Інфармацыйнае бюро салідарнасці з Беларуссю: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др - ізаляваны артыкул
Радок 25: Радок 25:


== Каманда ==
== Каманда ==
У [[2012]] годзе офіс складаўся з 5 сталых супрацоўнікаў. Акрамя таго, Бюро працуе ў цесным супрацоўніцтве з групай экспертаў на Беларусі. Бюро кіруе [[Юлія Слуцкая]], былы дырэктар мінскага офіса [[Еўрапейскае радыё для Беларусі|Еўрапейскага радыё для Беларусі]] ([[2007]]—[[2011]]) і рэдактар газеты «[[Комсомольская правда в Беларуси]]» ([[1994]]—[[2006]]).
У [[2012]] годзе офіс складаўся з 5 сталых супрацоўнікаў. Акрамя таго, Бюро працуе ў цесным супрацоўніцтве з групай экспертаў на Беларусі. Бюро кіруе [[Слуцкая, Юлія Вітальеўна|Юлія Слуцкая]], былы дырэктар мінскага офіса [[Еўрапейскае радыё для Беларусі|Еўрапейскага радыё для Беларусі]] ([[2007]]—[[2011]]) і рэдактар газеты «[[Комсомольская правда в Беларуси]]» ([[1994]]—[[2006]]).


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Версія ад 16:53, 4 красавіка 2021

Інфармацыйнае Бюро Салідарнасці з Беларуссю (ранейшая назва — Бюро салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю) — беларускае інфармацыйнае бюро ў Варшаве.

Заснавана у студзені 2011 года ў Варшаве[1]. Ініцыятыва стварэння паўстала пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, калі частка апанентаў беларускай улады трапіла за краты, а частка эмігрыравала[2]. Улады Варшавы прадаставілі бюро памяшканне пад офіс у цэнтры горада.

Мэты

  • Інфармаванне жыхароў Беларусі на тэму дэмакратычных вартасцяў і стратэгіі ЕСу адносна Беларусі;
  • Павелічэнне інфармавання міжнароднай супольнасці на тэму палітычнай, эканамічнай і культурнай сітуацыі на Беларусі;
  • Паглыбленне сувязяў паміж беларускай грамадзянскай супольнасцю і міжнароднай дэмакратычнай супольнасцю.

Паводле арганізатараў установы, офіс мае быць свайго роду памостам паміж прадстаўнікамі беларускага дэмакратычнага грамадства й міжнароднай супольнасцю. Бюро пастаянна інфармуе пра падзеі ў Беларусі. У бюро працуюць беларускія эксперты, аналітыкі і журналісты.

Праца

Юлія Слуцкая на Інфармацыйным Бюро Салідарнасці зь Беларуссю, 2011

Штогод з 2011 года ладзіць конкурс «Беларусь у фокусе», які скіраваны да журналістаў, якія пішуць пра Беларусь для замежных (не-беларускіх) выданняў[3].

16 снежня 2011 года разам з іншымі беларускімі арганізацыямі (Беларускі Дом у Варшаве, Беларускі Цэнтар на Украіне (Кіеў), Office for a Democratic Belarus (Брусель), Грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва ў Літве (HUB, Вільня), Free Belarus Now (Вялікабрытанія, Лондан) ладзіла імпрэзу «Падзяка на знак Салідарнасці»[4].

У 2011 годзе Бюро кансультавала і кіравала міжнароднай прамоцыяй фільма «Беларуская мара». Фільм быў паказаны ў 20 краінах больш за 40 разоў і атрымаў тры ўзнагароды.

Бюро правяло цыкл сустрэч і прэсавых канферэнцый у Варшаве, Вільні, Празе, Берліне, Бруселю, Капенгагене, Гаазе, Вашынгтоне ў студзені 2011 года, што прывяло да змены рэзалюцыі PACE па Беларусі. Серыя прэсавых канферэнцый «Беларусь на мяжы краху: палітычныя суды і прысуды» адбылася у Варшаве, Празе і Бруселі . У Варшаве праведзена фотавыстава «100 чорных дзён Беларусі»[5].

У красавіку 2012 Бюро правяло, з дапамогай Канадскага пасольства, у Старым месце Варшавы выстаўку прац беларускіх фатографаў. Працы Юліі Дарашкевіч, Зміцера Брушко, Сяргея Гапона, Сяргея Гудзіліна, Сяргея Васільева і Аляксандра Васюкевіча прадстаўлялі падзеі, што адбывалі на Беларусі ў 2011 годзе.

Увосень 2012 Бюро сумесна з Міжнароднай федэрацыяй журналістаў і Беларускай асацыяцыяй журналістаў, стварылі «Belarus for journalists» — дапаможнік для замежных журналістаў па Беларусі[6]. Ён з’мяшчае практычную інфармацыю пра візавыя працэдуры, пытанні акрэдытацыі, бяспекі і іншае.

Каманда

У 2012 годзе офіс складаўся з 5 сталых супрацоўнікаў. Акрамя таго, Бюро працуе ў цесным супрацоўніцтве з групай экспертаў на Беларусі. Бюро кіруе Юлія Слуцкая, былы дырэктар мінскага офіса Еўрапейскага радыё для Беларусі (20072011) і рэдактар газеты «Комсомольская правда в Беларуси» (19942006).

Крыніцы

Зноскі

Спасылкі