Янка Быліна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: clean up, перанесена: РЛ|1|0 → РЛ|1|, Маракоў|РЛ → Маракоў/Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы…, выдалена: |РЛ1-3 ( з дапамогай AWB
др →‎top: рыма- ==> рымска-, перанесена: рыма-каталіцкі → рымска-каталіцкі з дапамогай AWB
Радок 6: Радок 6:
| Подпіс = Ксяндзы-літаратары (злева направа): Янка Быліна, [[Адам Станкевіч]], [[Казімір Сваяк]] (Канстанцін Стаповіч) у 1916 годзе.
| Подпіс = Ксяндзы-літаратары (злева направа): Янка Быліна, [[Адам Станкевіч]], [[Казімір Сваяк]] (Канстанцін Стаповіч) у 1916 годзе.
}}
}}
'''Янка Быліна''', сапр. '''Ян Семашкевіч''' ({{ДН|30|10|1883}}, [[Вёска Лакцяны|в. Лакцяны]], [[Свянцянскі павет (Расійская імперыя)|Свянцянскі павет]] Віленскай губ., цяпер Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.  — {{ДС|18|2|1956}}, Бомбля, Польшча, паводле інш. звестак мяст. Мар'янава, Польшча; Псеўданімы: ''Ядловец''; Крыптанімы: ''Я. Б.''; ''J.B.'') — беларускі рыма-каталіцкі [[святар]], [[паэт]] і [[драматург]].
'''Янка Быліна''', сапр. '''Ян Семашкевіч''' ({{ДН|30|10|1883}}, [[Вёска Лакцяны|в. Лакцяны]], [[Свянцянскі павет (Расійская імперыя)|Свянцянскі павет]] Віленскай губ., цяпер Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.  — {{ДС|18|2|1956}}, Бомбля, Польшча, паводле інш. звестак мяст. Мар'янава, Польшча; Псеўданімы: ''Ядловец''; Крыптанімы: ''Я. Б.''; ''J.B.'') — беларускі рымска-каталіцкі [[святар]], [[паэт]] і [[драматург]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 12:06, 20 сакавіка 2021

Янка Быліна
Ксяндзы-літаратары (злева направа): Янка Быліна, Адам Станкевіч, Казімір Сваяк (Канстанцін Стаповіч) у 1916 годзе.
Ксяндзы-літаратары (злева направа): Янка Быліна, Адам Станкевіч, Казімір Сваяк (Канстанцін Стаповіч) у 1916 годзе.
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1883(1883-10-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 1956(1956-02-18) (72 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, каталіцкі святар
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Янка Быліна, сапр. Ян Семашкевіч (30 кастрычніка 1883, в. Лакцяны, Свянцянскі павет Віленскай губ., цяпер Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.  — 18 лютага 1956, Бомбля, Польшча, паводле інш. звестак мяст. Мар'янава, Польшча; Псеўданімы: Ядловец; Крыптанімы: Я. Б.; J.B.) — беларускі рымска-каталіцкі святар, паэт і драматург.

Біяграфія

Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1907), у тым жа годзе пасвечаны ў святары. Служыў у касцёлах на Слонімшчыне, Вілейшчыне, Ашмяншчыне, Віленшчыне. З 1933 года служыў на Беласточчыне — у Янаве-Падляскім (1933—1937), Ялоўцы (1937—1939), Міхалове (1939—1946), Бомблі (1946—1956). За ўжыванне беларускай мовы ў казаннях праследаваўся польскімі ўладамі. Арыштоўваўся НКУС у канцы верасня 1939 года. Апошнія гады жыцця правёў на Беласточчыне. Пахаваны побач касцёла ў Бомблі.

Творчасць

Друкаваўся з 1917 года ў газеце «Гоман», у перыядычных выданнях Заходняй Беларусі, у т.л. у рэлігійных («Krynica», «Chryścijanskaja Dumka»), сатырычных (часопісы «Авадзень» і «Маланка»), дзіцячым (часопіс «Пралескі», пад псеўд. Ядловец). Аўтар зборнікаў паэзіі «На прызьбе» (Na pryzbie, Вільня, 1918; 2-е выд. 1924), «На покуці» (Na pokuci: Bajki i roznyja wieršy, Вільня, 1934), камедыі «Выбар старшыні» (Wybar staršyni: Wiaskowaja trahikamedyja u 3-ch dziejach z časou carskich, Вільня, 1926; 2-е выданне: Выбар старшыні. Вільня, 1938), рэлігійных твораў «Ружанец да Найсвяцейшае Дзевы Марыі» (Вільня, 1928), «Песні жальбы або набожныя разважанні аб муках і смерці Збаўцы Езуса Хрыста» (Вільня, 1929), «Дарога крыжа» (Daroha kryža, Вільня, 1930).

Патрыятычныя і гумарыстычныя творы Я. Быліны выкарыстоўваліся аматарскімі калектывамі ў Заходняй Беларусі.

Памяць

Грамадскае аб'яднанне «Вільняр» арганізавала ў Лакцянах, на бацькаўшчыне паэта, мастацкі пленэр і краязнаўча-літаратурныя чытанні (9-10.8.2003).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі