструкцый, якія ўжываюцца пры будаўніцтве аб'ектаў праектным рашэнням;
    • адпаведнасцю праектаў і каштарысаў патрабаванням нарматываў і стандартаў;
  • кантроль за нармаваннем расходу паліва, цеплавой і электрычнай энергіі і нарміраваным спажываннем паліўна-энергетычных рэсурсаў, правядзенне ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнай экспертызы энергетычнай эфектыўнасці;
  • ажыццяўленне:
    • дзяржаўнага нагляду за:
      • выкананнем абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі;
      • рацыянальным выкарыстаннем электрычнай і цеплавой энергіі, паліва;
      • рэалізацыяй спажыўцамі і вытворцамі паліўна-энергетычных рэсурсаў мер па эканоміі гэтых рэсурсаў і захаваннем нормаў расходу паліва, электрычнай і цеплавой энергіі;
    • дзяржаўнага метралагічнага нагляду, уключаючы нагляд за вымярэннямі радыёактыўнага забруджвання;
  • арганізацыя і каардынацыя работ па міжнароднаму супрацоўніцтву Рэспублікі Беларусь у сферы тэхнічнага нармавання, стандартызацыі, забеспячэння адзінства вымярэнняў, ацэнкі адпаведнасці, эфектыўнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Паўнамоцтвы

Дзяржстандарт мае права ў адпаведнасці з заканадаўствам:

  • Выдаваць у межах сваёй кампетэнцыі абавязковыя для рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, юрыдычных і фізічных асоб нарматыўныя прававыя акты;
  • Усталёўваць парадак правядзення работ па тэхнічным нармаванні і стандартызацыі;
  • Зацвярджаць, ўводзіць у дзеянне, адмяняць дзяржаўныя стандарты Рэспублікі Беларусь, ўносіць у іх змены;
  • Заключаць у межах сваёй кампетэнцыі міжнародныя дамовы міжведамаснага характару;
  • Зацвярджаць па прапановах суб'ектаў тэхнічнага нармавання і стандартызацыі склады тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі, пералік замацоўваных за імі аб'ектаў стандартызацыі, а таксама палажэнні аб гэтых тэхнічных камітэтах;
  • Усталёўваць з улікам прапаноў дзяржаўных органаў наменклатуру паказчыкаў, якія кантралююцца пры выкананні работ па пацвярджэнню адпаведнасці аб'ектаў ацэнкі адпаведнасці, якія падлягаюць абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці;
  • Усталёўваць парадак правядзення работ па ацэнцы адпаведнасці, дзяржаўнаму нагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў, правілы ажыццяўлення метралагічнага кантролю;
  • Распрацоўваць і зацвярджаць правілы акрэдытацыі юрыдычных асоб на права правядзення дзяржаўных выпрабаванняў сродкаў вымярэнняў, метралагічнай атэстацыі сродкаў вымярэнняў, паверкі, каліброўкі, якія рэгламентуюць пытанні акрэдытацыі, за выключэннем пытанняў, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • Распрацоўваць і зацвярджаць правілы акрэдытацыі і правілы пацвярджэння адпаведнасці, якія рэгламентуюць працэдуры і іншыя пытанні акрэдытацыі і пацвярджэння адпаведнасці, за выключэннем пытанняў, ўрэгуляваных актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, законамі, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • Ужываць да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў прадугледжаныя нарматыўнымі прававымі актамі меры адказнасці за правапарушэнні ў галіне тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі, забеспячэння адзінства вымярэнняў, ацэнкі адпаведнасці, выдаваць загады аб забароне вытворчасці, рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг), канструктарскай, тэхналагічнай і праектнай дакументацыі , якая не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням па бяспецы;
  • Прыцягваць да адказнасці юрыдычных і фізічных асоб, вінаватых у парушэнні патрабаванняў нарматыўных прававых актаў і тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць архітэктурную, горадабудаўнічую і будаўнічую дзейнасць;
  • Прыпыняць ці адмяняць рашэнні органа па акрэдытацыі ў выпадку іх неадпаведнасці заканадаўству аб ацэнцы адпаведнасці або парушэнняў пры іх прыняцці працэдур акрэдытацыі, прыпыняць альбо забараняць дзейнасць акрэдытаваных органаў па сертыфікацыі і акрэдытаваных выпрабавальных лабараторый (цэнтраў) пры парушэнні імі патрабаванняў Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і ( або) Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь з дапамогай прыпынення, адмены або спынення дзеяння адпаведных атэстатаў акрэдытацыі;
  • Прыцягваць па ўзгадненні з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі іх спецыялістаў і тэхнічныя сродкі для ажыццяўлення адпаведнага дзяржаўнага нагляду;
  • Запрошваць і атрымліваць ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў дакументы і звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адпаведнага дзяржаўнага нагляду;
  • Праводзiць ва ўстаноўленым парадку адбор спробаў і узораў прадукцыі для вызначэння яе адпаведнасці абавязковым патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі;
  • Зацвярджаць тыпавыя нормы часу на правядзенне работ па сертыфікацыі, акрэдытацыі, рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці, дзяржаўным выпрабаванням, паверцы і каліброўцы сродкаў вымярэнняў, якія ажыццяўляюцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, акрэдытаванымі Дзяржстандартам на права правядзення гэтых работ;
  • Ажыццяўляць знешнеэканамiчную дзейнасць;
  • Ствараць камісіі і экспертныя групы, прыцягваць вучоных і кваліфікаваных спецыялістаў на дагаворнай аснове для выканання работ, якія патрабуюць спецыяльных ведаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Дзяржстандарту;
  • Атрымліваць ад органаў дзяржаўнай статыстыкі інфармацыйныя і статыстычныя матэрыялы, неабходныя для ажыццяўлення ўскладзеных на Дзяржстандарт задач і функцый;
  • Запытваць у рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый інфармацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
  • Утвараць інавацыйны фонд;
  • Вызначаць у сферы заканадаўчай метралогіі вобласці, у якіх прымяненне сродкаў вымярэнняў дапускаецца пасля іх паверкі юрыдычнымі асобамі, якія ўваходзяць у дзяржаўную метралагічную службу, і зацвярджаць іх пералік;
  • Быць членам асацыяцый, саюзаў і іншых некамерцыйных, у тым ліку міжнародных, арганізацый;
  • Ажыццяўляць iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам.

Зноскі

Спасылкі